Вы тут

Пясочніца


Адсюль не відаць

— Ягорка, — ушчувае маці 5-гадовага сына, які, замест таго, каб збіраць цацкі, захоплена глядзіць тэлевізар, — у цябе сумленне ёсць?!

— Ёсць, — сур'ёзна адказвае малы, — але яно ў цяжкадаступным месцы.

...І можна без хлеба

— Ты што больш хочаш, — напрыканцы абеду пытаецца бацька ў маленькай Кацярынкі, — цукерку або булачку?

— Так! — рашуча робіць выбар дзяўчо.

Дзіцячая дыпламатыя

— Мамачка, ці шмат ты ўзяла з сабой грошай? — зазірае ў вочы 4-гадовы Косцік падчас паходу ў краму.

— Ёсць крыху, а чаму ты гэтым цікавішся?

— Я цікаўлюся, ці хопіць іх, напрыклад, вунь на тую машынку?

Кулінарны сакрэт

Ілья доўга размешвае цукар у чаі, потым адпівае і крывіцца:

— Нешта зусім не салодкі... Можа, не ў той бок перамяшаў?

Тут і казачцы...

5-гадовая Дзінка просіць купіць ёй кацяня, аднак бацькі ўвесь час адмаўляюць — маўляў, у сям'і ўжо жыве марская свінка.

— Я прыдумала! — радасна крычыць дзяўчо. — А давайце купім коціка, калі наша свінка скончыцца!

Уплыў цывілізацыі

Бацькі запаўняюць дакументы. 7-гадовая Марына зазірае тату цераз плячо:

— Ты няправільна пішаш.

— Гэта чаму?

— Трэба пісаць не «індэкс», а «Яндэкс»!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».