Вы тут

Найстарэйшыя парадзіхі ў свеце


Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў Савецкім Саюзе маладая жанчына, якая адважвалася ўпершыню нарадзіць дзіця ў 24-25 гадоў, атрымлівала ў медыцынскую картку запіс «старородящая». Зрэшты, праз некалькі дзесяцігоддзяў гэты ўмоўны парог адсунулі да 28 гадоў, потым — да 30, а ў наш час збольшага стараюцца не ўжываць наогул. «Познімі» лічацца першыя роды, якія адбыліся ў 35 гадоў ці пазней, але дзякуючы дасягненням сучаснай медыцыны нараджаюць і нашмат старэйшыя жанчыны — было б жаданне, магчымасці і запас здароўя.

19-2

У своеасаблівым рэйтынгу найстарэйшых маці ў свеце лідзіруе індыянка Омкары Панвар, якая ў 2008 годзе нарадзіла блізнят, хлопчыка і дзяўчынку. Жанчыне было на той час 70 гадоў, і яна ўжо мела 2 дарослых дачок і 5 унукаў. Але яе 77-гадовы муж вельмі хацеў пакінуць пасля сябе спадчынніка мужчынскага полу, таму сям'я, заклаўшы ўсю сваю маёмасць, вырашылася на ЭКА. Праўда, афіцыйна гэты рэкорд нідзе не зарэгістраваны, бо Панвар не мела дакументаў, што пацвярджалі б яе ўзрост.

Затое ў Кнізе рэкордаў Гінэса зафіксаваны выпадак іспанкі Марыі дэль Кармен Бусада, якая за некалькі дзён да 67-годдзя нарадзіла ў 2006 годзе з дапамогай кесарава двойню хлопчыкаў — праўда, зноў жа зачатых з дапамогай штучнага апладнення. На жаль, праз некалькі гадоў блізняты засталіся сіротамі — найстарэйшая маці ў свеце памерла ад раку.

Сярод мам, якія нарадзілі дзяцей, зачатых натуральным шляхам, самай узроставай парадзіхай з'яўляецца Дэн Брук — у 1997 годзе гэтая жыхарка вострава Гернсі (належыць да ўладанняў Вялікабрытаніі) ва ўзросце 59 гадоў нарадзіла здаровага сына.

Адзначыліся ў спісе і жыхаркі краін СНД. Напрыклад, расіянцы Наталлі Сурковай было ўжо 57 гадоў, калі яна ў 1996 годзе нарадзіла дачку, якая стала трэцім дзіцем у сям'і. А вось Раіса Ахмадзеева з Ульянаўска, маючы 56 пашпартных гадоў за плячыма, у 2006 годзе нарадзіла першынца — сына. А самай узроставай мамай ва Украіне, ды і ўсёй СНД, стала жыхарка Чарнігава Валянціна Падвербная — сваю дачку, якая з'явілася на свет у 2011 годзе, жанчына нарадзіла ажно ў 65 гадоў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.