Вы тут

Каб усе трапілі дадому


«Будзьце шчаслівыя разам!» — заклікае Людміла Бусько, вядучая адной з самых добрых тэлевізійных рубрык, што вось ужо чацвёрты год выходзіць на тэлеканале АНТ (у рамках праграмы «Пакуль усе дома», а з нядаўняга часу — і ў пятнічных выпусках праграмы «Наша раніца»). Стваральнікі беларуска-расійскага праекта дапамагаюць дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, любові і клопату, адшукаць новыя сем'і. За гэты час ужо 54 з іх аказаліся ў сем'ях.

«Звязда», якая летась таксама далучылася да праекта, працягвае знаёміць чытачоў з малымі, якія мараць знайсці бацькоўскую пяшчоту і ўтульны дом. Сёння раскажам вам пра 7-гадовую Вераніку, якая выхоўваецца ў Кобрынскім дзіцячым доме.

19-17

Вераніка расце з асаблівасцямі ў развіцці, яна гіперактыўная, а значыць, ёй больш за каго іншага патрэбны ўвага, любоў і клопат. «Яна ў нас такі жэўжык — рухавая, вельмі актыўная, ёй цяжка ўседзець на адным месцы, таму мы стараемся прывучаць Вераніку да спорту. Яна з вялікім задавальненнем круціць абруч, займаецца са скакалкай, лепш за ўсіх дзяцей бегае і скача», — распавядаюць пра дзяўчынку выхавальнікі.

Зразумела, яе патэнцыйным бацькам вялікі запас цярпення спатрэбіцца, бо з-за празмернай актыўнасці і няўмення надоўга засяродзіцца многія рэчы дзяўчынцы даводзіцца тлумачыць шмат разоў — але хіба з дзецьмі наогул бывае ўсё проста і адразу? І хіба верагодныя цяжкасці палохаюць тых, чыёй душэўнай цеплыні хопіць на тое, каб сагрэць яшчэ адно маленькае дзіцячае сэрца?

Калі вы хочаце даведацца пра Вераніку больш, патэлефануйце па нумары: (017) 284-71-51. Гэта тэлефон Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі. Для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».