Вы тут

Па прафесію — на выставу


120 удзель­ні­каў з 12 кра­ін са­бра­ла пад сва­ім да­хам вы­ста­ва «Аду­ка­цыя і кар'­е­ра», якая ад­кры­ла­ся ўчо­ра ў сце­нах Па­ла­ца мас­тац­тваў у Мін­ску. 20-36 — Для та­го, каб упэў­не­на кро­чыць па жыц­цё­вым шля­ху, вель­мі важ­на зра­біць пра­віль­ны пра­фе­сій­ны вы­бар, — пад­крэс­ліў пад­час ура­чыс­тай цы­ры­мо­ніі ад­крыц­ця вы­ста­вы на­мес­нік стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Ві­таль ПРЫ­ГО­ДЗІЧ. — Больш за тое, сён­ня ва ўсім све­це ак­ту­аль­ны ло­зунг «Аду­ка­цыя не на ўсё жыц­цё, а праз усё жыц­цё». Та­му, спа­дзя­ю­ся, кож­ны, хто за­ві­тае ў гэ­тыя дні ў Па­лац мас­тац­тваў, змо­жа знай­сці тут для ся­бе ка­рыс­ную ін­фар­ма­цыю. Па сло­вах Ві­та­ля Пры­го­дзі­ча, за 13 га­доў свай­го іс­на­ван­ня вы­ста­ва «Аду­ка­цыя і кар'­е­ра» пе­ра­тва­ры­ла­ся ў свое­асаб­лі­вы на­ві­га­тар, які да­па­ма­гае мо­ла­дзі за­ры­ен­та­вац­ца ў мност­ве пра­фе­сій і ў мо­ры аду­ка­цый­ных па­слуг. Удзел у ёй бя­руць вы­шэй­шыя, ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя і пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, уста­но­вы пас­ля­дып­лом­най і да­дат­ко­вай аду­ка­цыі, ар­га­ні­за­та­ры моў­ных кур­саў, а так­са­ма кам­па­ніі, якія пра­цу­юць у сфе­ры аду­ка­цый­на­га ту­рыз­му і аду­ка­цыі за мя­жой. У школь­ні­каў ёсць маг­чы­масць паў­дзель­ні­чаць у бяс­плат­ным праф­ары­ен­та­цый­ным экс­прэс-тэс­ці­ра­ван­ні, да­ве­дац­ца ў спе­цы­я­ліс­таў фор­му­лу і ўмо­вы па­спя­хо­ва­га вы­ба­ру пра­фе­сіі, на якую ін­фар­ма­цыю трэ­ба звяр­таць ува­гу ў пер­шую чар­гу пры вы­ву­чэн­ні рэй­тын­гаў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў і іх сай­таў. Акра­мя та­го, абі­ту­ры­ен­ты мо­гуць аса­біс­та па­гу­та­рыць з прад­стаў­ні­ка­мі пры­ём­ных ка­мі­сій. У рам­ках вы­ста­вы за­пла­на­ва­ны прэ­зен­та­цыя асоб­ных пра­фе­сій, элект­рон­на­га да­вед­ні­ка для абі­ту­ры­ен­таў www.Kuda.Postupat.by, адзі­на­га ў кра­і­не праф­ары­ен­та­цый­на­га ча­со­пі­са для старшакласнікаў, пе­да­го­гаў і баць­коў «Кім быць?» Удзель­ні­кі вы­ста­вы пла­ну­юць пра­вес­ці шы­ро­кі агляд аду­ка­цый­ных пра­грам — ад школь­ных да пас­ля­дып­лом­ных, уклю­ча­ю­чы дак­та­ран­ту­ру, да­дат­ко­вае на­ву­чан­не і аду­ка­цыю за мя­жой. Прад­стаў­ні­кі кан­суль­та­цый­ных агенц­тваў па аду­ка­цый­ных пра­гра­мах за мя­жой зна­ё­мяць мо­ладзь з умо­ва­мі на­ву­чан­ня ў еў­ра­пей­скіх кра­і­нах. Вы­пуск­ні­кі ВНУ, ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты, якія пла­ну­юць атры­ман­не пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі або на­быц­цё да­дат­ко­вых ква­лі­фі­ка­цый, мо­гуць атры­маць кан­суль­та­цыі прад­стаў­ні­коў ву­чэб­на­га цэнт­ра ІBA, Ін­сты­ту­та біз­не­су і ме­недж­мен­ту тэх­на­ло­гій БДУ, Ін­сты­ту­та ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій БДУ­ІР, Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кі­та­яз­наў­ства імя Кан­фу­цыя БДУ. Прад­стаў­ні­кі моў­ных школ рас­ка­жуць пра ню­ан­сы зда­чы між­на­род­ных эк­за­ме­наў ІELTS, TOEFL, DALF і TestDaF. Вы­ста­ва бу­дзе пра­ца­ваць па 21 лю­та­га ўключ­на. Да­рэ­чы, ле­тась яе на­ве­да­лі ка­ля 10 ты­сяч ча­ла­век. На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА. Будзь у кур­се! 21 лю­та­га з 9.00 да 12.00 стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма пра­во­дзіць пра­мую тэ­ле­фон­ную лі­нію. За­даць пы­тан­не мож­на па тэ­ле­фо­не 380 31 52.  

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.