Вы тут

Быць пачутым праз сеціва


Дэ­пу­та­ты аб­мер­ка­ва­лі, як раз­гля­даць элект­рон­ныя зва­ро­ты

Сён­ня больш за 40 пра­цэн­таў афі­цый­ных зва­ро­таў у дзяр­жаў­ныя струк­ту­ры бе­ла­ру­сы на­кі­роў­ва­юць праз ін­тэр­нэт. Пра тое, як іх пра­віль­на па­да­ваць, дэ­пу­та­ты ка­за­лі на трэ­цім па­ся­джэн­ні пра­цоў­най гру­пы па раз­гля­дзе за­ко­на­пра­ек­та «Аб уня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб зва­ро­тах гра­ма­дзян».

«За­ко­на­пра­ект ні ў якім ра­зе не пра­ду­гледж­вае ад­ме­ну элект­рон­най фор­мы па­да­чы зва­ро­таў гра­ма­дзян. Хут­чэй, пра­па­ноў­ва­ец­ца ўпа­рад­ка­ваць іх раз­гляд», — па­тлу­ма­чы­ла Ак­са­на Ня­хай­чык, на­мес­нік стар­шы­ні па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.

Згод­на з су­час­ным за­ка­на­даў­ствам, зва­ро­ты праз гла­баль­ную сет­ку мож­на ад­сы­лаць і па элект­рон­най по­шце, і праз спе­цы­яль­ную руб­ры­ку на сай­тах дзяр­жаў­ных ор­га­наў. Але пер­шы спо­саб вы­клі­кае шмат праб­лем. «Зда­ра­ла­ся так, што лю­дзі рэ­гіст­ра­ва­лі­ся пад не­іс­ну­ю­чым ад­ра­сам. Ці, на­прык­лад, зва­рот на­кі­роў­ваў­ся ад імя ча­ла­ве­ка, які пра яго ні­ко­лі не чуў. І ка­му та­ды ад­сы­лаць ад­каз?», — за­дае ры­та­рыч­нае пы­тан­не Ак­са­на Ня­хай­чык.

Для та­го, каб та­кія праб­ле­мы ўзні­ка­лі ра­дзей, пар­ла­мен­та­рыі пра­па­на­ва­лі шэ­раг да­пра­цо­вак да за­ко­на­пра­ек­та. На тыя зва­ро­ты, што да­сы­ла­юц­ца праз спе­цы­яль­ную руб­ры­ку на сай­тах дзяр­жаў­ных ор­га­наў, ад­ка­зы па­він­ны бу­дуць з'яў­ляц­ца аба­вяз­ко­ва. Там жа, на сай­це, мож­на бу­дзе па­зна­ё­міц­ца больш пад­ра­бяз­на з кам­пе­тэн­цы­яй струк­ту­ры і зра­зу­мець, ці па ад­ра­се за­яў­нік про­сіць да­па­мо­гі. Зва­ро­ты, якія пры­хо­дзяць на ад­рас элект­рон­най пош­ты, раз­гля­да­юц­ца па ра­шэн­ні кі­раў­ні­ка дзярж­ор­га­на.

Пра ак­ту­аль­насць элект­рон­ных зва­ро­таў свед­чыць тое, што пад­час да­пра­цоў­кі пра­ек­та за­ко­на да дру­го­га чы­тан­ня ў пар­ла­мент па­сту­пі­ла больш за 40 пра­па­ноў, у тым лі­ку з дзвюх па­ста­ян­ных ка­мі­сій Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў, ад асоб­ных дэ­пу­та­таў і гра­ма­дзян, пры­чым ка­ля 30 пра­цэн­таў з іх па­сту­пі­лі ме­на­ві­та ад гра­ма­дзян.

Ра­ней пра­цоў­ная гру­па па за­ко­на­пра­ек­це аб­мер­ка­ва­ла паў­тор­ныя зва­ро­ты гра­ма­дзян і асаб­лі­вас­ці пра­вя­дзен­ня аса­біс­та­га пры­ёму.

Пра­ект за­ко­на ў дру­гім чы­тан­ні пла­ну­ец­ца пад­рых­та­ваць да вяс­но­вай се­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».