Вы тут

З павагай да спадчыны


Сё­ле­та Шчу­чын пры­ме «эс­та­фе­ту» Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства. Аб тым, як да яго рыхтуецца горад і раён, расказаў стар­шы­ня Шчу­чын­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Сяр­гей ЛО­ЖАЧ­НІК.

20-31

Якія за­ду­мы ёсць у пад­рых­тоў­цы да гэ­та­га свя­та?

—Па-пер­шае, сам го­рад Шчу­чын па­ві­нен ад­па­вя­даць вы­со­ка­му ста­ту­су ста­лі­цы бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства. Рас­пра­ца­ва­ны цэ­лы шэ­раг ме­ра­пры­ем­стваў па пра­вя­дзен­ні ра­монт­на-бу­даў­ні­чых ра­бот. Га­лоў­ная ўва­га — уста­но­вам са­цы­яль­най сфе­ры. Мы пла­ну­ем за­вяр­шыць грун­тоў­ную рэ­кан­струк­цыю біб­лі­я­тэ­кі імя Цёт­кі, ад­ра­ман­та­ваць ра­ён­ны Дом куль­ту­ры. Ма­юц­ца пла­ны па ка­пі­таль­ным ра­мон­це га­рад­ско­га ста­ды­ё­на «Алімп» і кі­на­тэ­ат­ра «Бе­ла­русь».

Пра­гра­ма свя­та яшчэ да­пра­цоў­ва­ец­ца. Ужо ёсць не­ка­то­рыя твор­чыя за­ду­мы, але мы рас­кры­ваць іх па­куль не бу­дзем. Ма­гу сцвяр­джаць, што шчу­чын­цы па­ста­ра­юц­ца здзі­віць удзель­ні­каў і гас­цей свя­та.

Ці ўда­ец­ца ад­наў­ляць гіс­та­рыч­ныя аб'­ек­ты, якія за­ха­ва­лі­ся на тэ­ры­то­рыі ра­ё­на?

—Лі­та­раль­на за не­каль­кі апош­ніх га­доў ад­бы­лі­ся ад­чу­валь­ныя зру­хі ў пла­не ад­наў­лен­ня ар­хі­тэк­тур­ных пом­ні­каў. У пры­ват­нас­ці ажыц­цяў­ля­лі­ся рэ­стаў­ра­цый­ныя ра­бо­ты на тэ­ры­то­рыі бы­лой ся­дзі­бы Іва­ноў­скіх у Га­ла­віч­по­лі. Спа­дзя­ём­ся, што да ве­рас­ня сё­лет­ня­га го­да бу­дзе скон­ча­на рэ­стаў­ра­цыя ад­на­го з сім­ва­лаў Шчу­чы­на — бы­ло­га па­ла­ца кня­зёў Друц­кіх-Лю­бец­кіх.

Доў­гі час за­ста­ваў­ся ня­вы­зна­ча­ным лёс бы­лой рэ­зі­дэн­цыі кня­зёў Свя­та­полк-Чац­вяр­цін­скіх у га­рад­скім па­сёл­ку Жа­лу­док, якая зна­хо­дзі­ла­ся ў сум­ным ста­не. Але ле­тась па­ла­ца­ва-пар­ка­вы комп­лекс пе­рай­шоў да но­вых ула­даль­ні­каў — сям'і з Ра­сіі. Ця­пе­раш­нія гас­па­да­ры, на­быў­шы па­лац на аў­кцы­ё­не, пла­ну­юць пе­ра­тва­рыць яго ў му­зей­на-ту­рыс­тыч­ны комп­лекс, тым больш што яны ўжо ма­юць до­свед у па­доб­ным біз­не­се. Для ра­ё­на гэ­та не толь­кі но­выя ін­вес­ты­цыі, ра­бо­чыя мес­цы, але і вы­дат­ны прык­лад вы­ка­ры­стан­ня ма­ё­мас­ці, утры­ман­не якой аб­ця­жар­вае бюд­жэт.

Шмат ту­рыс­таў з Бе­ла­ру­сі і за­меж­жа на­вед­ва­юць вёс­ку Ста­рыя Ва­сі­ліш­кі, дзе зна­хо­дзіц­ца му­зей му­зы­кан­та Чэс­ла­ва Не­ма­на. Ці ёсць пла­ны па яго да­лей­шай па­пу­ля­ры­за­цыі?

—Увесь 2014 год пра­хо­дзіў для ама­та­раў твор­час­ці Чэс­ла­ва Не­ма­на пад зна­кам юбі­лей­най да­ты — 75‑год­дзя з дня на­ра­джэн­ня твор­цы, яко­га лі­чаць са­май яск­ра­вай поль­скай му­зыч­най зор­кай ХХ ста­год­дзя. З 2010 го­да ў сціп­лай драў­ля­най ха­ці­не, дзе з'я­віў­ся на свет Чэс­лаў, ад­кры­ты клуб-му­зей. За час іс­на­ван­ня гэ­тай уста­но­вы яе на­ве­да­лі ка­ля 8 ты­сяч ча­ла­век, а вёс­ка Ста­рыя Ва­сі­ліш­кі пе­ра­тва­ры­ла­ся ў са­праўд­ную ту­рыс­тыч­ную Ме­ку. Зра­зу­ме­ла, што не вы­ка­рыс­таць та­кі па­тэн­цы­ял для нас бу­дзе прос­та не­да­ра­валь­ным. Та­му мы вя­дзём ак­тыў­ны по­шук ін­вес­та­раў для рэ­кан­струк­цыі клу­ба-му­зея і пе­ра­тва­рэн­ня яго ў су­час­ны муль­ты­про­філь­ны цэнтр, які змо­жа спа­лу­чыць і ры­сы тра­ды­цый­на­га му­зея, і функ­цыі твор­чай май­стэр­ні, і су­час­на­га ту­рыс­тыч­на­га аб'­ек­та з раз­га­лі­на­ва­най інф­ра­струк­ту­рай. Як адзін з ва­ры­ян­таў рэа­лі­за­цыі да­дзе­ных за­дум раз­гля­да­ец­ца ўдзел у су­мес­ным пра­ек­це па пра­гра­ме транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, тым больш што ма­ец­ца за­ці­каў­ле­насць парт­нё­раў з Поль­шчы.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.