Вы тут

Радкі і эфіры патрыятызму


Па тра­ды­цыі на­пя­рэ­дад­ні Дня аба­рон­цаў Ай­чы­ны і Уз­бро­е­ных Сіл ад­бы­ла­ся цы­ры­мо­нія ўзна­га­родж­ван­ня пе­ра­мож­цаў і ўдзель­ні­каў што­га­до­ва­га твор­ча­га кон­кур­су на леп­шае асвят­лен­не ў СМІ пы­тан­няў бу­даў­ніц­тва і раз­віц­ця Уз­бро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня на­сель­ніц­тва.

20-40

Лаў­рэ­а­та­мі твор­ча­га кон­кур­су ста­лі і мы. Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» ад­зна­ча­ны дып­ло­мам пер­шай сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі «Цес­нае і плён­нае су­пра­цоў­ніц­тва» (за ак­тыў­ны ўдзел твор­ча­га ка­лек­ты­ву дру­ка­ва­на­га СМІ ў асвят­лен­ні ме­ра­пры­ем­стваў бу­даў­ніц­тва і раз­віц­ця Уз­бро­е­ных Сіл, а так­са­ма пы­тан­няў па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня на­сель­ніц­тва кра­і­ны). Спе­цы­яль­на­му ка­рэс­пан­дэн­ту га­зе­ты Ве­ра­ні­цы Ка­ню­це (на фота) уру­чы­лі дып­лом пер­шай сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі «Аў­тар­скі по­гляд» (за цыкл пуб­лі­ка­цый у дру­ка­ва­ных СМІ пра жыц­цё і дзей­насць ор­га­наў ва­ен­на­га кі­ра­ван­ня, злу­чэн­няў і во­ін­скіх час­цей Уз­бро­е­ных Сіл, вай­ско­вых на­ву­чаль­ных уста­ноў і ар­га­ні­за­цый Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны).

—Пад­вя­дзен­не вы­ні­каў кон­кур­су пра­хо­дзіць у год 70‑год­дзя Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не, — за­зна­чыў мі­ністр аба­ро­ны ге­не­рал-ма­ёр Анд­рэй РАЎ­КОЎ. — Ме­на­ві­та та­му ў тэ­ма­ты­цы на­ша­га кон­кур­су пры­сут­ні­ча­юць два ўза­е­ма­звя­за­ныя кан­цэп­ту­аль­ныя па­няц­ці: ва­ен­нае бу­даў­ніц­тва і па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не.

Па сло­вах стар­шы­ні жу­ры, па­моч­ні­ка мі­ніст­ра аба­ро­ны па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це ва Уз­бро­е­ных Сі­лах — на­чаль­ні­ка Га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ге­не­ра­л-ма­ё­ра Аляк­сандра ГУ­РЫ, гэ­тым ра­зам для ўдзе­лу ў твор­чым кон­кур­се бы­ло па­да­дзе­на 96 за­явак ад СМІ Бе­ла­ру­сі, што на 15% больш, чым у па­пя­рэд­ніх кон­курс­ных пе­ры­я­дах. Пры­чым былі прадстаўлены ўсе рэ­гі­ё­ны кра­і­ны.

—Мы свя­та ша­ну­ем тра­ды­цыі на­шых баць­коў, бу­ду­ем на­шу су­ве­рэн­ную Бе­ла­русь, аба­пі­ра­ю­чы­ся на па­мяць аб мі­ну­лым і ства­ра­ю­чы мір­ны сён­няш­ні дзень.— пад­крэс­лі­ла мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ. — Сён­ня як ні­ко­лі за­па­тра­ба­ва­на сум­лен­ная і ад­каз­ная жур­на­ліс­ты­ка. Ме­на­ві­та гэ­тыя кры­тэ­рыі з'яў­ля­юц­ца ас­но­ва­твор­ны­мі і га­лоў­ны­мі пры асвят­лен­ні і та­кой важ­най тэ­мы, як пы­тан­ні бу­даў­ніц­тва Уз­бро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і па­тры­я­тыз­му.

Ні­ка МАЙ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.