Вы тут

«Як настроіць інтэрнэт?»


Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» да­ве­да­лі­ся, якія бы­та­выя пы­тан­ні най­больш хва­лю­юць удзель­ні­каў чэм­пі­я­на­ту

Каб праб­ле­мы не ад­цяг­ва­лі ўва­гу спарт­сме­наў ад го­нак, на да­па­мо­гу бія­тла­ніс­там пры­хо­дзяць ва­лан­цё­ры. Дзя­сят­кі хлоп­цаў і дзяў­чат у па­зна­валь­ных чыр­во­ных курт­ках пра­цу­юць у «Раў­бі­чах» не пер­шы дзень і ўжо ста­лі ха­дзя­чай да­вед­кай для за­меж­ні­каў. Аб асаб­лі­вас­цях пра­цы ва­лан­цё­раў, прось­бах, з які­мі да іх най­час­цей звяр­та­юц­ца гос­ці чэм­пі­я­на­ту, на­ша­му ка­рэс­пан­дэн­ту пад­ра­бяз­на рас­па­вёў бу­ду­чы пе­ра­клад­чык Сяр­гей МА­ЛА­ШЭН­КАЎ, сту­дэнт Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

—Пры­клад­на за ме­сяц да па­чат­ку пер­шын­ства све­ту я ад­пра­віў за­яў­ку ар­га­ні­за­та­рам, і мя­не пры­ня­лі, — уз­гад­вае хло­пец, з якім мы су­стрэ­лі­ся ў фае дру­гой раў­біц­кай гас­ці­ні­цы. — З на­мі пра­во­дзі­лі за­ня­ткі, тлу­ма­чы­лі спе­цы­фі­ку спа­бор­ніц­тваў, пра­сі­лі, каб, без­умоў­на, бы­лі вет­лі­вы­мі і ўсмі­ха­лі­ся, па­шы­ры­лі свой спар­тыў­ны лек­сі­кон…

—Да­вя­ло­ся па­ка­пац­ца ў слоў­ні­ках?

—Па вя­лі­кім ра­хун­ку, я ве­даў шмат, меў до­свед пра­цы ва­лан­цё­рам. Ле­тась пра­ца­ваў на пер­шын­стве све­ту па ха­кеі, але ўсё роў­на бы­лі пэў­ныя мо­ман­ты, якія трэ­ба бы­ло пад­ву­чыць. Ад нас най­перш па­тра­бу­юць доб­ра­га ве­дан­ня анг­лій­скай мо­вы. І праб­лем з гэ­тым не ўзні­кае, бо амаль усе ўдзель­ні­кі чэм­пі­я­на­ту ве­да­юць анг­лій­скую.

—Сяр­гей, а з якіх вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў тут пра­цу­юць ва­лан­цё­ры?

—Ся­род тых, ка­го я ве­да­ю, пе­ра­ва­жа­юць сту­дэн­ты БДУ і Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Ха­ця ёсць яшчэ на­ву­чэн­цы з Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, якія на гэ­тым пер­шын­стве за­дзей­ні­ча­ны ў ан­ты­до­пін­га­вай сіс­тэ­ме.

—Пра­цу­е­це з са­ма­га ран­ку?

—У «Раў­бі­чах» нам не­аб­ход­на быць а 8 га­дзі­не ра­ні­цы, а вяр­та­ем­ся ў Мінск ве­ча­рам з апош­нім аў­то­бу­сам. Мы не за­ма­ца­ва­ны за ней­кай збор­най, а імк­нём­ся да­па­маг­чы тым, у ка­го ўзні­ка­юць ней­кія па­трэ­бы. А пы­тан­ні ў спарт­сме­наў бы­ва­юць на­са­мрэч роз­ныя. Іх шмат. На­па­чат­ку мно­гія губ­ля­лі ба­гаж, але гэ­тую праб­ле­му хут­ка атры­ма­ла­ся вы­ра­шыць. Мно­гія ці­ка­ві­лі­ся, у якім па­мяш­кан­ні трэ­ба за­хоў­ваць зброю і лы­жы, як прай­сці на арэ­ну, дзе ўзяць срод­кі аса­біс­тай гі­гі­е­ны. Але са­мае па­пу­ляр­нае пы­тан­не ты­чыц­ца на­строй­кі ін­тэр­нэ­ту і ка­ры­стан­ня карт­кай Wі-Fі.

—А з бе­ла­рус­кі­мі гра­ша­мі праб­ле­мы не ўзні­ка­лі?

—Толь­кі на­па­чат­ку. У мно­гіх бан­ка­ма­тах, уста­ноў­ле­ных на тэ­ры­то­рыі спар­тыў­на­га комп­лек­су, амаль не бы­ло еў­ра. Бы­лі пе­ра­важ­на до­ла­ры. Але і з гэ­тай праб­ле­май па­спя­хо­ва спра­ві­лі­ся.

—А хто са спарт­сме­наў ака­заў­ся са­мым пе­ра­бор­лі­вым?

—Больш за ўсё пы­тан­няў за­да­юць нар­веж­цы, нем­цы, аў­стрый­цы, бо іх вель­мі шмат і ім час­та па­трэб­на да­па­мо­га. На ад­па­чы­нак і звы­чай­ныя раз­мо­вы з на­мі у іх не так шмат ча­су, а та­му пы­та­юц­ца вы­ключ­на пра на­дзён­нае. Пы­тан­ні, якія б вы­хо­дзі­лі за ме­жы спа­бор­ніц­тваў, па­куль чуць не да­во­дзі­ла­ся. За­меж­ні­кі звяр­та­юц­ца да нас да­во­лі час­та. І ка­лі ад­сут­ні­чаць у гас­ці­ні­цы хві­лін 20, у фае ця­бе аба­вяз­ко­ва ўжо нех­та бу­дзе ча­каць. Ва­лан­цё­ры па­він­ны пры­сут­ні­чаць тут па­ста­ян­на.

—Та­бе па­да­ба­ец­ца пра­ца­ваць ме­на­ві­та са спарт­сме­на­мі?

—Так, яны ўсе мае ад­на­год­кі, з імі лёг­ка кан­так­та­ваць і яны ўсе дру­жа­люб­ныя. Ка­лі да іх звяр­нуц­ца, яны заўж­ды пад­тры­ма­юць з та­бой раз­мо­ву. І не трэ­ба за­бы­вац­ца пра тое, што для мя­не гэ­та вы­дат­ная маг­чы­масць па­прак­ты­ка­вац­ца з нось­бі­та­мі мо­вы. Ва ўні­вер­сі­тэ­це, да­рэ­чы, пай­шлі на­су­страч, і ні­я­кіх пе­ра­шкод, ня­гле­дзя­чы на тое, што чэм­пі­я­нат пра­во­дзіц­ца ў час за­ня­ткаў, нам не чы­ні­лі. Ад­нак мы ўсё да­вед­ва­ем­ся пра хат­нія за­дан­ні і вы­кон­ва­ем іх пас­ля пра­цы ў «Раў­бі­чах», каб не ад­ста­ваць у ву­чо­бе ад ас­тат­ніх сту­дэн­таў.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».