Вы тут

У пракуратуры пацікавіліся тэмпературай


Ці цёп­ла ў дзі­ця­чых сад­ках і шко­лах, па­ці­ка­ві­лі­ся пра­ку­рор­скія ра­бот­ні­кі. У рэйд ра­зам з імі на­кі­ра­ваў­ся і ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды».

Ка­лі ў вас у ква­тэ­ры хо­лад­на, вы ад­ра­зу тэ­ле­фа­ну­е­це ў ка­му­наль­ную кан­то­ру і про­сі­це ра­за­брац­ца. Ці не так? Па­ві­нен прый­сці прад­стаў­нік ад ЖКГ з гра­дус­ні­кам, і ка­лі тэм­пе­ра­ту­ра ні­жэй­шая за +18 гра­ду­саў, вы ма­е­це пра­ва па­тра­ба­ваць па­вы­сіць гра­дус. Дык ча­му ў дзі­ця­чых сад­ках і шко­лах, дзе хо­лад­на, так не ро­бяць? Не шка­да дзя­цей? Або ін­шых кло­па­таў ха­пае ў за­гад­чы­каў і ды­рэк­та­раў уста­ноў аду­ка­цыі? Гэ­тыя дум­кі са­мі са­бой на­прош­ва­лі­ся пад­час та­го рэй­ду.

Што здзі­ві­ла, дык гэ­та дэ­фі­цыт гра­дус­ні­каў. А гэ­тыя пры­бо­ры, аказ­ва­ец­ца, па­він­ны быць ва ўсіх па­ко­ях, дзе зна­хо­дзяц­ца дзе­ці. На­прык­лад, у ві­цеб­скім Да­школь­ным цэнт­ры раз­віц­ця дзі­ця­ці № 4 у гуль­ня­вых па­мяш­кан­нях груп № 6 і № 4 не бы­ло гра­дус­ні­каў. А там жа зна­хо­дзяц­ца дзе­ці ва ўзрос­це ад 2 да 3 га­доў.

І ў ві­цеб­скіх яс­лях-сад­ку №8 гра-
дуснікаў не бы­ло ні ў спар­тыў­най за­ле, ні ў ме­ды­цын­скім ка­бі­не­це. Як вы­свет­лі­ла­ся, там тэм­пе­ра­ту­ра не ад­па­вя­да­ла нар­ма­ты­ву…

У сад­ку №9 у спаль­ні ма­лод­шай гру­пы № 1, дзе зна­хо­дзі­лі­ся дзе­ці ва ўзрос­це да 3 га­доў, гра­дус­нік па­каз­ваў +16 гра­ду­саў.

І ў сад­ку №19 бы­ло, мяк­ка ка­жу­чы, ха­лад­на­ва­та: уся­го +14. За­гад­чы­ца толь­кі раз­во­дзі­ла ру­ка­мі. Маў­ляў, у бу­ды­нак ацяп­лен­не па­да­ец­ца цэнт­ра­лі­за­ва­на з ка­цель­ні. Дык што мы мо­жам зра­біць?

Ня­ўтуль­на бы­ло і ў ін­шых пра­ве­ра­ных дзі­ця­чых сад­ках.

—Мы вы­нес­лі прад­пі­сан­ні на­чаль­ні­кам ад­дзе­лаў аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му ад­мі­ніст­ра­цый Пер­ша­май­ска­га і Чы­гу­нач­на­га ра­ё­наў Ві­цеб­ска. Ад­каз­ныя асо­бы па­він­ны зра­біць так, каб тэм­пе­ра­ту­ра ад­па­вя­да­ла нор­ме. Мы, у сваю чар­гу, пра­кант­ра­лю­ем, як зроб­ле­на «пра­ца над па­мыл­ка­мі», — пра­ка­мен­та­ва­ла вы­нік ма­ні­то­рын­гу стар­шы па­моч­нік пра­ку­ро­ра Ві­цеб­ска, ма­лод­шы са­вет­нік юс­ты­цыі Воль­га Ка­ра­лё­ва.

Пас­ля рэй­ду пай­шоў па сы­на ў шко­лу. У ка­бі­не­це, дзе дзе­ці за­ста­юц­ца пас­ля ўро­каў, гра­дус­нік па­каз­ваў +16. Пе­да­гог ска­за­ла, што на­чаль­ства ў кур­се, але…

Ка­лі за­ду­мац­ца, з‑за та­го, што дзе­ці хва­рэ­юць, баць­кі бя­руць баль­ніч­ны, і ім аплач­ва­ец­ца 100% ся­рэд­ня­га за­роб­ку. Ці вы­гад­на гэ­та кра­і­не? Не! Дык можа тан­ней ад­рэ­гу­ля­ваць сіс­тэ­мы па­да­чы цяп­ла і эка­но­міць на вы­пла­тах?

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.