Вы тут

Пульхны стэльмах сеў у лужыну


Што­ты­дзень у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 3» гуль­ня «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку». Для та­го, каб стаць яе ўдзель­ні­ка­мі, не­аб­ход­на зай­сці на сайт tvrgomel.by
або 3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ка­ман­ду з трох ча­ла­век. Па­пя­рэд­не ж пра­ве­рыць сваё ве­дан­не род­най мо­вы мож­на з да­па­мо­гай «Звяз­ды». Ці ве­да­лі вы, што:

Лё­сы (пры­мет­нік) — за­да­во­ле­ны, шчас­лі­вы, ра­ды. У «Но­вай зям­лі» Яку­ба Ко­ла­са чы­та­ем:

Ан­тось, як сон­ца, за­свя­ціў­ся:

Даў­но аб чоў­не ён сму­ціў­ся.

Да­до­му дзядзь­ка ехаў ЛЁ­СЫ,

Кла­дзе ён чо­вен на ка­лё­сы.

Пу́ль­хны мяк­кі, пух­лы (быц­цам на­дзьму­ты). Сло­ва «пуль­хны» за­па­зы­ча­на з поль­скай мо­вы, у якой так пер­ша­па­чат­ко­ва ка­за­лі пра хлеб або цес­та.

Стэ́ль­мах май­стар, які ро­біць драў­ля­ныя са­ні. Да­рэ­чы, сло­ва ўжы­ва­ла­ся яшчэ ў ста­ра­бе­ла­рус­кім лек­сі­ко­не. Гу­ча­ла яно, як «столмахъ», што зна­чыць ста­ляр, ка­рэт­нік.

Пры­́мхі за­ба­бо­ны, за­ба­бон­ныя пры­кме­ты. Пят­русь Броў­ка пі­саў:

«І хоць Алесь ні­ко­лі не ве­рыў ні ў якія за­ба­бо­ны і пры­мхі, са­рваў ра­мо­нак і па­чаў ва­ра­жыць».

Ста­до́­ла — ка­нюш­ня на за­ез­ным два­ры, вя­лі­кі хлеў. Да­да­дзім, ста­до­ла — за­па­зы­ча­нае сло­ва з поль­скай і чэш­скай моў, у якіх гэ­та хлеў, стой­ла.

Цы́­бік — па­кет або скрын­ка з ча­ем. Ра­ней цы­бік умя­шчаў ад 40 фун­таў чаю, сён­ня гэ­та ка­ля 400 гра­маў.

Сес­ці ў лу­жы­ну — па­цяр­пець няўда­чу, апы­нуц­ца ў ня­ём­кім, смеш­ным ста­но­ві­шчы. Па-бе­ла­рус­ку яшчэ ска­жуць: па­шыц­ца ў дур­ні, сес­ці на ба­бы, па-рус­ку — «сесть в ка­ло­шу».

Як га­ра з плеч — па­зба­віц­ца кло­па­ту, ад­чуць па­лёг­ку пас­ля ня­ўдач, пе­ра­жы­ван­няў. Бе­ла­рус­кі ана­лаг — як ка­мень з пля­чэй зва­ліў­ся, рус­кі — «от­лег­ло от серд­ца».

Чар­го­выя вы­пус­кі тэ­ле­вік­та­ры­ны гля­дзі­це ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту ў 11.10—11.25.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.