Прынамсі, у такім фармаце плануе праводзіць экскурсіі ў лабараторыі новы праект «Навуковае шоу прафесара Адкрывашкіна», што стартуе ў найбліжэйшую суботу на тэлеканале «Беларусь 2». Яно і зразумела: у госці да вучоных запрашаюцца... дзеці.
Хто такі насамрэч прафесар Адкрывашкін, стваральнікі шоу дагэтуль трымаюць у сакрэце. Затое завабліваюць абяцаннямі распавесці, як здабыць снег летам і вырабіць мыла сваімі рукамі, як праштурхнуць курынае яйка скрозь вузкае рыльца бутэлькі і давесці ваду да кіпення з дапамогай рук. Зрэшты, як запэўнівае выканаўчы прадзюсар «Беларусь 2» Ягор Шолькін, «Навуковае шоу прафесара Адкрывашкіна» выдатна падыходзіць і для агульнасямейнага прагляду: «Часта бацькі заходзяць у тупік, як растлумачыць дзецям складаныя рэчы простымі словамі. У нас якраз гэта і робіцца — весела, захапляльна, без сумных формул і нудных тлумачэнняў».
Як гэта будзе выглядаць на справе, даведаемся ўжо з першага выпуску шоу — 21 лютага ў 10.50.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».