Вы тут

Як гучаць «Новыя імёны Беларусі»?


Дня­мі ад­быў­ся фі­нал мінск­ага га­рад­ско­га эта­пу Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ма­ла­дзёж­на­га ва­каль­на­га кон­кур­су «Но­выя ім­ёны Бе­ла­ру­сі», які пра­хо­дзіць пад дэ­ві­зам «Но­выя га­ла­сы — для лю­бі­май кра­і­ны». Пер­шыя ўдзель­ні­кі рэс­пуб­лі­кан­ска­га фі­на­лу, што ад­бу­дзец­ца ў маі, ужо вя­до­мыя. Тры лаў­рэ­а­ты — Ар­цём Якаў­леў, Але­на Важ­нік і Па­тры­цыя Кур­га­на­ва, а ра­зам з імі яшчэ 5 фі­на­ліс­таў бу­дуць зма­гац­ца за пе­ра­мо­гу на за­ключ­ным эта­пе.

— Кон­курс аб’­яў­ле­ны Фе­дэ­ра­цы­яй праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі, а Мінск пер­шым пра­вёў ад­бо­рач­ны тур. У пра­слу­хоў­ван­ні ўдзель­ні­ча­лі 160 ва­ка­ліс­таў-ама­та­раў з пра­цоў­ных ка­лек­ты­ваў ра­ё­наў го­ра­да. Та­кім чы­нам мы імк­нём­ся даць маг­чы­масць та­ле­на­ві­тай пра­цоў­най мо­ла­дзі па­спра­ба­ваць ся­бе ў твор­час­ці. Бе­ла­ру­сі па­трэб­ны доб­рыя но­выя га­ла­сы, — упэў­не­ны стар­шы­ня Мінск­ага га­рад­ско­га аб’­яд­нан­ня праф­са­юзаў Мі­ка­лай Бе­ла­ноў­скі.

Усе ўдзель­ні­кі Мінск­ага га­рад­ско­га фі­наль­на­га эта­пу кон­кур­су ўзна­га­ро­джа­ны сер­ты­фі­ка­та­мі, па­мят­ны­мі ме­даль­ё­на­мі і гра­шо­вы­мі прэ­мі­я­мі. Пе­ра­мож­цы атры­ма­лі яшчэ і тэ­ле­ві­за­ры.

— Гэ­ты ад­бор ад­роз­ні­ва­ец­ца ад мно­гіх, — пад­крэс­ліў стар­шы­ня жу­ры, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Ана­толь Яр­мо­лен­ка. — Сён­ня іс­нуе шмат пе­сен­ных кон­кур­саў, шоу, але там час­та ўдзель­ні­ча­юць ту­соў­шчы­кі. А тут імк­нуц­ца ад­ра­дзіць тра­пят­кое стаў­лен­не да пес­ні і ва­каль­ных здоль­нас­цяў.

Ар­га­ні­за­та­рам пе­сен­на­га спа­бор­ніц­тва вы­сту­пае Фе­дэ­ра­цыя праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры рэс­пуб­лі­кі і На­цы­я­наль­най дзяр­жаў­най тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі. Ад­бы­ва­ец­ца гэ­та ме­ра­пры­ем­ства ў рам­ках Го­да мо­ла­дзі. Кон­курс прой­дзе ў тры эта­пы. Да 1 са­ка­ві­ка ар­га­ні­зу­ец­ца ад­бор ва ўсіх ра­ё­нах. З 19 са­ка­ві­ка па 15 кра­са­ві­ка вы­ка­наў­цы-пе­ра­мож­цы бу­дуць прад­стаў­ляць свой ра­ён на аб­лас­ным фі­на­ле, а пас­ля яго і вы­зна­чац­ца 49 кан­кур­сан­таў з усёй кра­і­ны. Іх ча­кае рэс­пуб­лі­кан­скі ад­бор: пу­цёў­ку ў фі­нал жу­ры дасць толь­кі 30 вы­ка­наў­цам. І на за­вяр­шаль­ным эта­пе з 27 кра­са­ві­ка па 10 мая на пра­ця­гу двух тыд­няў кан­кур­сан­ты бу­дуць зай­мац­ца з пра­фе­сі­я­наль­ны­мі ва­ка­ліс­та­мі, ха­рэо­гра­фа­мі і сты­ліс­та­мі ў аду­ка­цый­ным цэнт­ры, возь­муць удзел у кан­цэр­тах да Свя­та пра­цы і да Дня Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. А ў дзень пра­вя­дзен­ня VІІ з’ез­да Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі фі­на­ліс­ты кон­кур­су пра­дэ­ман­стру­юць свае та­лен­ты ў шоу-кан­цэр­це, вы­сту­па­ю­чы на ад­ной сцэ­не з на­род­ны­мі і за­слу­жа­ны­мі ар­тыс­та­мі Бе­ла­ру­сі. Пры­ем­ным бо­ну­сам для кож­на­га пе­ра­мож­цы ва­каль­на­га кон­кур­су ста­не ўдзел у здым­ках тэ­ле­ве­зій­най вер­сіі, якая по­тым бу­дзе транс­лі­ра­вац­ца на тэ­ле­ка­на­лах Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі.

Але­на ДРАП­КО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».