Вы тут

Зберагчы абаронцаў


Што ста­іць за ліч­бай 12

Што­год ран­няе прад­вес­не ў кан­цы лю­та­га і пер­шыя ня­сме­лыя кро­кі вяс­ны ў са­ка­ві­ку ра­зам з прад­чу­ван­нем ча­гось­ці вель­мі доб­ра­га і ра­дас­на­га, ра­зам з ра­за­мле­лай дры­мо­тай у ча­кан­ні цяп­ла і пту­шы­ных спе­ваў пры­но­сяць і сму­так, ад яко­га не па­зба­віц­ца ні­ко­лі, які стаў част­кай бія­гра­фіі для кож­на­га з на­шай сям'і. У гэ­тыя дні мы ха­ва­лі сва­іх ма­ла­дых муж­чын. Да­ты, вы­се­ча­ныя на іх пом­ні­ках, усё ад­да­ля­юц­ца, ад­чу­ван­не стра­ты ўжо не та­кое ад­чай­нае. Але як толь­кі яно, гэ­та ад­чу­ван­не, па­ча­ло пры­туп­ляц­ца, з'я­ві­ла­ся ін­шае, якое, мо­жа, і не зу­сім па за­па­ве­дзях Бо­жых і ча­ла­ве­чых, але па­зба­віц­ца ад яко­га я аса­біс­та пры­му­сіць ся­бе ну ні­як не ма­гу. Крыў­да і не­па­ра­зу­мен­не, ад­ра­са­ва­ныя не дур­но­му лё­су, не ня­бес­ным сі­лам, а ім, да­ра­гім ня­бож­чы­кам. За тое, што па­кі­ну­лі так заў­час­на, ха­ця маг­лі б яшчэ жыць ды жыць.

Мой да­ра­гі і са­мы га­лоў­ны ў жыц­ці муж­чы­на сы­шоў у ня­быт, не да­жыў­шы роў­на тры тыд­ні да пя­ці­дзе­ся­ці трох. Ан­ка­ло­гія, якая раз­рас­ла­ся ў гру­дзях, не да­ла яму на­ват ма­лень­ка­га шан­цу вы­жыць. Дру­го­га шан­цу, бо пер­шы, за во­сем га­доў да бя­ды, ён не зра­зу­меў, не аца­ніў... я не ве­даю, як гэ­та на­зваць, а ўдак­лад­ніць ня­ма ў ка­го. У яго та­ды на вус­нах з'я­ві­ла­ся не­вя­лі­кая яз­вач­ка, што ака­за­ла­ся зла­я­кас­най. І яго та­ды вы­ле­чы­лі (у кан­цы 70-х!), пры­чым аб­са­лют­на. Але, па­коль­кі ка­вар­ная хва­ро­ба маг­ла ў лю­бы мо­мант пра­явіц­ца, яму прад­пі­са­лі кож­ны ме­сяц да кан­ца жыц­ця з'яў­ляц­ца на аб­сле­да­ван­ні ў ан­ка­дыс­пан­се­ры. А так­са­ма ад­мо­віц­ца ад ку­рэн­ня... Па­пер­ку аб не­аб­ход­нас­ці аб­сле­да­ван­ня мы знай­шлі пас­ля яго смер­ці ў на­дзей­най схо­ван­цы — за ску­ра­ной вок­лад­кай пар­тый­на­га бі­ле­та. За ўсе во­сем га­доў ён не зра­біў гэ­та­га ні ра­зу, ха­ця жыў уся­го за пяць­дзя­сят кі­ла­мет­раў ад Мін­ска. Што­дня вы­кур­ваў па­чак «Бе­ла­мо­ру», сяр­дзі­та аб­ры­ва­ю­чы ўсе за­ўва­гі жон­кі, што ку­рыць так шмат не вар­та, а лепш уво­гу­ле кі­нуць. Жыў, як ха­цеў, як яму па­да­ва­ла­ся пра­віль­ным. Пры­му­сіў да­жы­ваць у веч­най рос­па­чы сваю ста­рэнь­кую ма­ці, па­кі­нуў са­ра­ка­пя­ці­га­до­вую ўда­ву. Не ўба­чыў, як ма­лод­шая скон­чы­ла шко­лу (а да та­го на­ву­чы­ла­ся за­пра­гаць ка­ня, ха­дзіць за ба­ра­ной, ка­сіць), як на­ра­дзі­лі­ся і пад­рас­лі ўнуч­кі, як зра­бі­ла пер­шыя кро­кі праў­нуч­ка. Усё маг­ло быць інакш, але ён, зра­біў­шы свой вы­бар, як яму жыць, вы­браў гэ­тым і лёс для сва­іх бліз­кіх лю­дзей. Лёс, які мог бы быць і ляг­чэй­шым, і шчас­лі­вей­шым.

Два­нац­цаць га­доў та­му мы па­ха­ва­лі яшчэ ад­на­го, са­ра­ка­двух­га­до­ва­га. Ён па­спеў спы­ніць аў­то­бус, вый­шаў з ва­дзі­цель­скай ка­бі­ны і ўпаў. Пас­ля ўра­чы ска­за­лі, што ада­рваў­ся тромб, які спра­ва­ка­ваў нер­во­вы стрэс, хво­рае сэр­ца, ня­пра­віль­ны лад жыц­ця. Пра хва­ро­бу сэр­ца ён ве­даў яшчэ са шко­лы, з пер­шых мед­ка­мі­сій. Пра тое, што трэ­ба яго бе­раг­чы, — так­са­ма. Але жыў, як ха­цеў і лі­чыў па­трэб­ным. Пра­ца­ваў на пры­га­рад­ным аў­то­бу­се, амаль што­дня сы­хо­дзя­чы на пра­цу ў ча­ты­ры га­дзі­ны ра­ні­цы. Як толь­кі вы­па­да­лі вы­хад­ныя — ім­чаў да баць­коў і там пра­ца­ваў, як за­прэ­жа­ны, ста­ра­ючы­ся зра­біць як ма­га больш. Вяр­таў­ся зня­сі­ле­ны ўве­ча­ры — і зноў у ча­ты­ры ра­ні­цы на пра­цу... Ка­лі б яму якія най­вы­шэй­шыя сі­лы па­ка­за­лі, як бу­дзе га­ла­сіць над тру­ной яго ма­ці, з які­мі спа­ло­ха­ны­мі, ня­ўцям­ны­мі тва­ра­мі бу­дуць ста­яць яго дзяў­чат­кі, як ад­ра­зу на­шмат га­доў па­ста­рэе яго та­кая ка­ха­ная жон­ка, якую быў га­то­вы на­сіць на ру­ках. Як на вя­сел­лі ў да­чок ма­ла­дых бу­дуць су­стра­каць не са­праўд­ныя — па­саж­нё­выя — баць­кі, як ма­лы ўнук бу­дзе з ці­ка­вас­цю раз­гля­даць фо­та дзе­да, яко­га ні­ко­лі не ўба­чыць... Ка­лі б яму хтось­ці па­ка­заў хоць ка­лі­ва та­го го­ра і рос­па­чы, што ён сва­ім вы­ба­рам, як яму жыць, пры­ня­се са­мым да­ра­гім лю­дзям...

І па­доб­ныя сум­ныя ста­рон­кі ёсць у ле­та­пі­се ці не кож­най сям'і. Да­стат­ко­ва толь­кі прай­сці­ся па лю­бых мо­гіл­ках і па­гля­дзець на да­ты жыц­ця ме­на­ві­та муж­чын. Да ста­рас­ці да­жы­вае доб­ра ка­лі трэць (асаб­лі­ва ка­лі гля­дзець на све­жыя па­ха­ван­ні). Без­умоў­на, ёсць аб'­ек­тыў­ныя пры­чы­ны, ак­ту­аль­ныя ва ўсім све­це: эка­ло­гія, ава­рыі, са­ма муж­чын­ская сут­насць, якая пра­ва­куе не­бяс­пе­ку, — так спрад­ве­ку, так у ге­нах за­кла­дзе­на. Ва ўсім све­це муж­чы­ны жы­вуць менш за жан­чын. Але ча­му ў Еў­ро­пе ся­рэд­няя роз­ні­ца па­між пра­цяг­лас­цю жыц­ця жан­чын і муж­чын — 5-6 га­доў, а ў асоб­на ўзя­тай кра­і­не Бе­ла­русь — 12 (жан­чы­ны жы­вуць у ся­рэд­нім 76 га­доў, муж­чы­ны — уся­го 64)? Ці не ро­бяць гэ­тую су­мную ста­тыс­ты­ку та­кой сум­най тыя, хто жы­ве так, як толь­кі ім зда­ец­ца пра­віль­ным, тыя, ка­го не тое што на ме­даг­ляд не за­ва­біш, але на­ват таб­лет­ку для пра­фі­лак­ты­кі ін­суль­ту і ін­фарк­ту вы­піць не пры­му­сіш. Тыя, якія праз кар'­е­ру, праз пры­від­ныя, толь­кі ім вя­до­мыя мэ­ты га­то­выя не спаць па на­чах, нер­ва­вац­ца, пас­ля зды­маць стрэс ал­ка­го­лем. Тыя, што ма­ха­юць ру­кой на ўлас­нае са­ма­ад­чу­ван­не, а да ўра­ча трап­ля­юць вы­ключ­на ў ля­жа­чым ста­не на ка­рэ­це хут­кай да­па­мо­гі (і да­па­маг­чы та­ды пры ўсім жа­дан­ні мож­на не кож­на­му).

Я пі­шу гэ­тыя рад­кі як­раз пе­рад Днём аба­рон­цаў Ай­чы­ны, свя­там, ка­лі жан­чы­ны звы­чай­на га­во­раць муж­чы­нам пры­ем­ныя, доб­рыя сло­вы і кам­плі­мен­ты. Вы­ба­чай­це, ша­ноў­ныя, што мае сло­вы не та­кія. Але ме­на­ві­та пе­рад гэ­тым днём ха­чу на­га­даць вам пра яшчэ адзін ваш аба­вя­зак. Акра­мя та­го, што вы па­він­ны аба­ра­няць Ай­чы­ну (што вы га­то­выя і ўме­е­це гэ­та ра­біць, ні­хто не су­мня­ва­ец­ца), вы па­він­ны што­дня, што­га­дзі­ну аба­ра­няць тых, ка­го лю­бі­це вы і хто лю­біць вас. Не толь­кі ад ня­доб­рых лю­дзей і ня­ста­чы. Га­лоў­нае — ад адзі­но­ты, ад па­чуц­ця па­кі­ну­тас­ці і крыў­ды, ад пус­тэ­чы ў ду­шы, якую пас­ля бяс­кон­ца доў­га і ба­лю­ча цы­руе шар­шат­ка ча­су.

Ка­ра­цей, бе­ра­жы­це ся­бе! Ка­лі не для вас са­міх, дык для нас, якія, хоць і жы­вуць даў­жэй, але не на­столь­кі моц­ныя, каб без вас быць шчас­лі­вы­мі.

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».