Вы тут

Атлантыка наступае


Тэм­пе­ра­тур­ны фон на вы­хад­ныя праг­на­зу­ец­ца на 4–7 гра­ду­саў вы­шэй­шы за клі­ма­тыч­ную нор­му

На­пры­кан­цы тыд­ня на тэ­ры­то­рыю на­шай кра­і­ны пра­цяг­не па­сту­паць цёп­лае па­вет­ра з Ат­лан­ты­кі, та­му ў блі­жэй­шыя дні тут уста­лю­ец­ца амаль вес­на­вое на­двор'е, па­ве­да­мі­ла спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

У пят­ні­цу мес­ца­мі ча­ка­юц­ца не­вя­лі­кія апад­кі (мок­ры снег і дождж), у асоб­ных ра­ё­нах ту­ман і га­ла­лёд­ныя з'я­вы. Праг­на­зу­ец­ца ўме­ра­ны за­ход­ні ве­цер. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень скла­дзе ад ну­ля да плюс 6 гра­ду­саў. І ў вы­хад­ныя ха­рак­тар на­двор'я іс­тот­на не зме­ніц­ца. Мес­ца­мі бу­дуць іс­ці мок­ры снег і дождж. Ча­сам на пра­ця­гу су­так ту­ман і сла­бы га­ла­лёд, на да­ро­гах га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы ад мі­нус 4 да плюс 2 гра­ду­саў, удзень — ад 0 да плюс 7 гра­ду­саў. Сі­ноп­ты­кі пад­лі­чы­лі, што та­кі тэм­пе­ра­тур­ны фон пры­клад­на на 4–7 гра­ду­саў вы­шэй­шы за клі­ма­тыч­ную нор­му дру­гой па­ло­вы лю­та­га.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, і ў пер­шай па­ло­ве на­ступ­на­га тыд­ня на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны за­ха­ва­ец­ца ана­маль­ная цеп­лы­ня. Пад уплы­вам ат­мас­фер­ных фран­тоў з бо­ку паўд­нё­ва­г­а за­ха­ду Еў­ро­пы паў­сюд­на па кра­і­не бу­дзе іс­ці дождж і зрэд­ку мок­ры снег. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы да се­ра­ды скла­дзе ад мі­нус 3 да плюс 3 гра­ду­саў, а ўдзень ча­ка­ец­ца ўво­гу­ле 2–7 цяп­ла. Гэ­та яшчэ не са­ка­вік, але рэ­пе­ты­цыя вяс­ны сур'­ёз­ная.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.