Вы тут

У роднай мовы — свята


Свят­ка­ван­не Між­на­род­на­га дня род­най мо­вы рас­цяг­нец­ца ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це на цэ­лы ты­дзень. Гэ­тай па­дзеі пры­све­ча­ны цыкл ме­ра­пры­ем­стваў, якія бу­дуць ар­га­ні­за­ва­ны на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це БДУ.

У цы­ры­мо­ніі ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця сёння возь­муць удзел рэк­тар БДУ ака­дэ­мік Сяр­гей Аб­ла­мей­ка, пра­фе­сар, член-ка­рэс­пан­дэнт НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­ша­нец і за­гад­чык ка­фед­ры тэ­о­рыі лі­та­ра­ту­ры фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та Вя­ча­слаў Ра­гой­ша. Сту­дэн­ты філ­фа­ка пад­рых­та­ва­лі лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ную пра­гра­му «Ад Бо­га мо­ва ў кож­на­га на­ро­да…» У іх вы­ка­нан­ні пра­гу­чаць вер­шы вя­до­мых бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў, а так­са­ма вер­шы ўлас­на­га скла­дан­ня.

Упер­шы­ню ў пра­гра­му тыд­ня (23 лю­та­га) уклю­ча­на эк­скур­сія па Рэс­пуб­лі­кан­скай на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най біб­лі­я­тэ­цы, дзе бу­дзе прад­стаў­ле­на вы­ста­ва «Ра­дасць сло­ва» (пра­спект Пе­ра­мож­цаў, 7, па­кой 607). На на­ступ­ны дзень прой­дзе тэ­ле­мост Мінск — Ві­цебск. Удзель­ні­ка­мі су­стрэ­чы ста­нуць вы­клад­чы­кі ка­фед­ры бе­ла­рус­ка­га мо­ва­знаў­ства Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя П. М.Ма­шэ­ра­ва, су­пра­цоў­ні­кі фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ, а так­са­ма вя­до­мы бе­ла­рус­кі лі­та­ра­ту­раз­наў­ца, пра­фе­сар Адам Маль­дзіс. Лінг­віс­ты аб­мяр­ку­юць перс­пек­ты­вы раз­віц­ця і функ­цы­я­на­ван­ня бе­ла­рус­кай мо­вы. Акра­мя та­го, у рам­ках ві­дэа­дыс­ку­сіі ад­бу­дзец­ца прэ­зен­та­цыя эн­цык­ла­пе­дыч­на­га да­вед­ні­ка «Су­зор'е бе­ла­рус­ка­га Па­меж­жа», а так­са­ма но­вых лінг­віс­тыч­ных лек­сі­ка­гра­фіч­ных вы­дан­няў.

А 26 лю­та­га рас­пач­нец­ца Дзень бе­ла­рус­кай фі­ла­ло­гіі. Для сту­дэн­таў бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на су­стрэ­ча з за­гад­чы­цай ка­фед­ры кла­січ­най фі­ла­ло­гіі фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та БДУ Га­лі­най Шаў­чэн­кай і пра­фе­са­рам ка­фед­ры гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Жан­най Не­кра­шэ­віч-Ка­рот­кай.

За­ключ­ным ме­ра­пры­ем­ствам тыд­нё­вай пра­гра­мы ста­не «круг­лы стол» на тэ­му «Пе­ра­клад у сіс­тэ­ме куль­тур­ных су­вя­зяў», які ад­бу­дзец­ца 27 лю­та­га. Да дыс­ку­сіі да­лу­чац­ца сту­дэн­ты і вы­клад­чы­кі фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та, а так­са­ма па­эт і пе­ра­клад­чык Анд­рэй Ха­да­но­віч.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

На­га­да­ем, што Між­на­род­ны дзень род­най мо­вы быў за­сна­ва­ны ра­шэн­нем 30‑й се­сіі Ге­не­раль­най кан­фе­рэн­цыі ЮНЕС­КА ў ліс­та­па­дзе 1999 го­да і, па­чы­на­ю­чы з 2000 го­да, ад­зна­ча­ец­ца што­год 21 лю­та­га.

Па­вод­ле звес­так, якія пры­во­дзіць На­цы­я­наль­ны ста­тыс­тыч­ны ка­мі­тэт Бе­ла­ру­сі, ў 2014/2015 на­ву­чаль­ным го­дзе ва ўста­но­вах агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі на бе­ла­рус­кай мо­ве вы­ву­ча­лі ўсе прад­ме­ты больш за 135 ты­сяч на­ву­чэн­цаў, а на рус­кай — ка­ля 811 ты­сяч. Ва ўста­но­вах да­школь­най аду­ка­цыі на бе­ла­рус­кай мо­ве вы­хоў­ва­юц­ца 43 ты­ся­чы дзя­цей, а на рус­кай мо­ве — амаль 368 ты­сяч. Ва ўста­но­вах ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі на бе­ла­рус­кай мо­ве на­ву­ча­юц­ца 0,3 ты­ся­чы на­ву­чэн­цаў, на рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах — ка­ля 22 ты­сяч, на рус­кай мо­ве — ка­ля 107 ты­сяч.

Ва ўста­но­вах вы­шэй­шай аду­ка­цыі на бе­ла­рус­кай мо­ве на­ву­ча­юц­ца толь­кі 300 сту­дэн­таў, на рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах ад­на­ча­со­ва — больш як 149 ты­сяч і на рус­кай — ка­ля 212 ты­сяч ча­ла­век.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.