Вы тут

Што перашкаджае мадэрнізацыі?


У Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі. Асноўным пытаннем для абмеркавання стала прыцягненне прыватнага бізнесу ў мадэрнізацыю эканомікі.

«Такі парадак дня невыпадковы, — заявіў старшыня савета Пётр Пракаповіч. — Вы ўсе памятаеце, што два гады таму падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі мы атрымалі ад кіраўніка краіны шэраг задач. І на першым месцы сярод іх — актывізацыя і прыцягненне бізнесу ў мадэрнізацыю айчыннай эканомікі. Менавіта пытанні мадэрнізацыі для нас з'яўляюцца галоўнымі. Толькі ў выніку яе мы можам вырашыць пытанні павышэння канкурэнтаздольнасці нашай эканомікі, заваявання ўнутранага і знешніх рынкаў. Тым больш рынку Еўразійскага эканамічнага саюза». Кіраўнік савета звярнуў увагу на тое, што праблем у краіне шмат, а савет пры Прэзідэнце толькі адзін — па развіцці прадпрымальніцтва. Гэта сведчыць пра тое, што дзяржава разумее важнасць зладжанай працы менавіта гэтай сферы. А значыць, і бізнес павінен у сваю чаргу разумець асабістую адказнасць за развіццё краіны.

Так, сёння яшчэ хапае перашкод на шляху бізнесмена. Скажам, кошт крэдытных рэсурсаў, недахоп кваліфікаваных кадраў, высокая арэндная плата, бюракратызм… Як шчыра прызнаюць члены савета, гэтыя болевыя кропкі не змяняюцца ад пасяджэння да пасяджэння. Але ж і без праблем таксама быць не можа. Абсалютна гладка не будзе ніколі. Можна толькі старацца ўсе пытанні як мага больш аператыўна і эфектыўна вырашаць. Як падтрымаць тых, хто гатовы працаваць і прыносіць карысць сваёй краіне? А хто перашкаджае развіццю перспектыўных прадпрыемстваў проста так — ад няма чаго рабіць? Дзе ён — баланс паміж эканамічнай эфектыўнасцю і сацыяльнай адказнасцю бізнесу? На гэтыя і іншыя пытанні спрабавалі знайсці адказ лідары бізнес-супольнасці Беларусі.

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшых нумарах «Звязды».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?