Вы тут

Пацвярджэнне даверу


«Беларусь і Расія маюць высокі ўзровень даверу і ўзгоднена будуюць палітыку на міжнароднай арэне», — заявіў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас афіцыйнага візіту парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Расію.

На сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з міністрам замежных спраў РФ Сяргееем Лаўровым абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння краін. На ёй абодва бакі адзначылі годны ўзровень супрацоўніцтва і тое, што Расія і Беларусь з'яўляюцца адна адной сапраўднымі паплечніцамі.

У размове са спікерам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Сяргеем Нарышкіным Старшыня Савета Рэспублікі Беларусі звярнуў увагу на гарманізацыю заканадаўстваў краін ЕАЭС: «З улікам падпісання Дагавора аб ЕАЭС адкрываецца шырокая сфера дзейнасці па гарманізацыі і ўніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў. Дагавор падпісаны, а нацыянальныя заканадаўствы засталіся ранейшымі. Прынцыповыя рознагалоссі адсутнічаюць, але інтэграцыя павінна забяспечвацца сучасным заканадаўствам, каб мы збліжаліся, а не ішлі паралельна, і ні ў якім разе не разыходзіліся».

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч прапанаваў «на найбліжэйшым пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое плануецца на 3 сакавіка, даць адпаведнае даручэнне Еўразійскай эканамічнай камісіі, якую ўзначальвае спадар Віктар Хрысценка, зрабіць свайго роду зверку». На думку сенатара, гэта дапаможа міністрам краін ЕАЭС прыняць новыя заканадаўчыя акты ці гарманізаваць іх паміж сабой.

Падчас сустрэчы з Міхаілам Мясніковічам старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка не абмінула тэму вырашэння пытання ўкраінскага канфлікту. Яна адзначыла, што Беларусь «паспяхова выканала пасярэдніцкую місію як краіна-гаспадыня, якая прымала саміт». Старшыня верхняй палаты парламента Расіі патлумачыла, што зараз галоўнае, каб абодва бакі канфлікту дакладна выканалі свае абавязкі.

Вераніка ПУСТАВІТ.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.