Вы тут

Роўныя правы — усім дзецям-сіротам


Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2015 года №70 прадугледжвае выплату ў поўным аб'ёме пенсій дзецям-сіротам і дзецям, што засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

Як патлумачылі ў Міністэрстве адукацыі, да прыняцця ўказа выплата ў поўным аб'ёме пенсій ажыццяўлялася толькі выхаванцам апякунскіх і прыёмных сем'яў, а выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу атрымлівалі не больш за 50% належнай пенсіі. Пры гэтым дзіцячы дом сямейнага тыпу, таксама як і апякунская і прыёмная сям'я, з'яўляецца сямейнай формай ўладкавання на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

У прэс-службе галоўнага адукацыйнага ведамства паведамілі, што Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2006 года №840 устаноўлены аднолькавыя грашовыя нормы на харчаванне, а таксама на забеспячэнне дзяцей-сірот адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром і абсталяваннем, навучальнымі прыладамі, прадметамі асабістай гігіены і іншымі прадметамі першай неабходнасці. Таксама для дзяцей ва ўсіх формах сямейнага ўладкавання дзейнічаюць аднолькавыя грашовыя нормы на асабістыя расходы па дасягненні імі ўзросту 7 гадоў.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».