Вы тут

Дыпламаты і паэт


 

Міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі прынялі ўдзел у праекце Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «У дыялогу культур», прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі 20 пасольстваў, акрэдытаваных у Мінску, якія чыталі вершы на родных мовах.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс распавёў аб тым, што культура з'яўляецца тым вельмі важным элементам, які звязвае Беларусь і Латвію. Нагадаў аб сяброўстве Янкі Купалы з латвійскім паэтам Янам Райнісам, 150‑годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў 2015 годзе. На думку Уладзіміра Макея, Янка Купала — адзін з лепшых прадстаўнікоў беларускага народа, які вучыў, як трэба любіць, абараняць, умацоўваць і шанаваць сваю Бацькаўшчыну. «Сёння можна сказаць, што мара беларускага песняра пачала здзяйсняцца — беларускі народ мае сваю дзяржаву і ганарыцца сваёй Радзімай», — заўважыў беларускі міністр. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі прачытаў верш Янкі Купалы «Бацькаўшчына».

Уладзімір Макей дамовіўся з кіраўніцтвам музея аб сумесным правядзенні праекта «У дыялогу культур» у 2016 годзе.

Дарэчы, гэта не адзіны сумесны праект музея і Міністэрства замежных спраў Беларусі. 4 сакавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу і графікі беларускіх мастакоў «Янка Купала: клічу вас я на пабеду».

Ул. інф.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.