Вы тут

Непарыўная сувязь гераічнага мінулага і сучаснага


Дарагія суайчыннікі!

Паважаныя ветэраны і ваеннаслужачыя беларускай арміі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэта ўсенароднае свята з'яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснага.

У год 70‑годдзя Вялікай Перамогі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл набывае асаблівую значнасць. У свяшчэннай барацьбе з ворагам чалавецтва беларускія воіны паказалі прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да Радзімы. Гэта свята ўсіх, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто прыняў эстафету ў пакалення пераможцаў і ў сучасных умовах надзейна забяспечвае бяспеку краіны.

Сёння Рэспубліка Беларусь — незалежная суверэнная дзяржава, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і згода. І ні ў кога не павінна быць сумненняў, што так будзе і надалей, таму што абарона Айчыны ў нашай краіне мае ўсенародны характар, а Узброеныя Сілы заўсёды гатовы адэкватна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Жадаю вам дабра, шчасця і дабрабыту, новых поспехаў у службе і працы на карысць нашай роднай Беларусі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.