Вы тут

Супрацоўніцтва без прадузятасцяў


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны адносіны Беларусі з паўночнай суседкай і з краінамі ЕС у цэлым, паведамляе БЕЛТА.

«У нас ёсць пытанні, якія мы пастаянна павінны трымаць у полі зроку, абмяркоўваць іх і, калі атрымаецца, знаходзіць прымальныя рашэнні. У мяне якіх-небудзь прадузятасцяў у дачыненні да Латвіі ніколі не было, няма і, я спадзяюся, не будзе. Мы заўсёды знаходзілі агульную мову з нашымі партнёрамі, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Дай бог нам з іншымі дзяржавамі так супрацоўнічаць», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

«У нас ёсць вельмі шмат праектаў па развіцці інфраструктуры, асабліва партовай у вашай дзяржаве. Я бачу, што і дзяржава, і прыватны бізнес Латвіі ідзе нам насустрач. Таму ў двухбаковых адносінах мы плануем і спадзяёмся, што, нягледзячы на некаторыя прадузятасці з боку асобных палітыкаў у Латвіі (ды і не толькі — на Захадзе), нам удасца, пераадолеўшы іх, рушыць наперад адносна супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што беларуска-латвійскія палітычныя і дыпламатычныя адносіны крыху адстаюць ад узроўню гандлёва-эканамічных. «Але гэта лепш, чым адставалі б эканамічныя і гандлёвыя адносіны. Лічу, што датычыцца палітыкі, мы заўсёды здольны нагнаць гэтае адставанне», — заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Беларусь у першую чаргу ў сваёй знешняй палітыцы арыентуецца на падтрыманне моцных і дружалюбных адносін з краінамі-суседкамі. Беларускі бок таксама разлічвае на садзейнічанне Латвіі ў развіцці ўзаемадзеяння Беларусі з іншымі краінамі Еўрасаюза. Тым больш што Латвія ў першым паўгоддзі 2015 года старшынствуе ў ЕС.

У сваю чаргу Эдгарс Рынкевічс адзначыў, што ў хуткім часе ў Рызе пройдзе саміт «Усходняга партнёрства», які можа надаць новы імпульс адносінам паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. «У нас ужо намеціліся канкрэтныя ідэі. Гэта і спрашчэнне візавага рэжыму — пачалі вельмі актыўна працаваць над гэтым. У нас ёсць магчымасці палітычнага і эканамічнага дыялогу, — заявіў міністр. — Мы ведаем той шлях, які Беларусь выбрала, мы яго паважаем. Але лічым, што мы можам таксама добра супрацоўнічаць па многіх пытаннях».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».