Вы тут

Пытанне нацыянальнай бяспекі


Насельніцтва краіны павінна быць забяспечана даступнымі і якаснымі айчыннымі лекамі

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтычнай прамысловасці, паведамляе БЕЛТА.

Вытворчасць лекаў — адна з самых даходных і хуткарослых галін у свеце. «І ў нас развіццё гэтай галіны вызначана доўгатэрміновым прыярытэтам», — падкрэсліў Прэзідэнт.

У Беларусі створана база для развіцця фармацэўтычнай прамысловасці. У 2010 годзе кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача давесці долю айчынных прэпаратаў на ўнутраным рынку да 50 працэнтаў. «Гэта адно з пытанняў нацыянальнай бяспекі. Мы павінны забяспечыць насельніцтва даступнымі якаснымі айчыннымі лекамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што ў сучасных умовах сур'ёзную небяспеку ўяўляе пранікненне на беларускі рынак фальшывых прэпаратаў, якія могуць наносіць шкоду здароўю людзей і фінансам. Засцерагчы ад такіх пагроз у першую чаргу прызначана айчынная фармацэўтыка, лічыць кіраўнік дзяржавы.

Унутраны рынак лекаў Беларусі ацэньваецца амаль у $1 млрд, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Апошнія гады назіраецца хоць невялікі, але рост імпарту. Гэта дзіўна. Таму хачу пачуць, як рэалізуецца праграма імпартазамяшчэння ў галіне. Наколькі актыўна сюды прыцягваюцца прамыя замежныя інвестыцыі?» — спытаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння.

Прэзідэнт узняў на нарадзе яшчэ шэраг актуальных пытанняў галіны. Закранаўся ход мадэрнізацыі фармпрадпрыемстваў. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся таксама, што робіцца для нарошчвання экспартнага патэнцыялу фармацэўтыкі, што стрымлівае рост экспарту беларускіх лекаў у Расію, Украіну, Казахстан і ў краіны далёкага замежжа. Акрамя таго, Прэзідэнта цікавіла, якія ёсць рэзервы для больш дынамічнага развіцця па-сапраўднаму перспектыўнай галіны, што трэба і можна сёння прапанаваць для дасягнення рэальнага прарыву ў гэтым напрамку. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нельга разбураць ужо існуючыя і напрацаваныя кааперацыйныя сувязі. «Мы не павінны непрадуманымі дзеяннямі стварыць самім сабе непатрэбных канкурэнтаў на знешніх рынках. Нам важна не памыліцца. Трэба прыняць правільнае, узважанае рашэнне, нельга пайсці не ў той бок, таму што страцім час і грошы», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.