Вы тут

Крэдытныя шлюзы адкрыліся?


Найбуйнейшы банк краіны з другой паловы лютага аднаўляе выдачу крэдытаў фізічным асобам, як зазначана ў паведамленні на сайце Беларусбанка.

У прэс-службе фінансавай установы адзначылі, што падобнае аднаўленне тычыцца ўсіх відаў крэдытаў на ўмовах, вызначаных банкам, а таксама па дзейнасці авердрафтных крэдытаў. Цяпер працэнтныя стаўкі па новых крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы складаюць ад 50% гадавых па крэдытах тэрмінам да 1 года і да 55% гадавых па крэдытах тэрмінам да 5 гадоў.

Працэнтная стаўка па крэдытах на фінансаванне нерухомасці прапануецца на ўмовах, вызначаных банкам, і складае 35% гадавых. Нагадаем, што падобныя крэдыты выдаюцца насельніцтву па двух напрамках: на куплю жылля і на яго будаўніцтва. Па першым накірунку існуе адно важнае абмежаванне — сёння такі крэдыт выдаецца толькі на набыццё жылых памяшканняў, якія пабудаваны па дзяржаўным заказе. А вось крэдытаванне будаўніцтва жылля гэтых мэтавых абмежаванняў не мае. Такі крэдыт выдаецца пад любое будаўніцтва жылля (у тым ліку камерцыйнае) тэрмінам на 15 гадоў.

Адзінай абмежавальнай умовай з'яўляецца памер крэдыту, які выдаецца ў аб'ёме да 75% кошту будаўніцтва і ў межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка. Такім чынам, у сярэднестатыстычнага работніка памер крэдыту на фінансаванне нерухомасці атрымліваецца не вельмі вялікім, бо механізм закладу маёмасці і паручыцельства тут не выкарыстоўваецца.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».