Вы тут

«Айцішнікі» паўдзельнічаюць у«сямейным капітале»


Прапануецца павысіць стаўку падаходнага падатку і для работнікаў Парка высокіх тэхналогій (ПВТ).

Аб гэтым гаворыцца ў падрыхтаваным праекце дэкрэта кіраўніка дзяржавы, якім прадугледжваецца павелічэнне стаўкі падаходнага падатку ў адносінах да даходаў, што атрымліваюцца фізічнымі асобамі ад рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў ПВТ, а таксама памеру часткі прыбытку працаўнікоў парка, на які налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы.

Згодна з дакументам, павелічэнне стаўкі падаходнага падатку прадугледжваецца з 9 да 10 працэнтаў, а памер часткі прыбытку працаўнікоў ПВТ для налічэння абавязковых страхавых узносаў прапануецца павялічыць з аднаразовай да двухразовай велічыні сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне.

Такое павелічэнне стаўкі падаходнага падатку на 1% для гэтых катэгорый фізічных асоб абумоўлена неабходнасцю забеспячэння рэалізацыі нормаў Указа Прэзідэнта Беларусі ад 9 снежня 2014 года № 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей», які прадугледжвае выплату сёлета з 1 студзеня «сямейнага капіталу» шматдзетным сем'ям, тлумачыць сітуацыю прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».