Вы тут

Шчупаку патрэбен спакой


Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, з 1 сакавіка па 15 красавіка (у Віцебскай вобласці — з 9 сакавіка па 25 красавіка) устанаўліваецца забарона на лоўлю звычайнага шчупака.

—Пры з'яўленні талай вады рыба пачынае больш інтэнсіўна рухацца, карміцца і рыхтавацца да штогадовага нерасту. Першым на яго ідзе шчупак, які накіроўваецца супраць цячэння па рэках, каналах і, знайшоўшы прагрэтыя месцы, пачынае працэс размнажэння, — сказаў старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — За здабычу шчупака ў забаронены час парушальнікі могуць прыцягвацца да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці ў залежнасці ад характару правапарушэння.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».