У нашых біятлонных балельшчыкаў з'явілася яшчэ адна падстава для радасці! Беларуская зборная ў складзе Ганны Солы, Дзінары Алімбекавай і Дар'і Блашко на чэмпіянаце свету сярод юнакоў і юніёраў перамагла ў эстафеце сярод дзяўчат. Сола і Алімбекава прайшлі ўсю дыстанцыю без штрафных кругоў. Для Блашко гэта гонка стала вельмі адказнай. У нядзелю, у гонцы пераследавання, яна замест сваіх закрыла чужыя мішэні і атрымала ў выніку 5 промахаў. Можна толькі ўявіць, як цяжка было дзяўчыне. У эстафеце яна хоць і памылілася двойчы на стрэльбішчы, але здолела першай прыйсці да фінішу. На другім месцы апынуліся расійскія дзяўчаты, а на трэцім — нарвежская зборная. З перамогай!
Тарас ШЧЫРЫ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!