Вы тут

Эсэ для будучых інжынераў,


або Як абі­ту­ры­ен­ту БДУ­ІР зай­мець га­ран­та­ва­нае мес­ца ў ін­тэр­на­це

«На­ву­чац­ца ў БДУ­ІР не прос­та прэ­стыж­на, але яшчэ і вель­мі скла­да­на. Вы­со­кія ба­лы, з які­мі абі­ту­ры­ен­ты па­сту­па­юць у наш уні­вер­сі­тэт, зу­сім не га­ран­тыя та­го, што яны па­спя­хо­ва зда­дуць пер­шую се­сію. Пас­ля зі­мо­вых іс­пы­таў у нас ад­ліч­ва­ец­ца да­во­лі шмат «на­ва­бран­цаў», — рас­ка­заў на су­стрэ­чы з жур­на­ліс­та­мі пра­рэк­тар па ву­чэб­най ра­бо­це і ін­фар­ма­ты­за­цыі ўні­вер­сі­тэ­та Ба­рыс НІ­КУЛЬ­ШЫН.

24-18

24-18

 

Для та­го, каб на­ву­чац­ца ў тэх­ніч­най ВНУ, па­трэб­на моц­ная ма­ты­ва­цыя. Доб­рае ве­дан­не фі­зі­кі і ма­тэ­ма­ты­кі з'яў­ля­ец­ца пад­мур­кам для атры­ман­ня ін­жы­нер­най аду­ка­цыі. Але быў вы­па­дак, ка­лі сту­дэн­там БДУ­ІР стаў ма­ла­ды ча­ла­век з 1 ба­лам па ма­тэ­ма­ты­цы — сі­ра­та, які меў пра­ва быць за­лі­ча­ным па-за кон­кур­сам. І толь­кі дзя­ку­ю­чы вя­лі­ка­му жа­дан­ню ву­чыц­ца і сва­ёй пра­ца­здоль­нас­ці хло­пец па­спя­хо­ва скон­чыў уні­вер­сі­тэт.

ІТ-спе­цы­яль­нас­ці аса­цы­ю­юц­ца ў мо­ла­дзі, най­перш, з вы­со­кім за­роб­кам, та­му дэ­фі­цы­ту ах­вот­ні­каў на­ву­чац­ца на іх не на­зі­ра­ец­ца. Ле­тась у БДУ­ІР рэ­кор­ды ста­віў фа­куль­тэт кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так, дзе на спе­цы­яль­насць «Пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій» бы­ло за­фік­са­ва­на 228 прэ­тэн­дэн­таў на 70 мес­цаў, а на спе­цы­яль­насць «Ін­фар­ма­ты­ка і тэх­на­ло­гіі пра­гра­ма­ван­ня» — 224 прэ­тэн­дэн­ты на 50 мес­цаў.

Але аў­та­ма­ты­за­ва­ная сіс­тэ­ма, якая дзей­ні­чае ў БДУ­ІР, да­зва­ляе ка­рэк­та­ваць за­лі­чэн­не ў сту­дэн­ты — у за­леж­нас­ці ад рас­ста­ноў­кі абі­ту­ры­ен­та­мі пры­яры­тэ­таў і на­яў­нас­ці не­за­поў­не­ных мес­цаў на тых ці ін­шых спе­цы­яль­нас­цях. У па­рад­ку ўбы­ван­ня пры­яры­тэ­таў абі­ту­ры­ент мо­жа па­зна­чыць усе 34 спе­цы­яль­нас­ці тэх­ні­ка-тэх­на­ла­гіч­на­га про­фі­лю. Та­кім чы­нам, шан­цы за­стац­ца за бор­там у абі­ту­ры­ен­таў БДУ­ІР мі­ні­маль­ныя, ка­лі, вя­до­ма, яны не ўка­за­лі ў сва­ім рэй­тын­гу ўся­го ад­ну ці дзе спе­цы­яль­нас­ці. Праў­да, пад­час кож­най пры­ём­най кам­па­ніі та­кія мэ­та­на­кі­ра­ва­ныя ма­ла­дыя лю­дзі, які не жа­да­юць здрадж­ваць сва­ёй ма­ры і па­сту­паць на ін­шыя спе­цы­яль­нас­ці, аба­вяз­ко­ва зна­хо­дзяц­ца...

БДУ­ІР тра­ды­цый­на вы­сту­пае пі­я­не­рам ва ўка­ра­нен­ні но­вых тэх­на­ло­гій і ра­шэн­няў у сфе­ры аду­ка­цыі. Та­му ўслед за аў­та­ма­ты­за­ва­най сіс­тэ­май тут пай­шлі да­лей і ўка­ра­ні­лі яшчэ і пер­са­наль­ны элект­рон­ны ка­бі­нет. Не вы­хо­дзя­чы з до­ма, абі­ту­ры­ент раз­мя­шчае ў вір­ту­аль­ным ка­бі­не­це ін­фар­ма­цыю пра ся­бе і ўказ­вае пе­ра­лік вы­бра­ных спе­цы­яль­нас­цяў у па­рад­ку рас­ста­ноў­кі пры­яры­тэ­таў. Элект­рон­ная за­ява рэ­гіст­ру­ец­ца ў пры­ём­най ка­мі­сіі і яе ко­пія ра­зам з за­пра­шэн­нем на па­да­чу да­ку­мен­таў ад­праў­ля­ец­ца абі­ту­ры­ен­ту на па­зна­ча­ны пры рэ­гіст­ра­цыі элект­рон­ны ад­рас. Час зна­хо­джан­ня абі­ту­ры­ен­та ў пры­ём­най ка­мі­сіі ця­пер зай­мае мак­сі­мум 20 хві­лін.

— Яшчэ не­каль­кі га­доў таму адзін з га­лоў­ных парт­нё­раў БДУ­ІР і ад­на­ча­со­ва за­каз­чык кад­раў — Парк вы­со­кіх тэх­на­ло­гій — браў вы­пуск­ні­коў пе­ра­важ­на з двух на­шых фа­куль­тэ­таў, ця­пер жа яны бя­руць вы­пуск­ні­коў з лю­бых фа­куль­тэ­таў, па­коль­кі ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі вы­ву­ча­юц­ца да­стат­ко­ва глы­бо­ка на ўсіх спе­цы­яль­нас­цях, — пад­крэс­лі­вае Ба­рыс Ні­куль­шын. — Па­трэ­бы ў ад­крыц­ці но­вых спе­цы­яль­нас­цяў у нас сён­ня ня­ма, тым больш што гэ­та вель­мі пра­ца­ём­кая па ча­се пра­цэ­ду­ра. Ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі — вель­мі ды­на­міч­ная га­лі­на, і па­куль са­мыя пе­ра­да­выя тэх­на­ло­гіі дой­дуць да сту­дэнц­кай аў­ды­то­рыі ў вы­гля­дзе ней­кай тэ­а­рэ­тыч­най вы­клад­кі ў пад­руч­ні­ку, яны бу­дуць ужо не ак­ту­аль­ныя. Гэ­та ў пар­ку ра­зу­ме­юць. Та­му кам­па­ніі — рэ­зі­дэн­ты ПВТ ад­кры­ва­юць ва ўні­вер­сі­тэ­це су­мес­ныя ла­ба­ра­то­рыі (ця­пер іх ужо ство­ра­на 39), дзе да­юць сту­дэн­там больш вуз­ка­спе­цы­я­лі­за­ва­ную пад­рых­тоў­ку, на­прык­лад, рых­ту­юць тых жа тэс­ці­роў­шчы­каў пра­грам­на­га забеспячэння.

Сё­ле­та да БДУ­ІР да­лу­ча­ец­ца Мін­скі дзяр­жаў­ны вы­шэй­шы ра­дыё­тэх­ніч­ны ка­ледж, які бу­дзе ця­пер на­зы­вац­ца Мін­скі ра­дыё­тэх­ніч­ны ка­ледж БДУ­ІР. Ма­ла­дыя лю­дзі, якія пас­ля ба­за­вай ці ся­рэд­няй шко­лы па­сту­пяць у гэ­ты ка­ледж, пры ўмо­ве па­спя­хо­ва­га за­вяр­шэн­ня ву­чо­бы змо­гуць па­сту­паць ва ўні­вер­сі­тэт на ска­ро­ча­ны тэр­мін на­ву­чан­ня.

Дні абі­ту­ры­ен­таў бу­дуць пра­хо­дзіць ў БДУ­ІР на фа­куль­тэ­тах па су­бо­тах 28 лю­та­га, 14 і 21 са­ка­ві­ка. У гэ­тыя дні ма­ла­дыя лю­дзі змо­гуць на­ве­даць лек­цыі, па­гу­та­рыць са сту­дэн­та­мі, за­зір­нуць у ла­ба­ра­то­рыі і му­зей БДУ­ІР. А агуль­на­ўні­вер­сі­тэц­кі Дзень ад­чы­не­ных дзвя­рэй з прэ­зен­та­цы­я­мі ўсіх фа­куль­тэ­таў, кан­цэрт­най пра­гра­май, вы­стаў­кай на­ву­ко­вых рас­пра­цо­вак прой­дзе 28 са­ка­ві­ка.

У гэ­ты ж дзень бу­дзе аб'­яў­ле­ны і пе­ра­мож­ца ін­тэр­нэт-кон­кур­су эсэ на тэ­му «Ча­му я ха­чу стаць сту­дэн­там БДУ­ІР». Пе­ра­мож­цаў і пры­зё­раў кон­кур­су ча­ка­юць каш­тоў­ныя пры­зы, а ін­ша­га­род­нім пры­зё­рам (пры ўмо­ве іх па­ступ­лен­ня) га­ран­ту­юць за­ся­лен­не ў сту­дэнц­кі ін­тэр­нат. Уліч­ва­ю­чы вы­со­кі кошт арэн­ды жыл­ля ў ста­лі­цы, гэ­та цу­доў­ны ма­ты­ва­тар.

Да­вед­ка «Звяз­ды»:

У ТОП-15 спе­цы­яль­нас­цяў ВНУ, вы­пуск­ні­кі якіх пра­ца­ўлад­ка­ва­лі­ся ле­тась у Парк вы­со­кіх тэх­на­ло­гій, увай­шлі на­ступ­ныя спе­цы­яль­нас­ці БДУ­ІР:

«Пра­грам­нае за­бес­пя­чэн­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій», «Вы­лі­чаль­ныя ма­шы­ны, сіс­тэ­мы і сет­кі», «Ін­фар­ма­ты­ка і тэх­на­ло­гіі пра­гра­ма­ван­ня» — фа­куль­тэт кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так;

«Ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы і тэх­на­ло­гіі (у эка­но­мі­цы)» — ін­жы­нер­на-эка­на­міч­ны фа­куль­тэт;

«Штуч­ны ін­тэ­лект» — фа­куль­тэт ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій і кі­ра­ван­ня;

«Ін­фар­ма­цый­ныя тэх­на­ло­гіі і кі­ра­ван­не ў тэх­ніч­ных сіс­тэ­мах», «Аў­та­ма­ты­за­ва­ныя сіс­тэ­мы апра­цоў­кі ін­фар­ма­цыі» — фа­куль­тэт ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій і кі­ра­ван­ня.

Па ста­тыс­ты­цы, 78% ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, якія пры­хо­дзяць у парк, гэ­та сту­дэн­ты бюд­жэт­най фор­мы на­ву­чан­ня.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.