Вы тут

Сваім дапаможам знайсці рынак


А чу­жо­га хла­му нам не трэ­ба

Та­кія прын­цы­пы пра­цы на 2015 год вы­зна­чыў для Дзярж­стан­дар­ту стар­шы­ня ве­дам­ства Вік­тар На­за­ран­ка. Кі­раў­нік ка­мі­тэ­та агу­чыў пры­чы­ны та­кой па­лі­ты­кі на вы­ні­ко­вай ка­ле­гіі.

Га­то­вы да ўся­го

Га­вор­ка, у пры­ват­нас­ці, ідзе аб па­вы­шэн­ні экс­парт­на­га па­тэн­цы­я­лу ай­чын­ных прад­пры­ем­стваў, ства­рэн­ні ўмоў для та­го, каб яны маг­лі ганд­ля­ваць за ме­жа­мі кра­і­ны. «Та­му мы ха­це­лі б, каб усе на­шы ар­га­ні­за­цыі аказ­ва­лі ўся­ля­кае са­дзей­ні­чан­не пра­мыс­ло­вас­ці», — ад­зна­чыў Вік­тар На­за­ран­ка. Дру­гая, не менш важ­ная за­да­ча, — аба­ро­на ай­чын­на­га рын­ку ад не­бяс­печ­на­га, ня­якас­на­га та­ва­ру. Кі­раў­нік Дзярж­стан­дар­ту пры­знае: ва ўмо­вах вель­мі ін­тэн­сіў­на­га раз­віц­ця ін­тэ­гра­цый­ных утва­рэн­няў з'я­ві­ла­ся шмат фак­та­раў, якія пры­вя­лі да рос­ту ім­пар­ту, не­аба­ро­не­нас­ці рын­каў ад не­бяс­печ­най пра­дук­цыі.

«Што ра­біць, мы ве­да­ем, — пад­крэс­ліў Вік­тар На­за­ран­ка. — Ней­кія пы­тан­ні вы­ра­ша­ем з удзе­лам ка­лег па Мыт­ным са­ю­зе, але ў асноў­ным усё ж раз­ліч­ва­ем на ся­бе. Уно­ся­чы зме­ны ў за­ка­на­даў­чыя ак­ты, вы­бу­доў­ва­ем сваю пра­цу су­мес­на з ка­ле­га­мі з Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя, Мін­сель­гас­хар­ча, Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах, ін­шы­мі ор­га­на­мі для та­го, каб быць га­то­вы­мі да лю­бых сі­ту­а­цый».

Да­лі яшчэ час

А на­мес­нік стар­шы­ні Дзярж­стан­дар­ту Сяр­гей Іў­леў пра­ка­мен­та­ваў пры­ня­ты 9 лю­та­га 2015 го­да Указ Прэ­зі­дэн­та №48 «Аб ме­рах па за­бес­пя­чэн­ні дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю (на­гля­ду) за вы­ка­нан­нем па­тра­ба­ван­няў тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў». Па сло­вах прад­стаў­ні­ка ка­мі­тэ­та, гэ­ты да­ку­мент у боль­шай сту­пе­ні на­кі­ра­ва­ны на сфе­ру аба­ра­чэн­ня пра­дук­цыі, а не на яе вы­твор­цаў. «Гэ­ты ўказ уста­на­віў пэў­ныя па­тра­ба­ван­ні па пра­цы з тэх­рэг­ла­мен­та­мі ў кра­і­не, а так­са­ма вы­зна­чыў склад на­гляд­ных ор­га­наў, якія бу­дуць пра­ца­ваць у гэ­тай сфе­ры, — ад­зна­чыў прад­стаў­нік ве­дам­ства. — Яны (на­гляд­ныя ор­га­ны) у боль­шай сту­пе­ні бу­дуць пра­ца­ваць у сфе­ры аба­ра­чэн­ня пра­дук­цыі, у мен­шай бу­дуць за­кра­наць яе вы­твор­цаў».

На­га­да­ем, што ўка­зам за­ма­ца­ва­ны но­выя пра­вы дзярж­ін­спек­та­раў дзяр­жаў­ных ор­га­наў. У пры­ват­нас­ці гэ­тыя служ­бо­выя асо­бы мо­гуць да­ваць за­га­ды аб за­ба­ро­не ўво­зу не­бяс­печ­най пра­дук­цыі і яе аба­ро­це на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. «Так­са­ма мы да­ём за­га­ды дзяр­жаў­ным ор­га­нам, у тым лі­ку і мыт­ным, якія мо­гуць увес­ці за­ба­ро­ну на ўвоз пра­дук­цыі, ка­лі яна бу­дзе рас­цэ­не­ная як не­бяс­печ­ная. Больш та­кая пра­дук­цыя па­сту­паць у рэс­пуб­лі­ку не бу­дзе», — пад­крэс­ліў Сяр­гей Іў­леў.

У да­ку­мен­це змя­шча­юц­ца ар­ты­ку­лы, што пра­ду­гледж­ва­юць ад­мі­ніст­ра­цый­ную ад­каз­насць за па­ру­шэн­ні па­тра­ба­ван­няў тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў Мыт­на­га са­ю­за, Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, ча­го ра­ней не бы­ло. У пры­ват­нас­ці з'я­ві­ла­ся ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць за ня­пра­віль­нае ці не­аб­грун­та­ва­нае пры­няц­це да­ку­мен­таў па ацэн­цы ад­па­вед­нас­ці. «Да та­го ж, мы атры­ма­лі яшчэ і пра­ва ану­ля­ваць та­кія да­ку­мен­ты, якія вы­да­дзе­ны з па­ру­шэн­нем пра­ві­лаў іх вы­да­чы. Гэ­та да­ты­чыц­ца і бе­ла­рус­кіх суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня, і суб'­ек­таў з кра­ін Мыт­на­га са­ю­за», — ска­заў на­мес­нік стар­шы­ні Дзярж­стан­дар­ту. У су­вя­зі з гэ­тым ён вы­ка­заў зда­гад­ку, што пры­няц­це ўка­за мно­гіх пры­му­сіць за­ду­мац­ца над тым, ці вар­та па­ру­шаць тыя ці ін­шыя па­тра­ба­ван­ні тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў, грэ­ба­ваць іх нор­ма­мі.

Ад­нак, як ста­ла вя­до­ма паз­ней, Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­пі­саў указ № 90, які пры­пы­няе да 1 чэр­ве­ня 2015 го­да дзе­ян­не ўка­за № 48. «Да­ку­мент ус­ту­пае ў сі­лу з дня яго афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня і рас­паў­сюдж­вае сваё дзе­ян­не на ад­но­сі­ны, што ўзнік­лі з 13 лю­та­га 2015 го­да», — ад­зна­чы­лі ў прэс-служ­бе кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».