Вы тут

Адсутнасць Алены, прысутнасць фігур


«У тваю ад­сут­насць, Але­на, я не жы­ву — рэ­жы­сі­рую жыц­цё... З'яў­ля­ю­ся і вы­яў­ляю фі­гу­ры ў вы­зна­ча­най мной пра­сто­ры. Раз­драж­ня­ю­ся на ся­бе, за­ця­та не­на­ві­джу ця­бе, ка­лі ў кож­ным трох­кут­ні­ку, квад­ра­це, лі­ніі мро­іш­ся мне...» У Мін­ску па­ка­за­лі стэ­рэа­мет­рыч­ную гіс­то­рыю ня­мец­ка­га мас­та­ка Ос­ка­ра Шле­ме­ра.

Безимени-2

Вы­най­дзе­на ла­ба­ра­тор­ным шля­хам

Трэ­ці ад­кры­ты фо­рум экс­пе­ры­мен­таль­ных плас­тыч­ных тэ­ат­раў Бе­ла­ру­сі «ПлаSтформа», што прай­шоў у лю­тым у Мін­ску, ка­то­ры раз звяр­нуў ува­гу гра­мад­скас­ці на ака­ліч­насць: бу­ды­нак з ка­ло­на­мі ні­як не ўплы­вае на якасць тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва. Ад­нак тыя, хто яго не ма­юць, у су­час­ным бе­ла­рус­кім тэ­ат­раль­ным пра­цэ­се вы­му­ша­ны дэ-юрэ іс­на­ваць як гур­ток пры якім-не­будзь до­ме куль­ту­ры, а дэ-фак­та ўдзель­ні­чаць у прэ­стыж­ных між­на­род­ных фес­ты­ва­лях ды на­су­пе­рак усім аб­ста­ві­нам ла­дзіць свае. «ПлаSтформа» трэ­ці год за­пар аб'­яд­ноў­вае ва­кол ся­бе ўні­каль­ныя тэ­ат­раль­ныя з'я­вы бе­ла­рус­кай пра­сто­ры і на­ма­га­ец­ца пра­дэ­ман­стра­ваць іх шы­ро­ка­му ко­лу гле­да­чоў. Ад­на з та­кіх з'яў — тэ­атр аб'­ек­та.

Laboratory Fіgures Oskar Schlemmer (Ла­ба­ра­то­рыя фі­гур Ос­ка­ра Шле­ме­ра) — не­за­леж­ная тэ­ат­раль­ная гру­па, якая ўжо не­каль­кі га­доў іс­нуе ў Ма­гі­лё­ве. Яе за­сна­ва­ла ся­мей­ная па­ра: ак­цёр ды рэ­жы­сёр Юр­ка Дзі­ва­коў і мас­тач­ка Та­ня Дзі­ва­ко­ва. На­тхня­ю­чы­ся во­пы­там ня­мец­ка­га мас­та­ка Ос­ка­ра Шле­ме­ра, удзель­ні­кі ла­ба­ра­то­рыі да­сле­ду­юць іс­на­ван­не фі­гур у сцэ­ніч­най пра­сто­ры, пра­цу­юць у кі­рун­ку тэ­ат­ра аб'­ек­та, ка­лі прад­мет­ны план на сцэ­не раў­на­праў­ны з жы­вым ак­цёр­скім пла­нам.

Па­няц­це «фі­гу­ра» мае клю­ча­вое зна­чэн­не для твор­час­ці ка­лек­ты­ву і раз­гля­да­ец­ца ва ўсёй шмат­знач­нас­ці і шмат­гран­нас­ці. На мі­ну­лай «ПлаSтформе» Laboratory Fіgures Oskar Schlemmer па­ка­за­ла спек­такль «Мёрт­выя ды жы­выя фі­гур­кі», пад­ста­вай для з'яў­лен­ня яко­га ста­лі дзве ста­рыя драў­ля­ныя фі­гур­кі муж­чы­ны і жан­чы­ны. Нех­та з сяб­роў пры­вёз іх Дзі­ва­ко­вым у якас­ці су­ве­ні­ра з ванд­роў­кі па Еў­ро­пе. Драў­ля­ныя цац­кі спра­ва­ка­ва­лі ўзнік­нен­не цэ­ла­га лан­цуж­ка воб­ра­заў (драў­ля­ныя фі­гур­кі, фі­гур­кі з па­п'е-ма­шэ, вы­явы сва­я­коў, жы­вы план ар­тыс­таў), аб'­яд­на­ных ві­зу­аль­ным ра­шэн­нем. І гэ­ты лан­цу­жок цяг­нуў­ся пе­рад гле­да­чом, па­сту­по­ва ві­зу­а­лі­зу­ю­чы ад­веч­ную гіс­то­рыю ад­но­сін муж­чы­ны і жан­чы­ны.

Спек­такль «Goldkopf» (ідэя і рэ­жы­су­ра: Юр­ка і Та­ня Дзі­ва­ко­вы), прэм'­е­ра яко­га ад­бы­ла­ся пад­час фо­ру­му «ПлаSтформа-2015», на­па­чат­ку пла­на­ваў­ся як тэ­ат­ра­лі­за­ва­ная лек­цыя пра Ос­ка­ра Шле­ме­ра і яго твор­часць, ад­нак пад­час пра­цы пе­ра­тва­рыў­ся ў гіс­то­рыю ча­ла­ве­ка як та­ко­га. «Goldkopf» — гэ­та да­сле­да­ван­не та­го, як звыш­ча­ла­век ства­рае свой улас­ны свет, жы­ву­чы ў агуль­ным све­це, і пра тое, якія стра­ты ён ня­се. Праў­да, воб­раз Ос­ка­ра Шле­ме­ра ў па­ста­ноў­цы за­стаў­ся доб­ра па­зна­валь­ным.

На фі­наль­ным аб­мер­ка­ван­ні спек­так­ляў фо­ру­му кры­тык Свят­ла­на Ула­ноў­ская звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што тра­ды­цыі аван­гар­ду сён­ня да­во­лі ак­тыў­на пе­ра­асэн­соў­ва­юц­ца ў за­ход­не­еў­ра­пей­скім тэ­ат­ры, за­ўва­жа­на хва­ля ці­ка­вас­ці да іх, ад­нак у на­шым тэ­ат­раль­ным пра­цэ­се зва­ро­ты да гэ­та­га мас­тац­ка­га во­пы­ту па­куль што адзін­ка­выя («Goldkopf» — як­раз з іх лі­ку). Са­праў­ды, ка­лі пра­ана­лі­за­ваць бе­ла­рус­кі тэ­атр па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя, ся­род пас­ля­доў­ных тэ­ат­раль­ных да­след­чы­каў гэ­та­га кі­рун­ку мож­на ўзга­даць хі­ба што во­пыт рэ­жы­сё­ра Ві­та­ля Бар­коў­ска­га, які па­ста­віў на сцэ­не На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра імя Яку­ба Ко­ла­са п'е­сы пра Мар­ка Ша­га­ла і Ха­і­ма Су­ці­на. Та­му пра тра­ды­цыю па­куль ка­заць не вы­па­дае, але адзін­ка­выя з'я­вы са­праў­ды ўраж­ва­юць.

Тэ­атр — гэ­та ма­тэ­ма­ты­ка

Goldkopf ад­мет­ны най­перш дак­лад­нас­цю ві­зу­аль­на­га вы­каз­ван­ня. Ка­лі ў пра­ло­гу да дзе­ян­ня пра­мень пра­жэк­та­ра вы­хоп­лі­вае ак­цё­ра Яў­ге­на Га­ро­на на фо­не ўра­чыс­та­й бар­во­вай з за­ла­тым за­ве­сы — у фра­ку, з люс­тэр­кам у ад­ной ру­цэ і цы­га­рэ­тай у дру­гой — ві­зу­аль­нае вы­ра­шэн­не, ат­мас­фе­ра та­го, што ад­бы­ва­ец­ца на сцэ­не, дак­лад­на аса­цыю­ец­ца ў да­свед­ча­ных гле­да­чоў з Гер­ма­ні­яй 1930-х.

Да­лей на сцэ­не з'яў­ля­юц­ца фі­гу­ры ў пра­сто­ры — як фі­зіч­най, так і му­зыч­най (кам­па­зі­тар Ве­ся­лін Ру­мян­цаў). Пры­чым па­няц­це «фі­гу­ра» мо­жа аба­зна­чаць як аб'­ект (чыр­во­ны шар ці жоў­тую пі­ра­мі­ду), так і асоб­ную сцэ­ну (фі­гу­ра тан­ца). Раз­мо­ва ідзе пра адзі­но­ту: шэ­ры шар і шэ­ры ча­ла­век ру­ха­юц­ца ў за­цям­нен­ні па сцэ­не. Пра ўпа­рад­ка­ван­не све­ту: ак­цё­ры ў пэў­ным рыт­ме пе­ра­мя­шча­юць яр­кія фі­гу­ры ў сцэ­ніч­най пра­сто­ры. Пра ад­но­сі­ны муж­чы­ны і жан­чы­ны: геа­мет­рыч­ны­мі фі­гу­ра­мі пад­крэс­ле­на фі­зі­я­ла­гіч­ная роз­насць на­шых це­лаў. Гэ­тыя асоб­ныя гіс­то­рыі на­ніз­вае і яд­нае стры­жань тэкс­ту — ма­на­лог на ня­мец­кай мо­ве, на­пі­са­ны і пра­чы­та­ны Яў­ге­нам Га­ро­нам. Га­вор­ка ў тэкс­це вя­дзец­ца пра ка­хан­не і ня­на­вісць ге­роя да Але­ны, якія ён ад­чу­вае ад­на­ча­со­ва. Імя жан­чы­ны, да­рэ­чы, — яшчэ ад­но ўка­зан­не на тое, што спек­такль рас­па­вя­дае як пра мас­та­ка ўво­гу­ле, так і кан­крэт­на пра Ос­ка­ра Шле­ме­ра, жон­ку яко­га зва­лі Хэ­ле­най. Гэ­ты ма­на­лог ста­но­віц­ца той са­май кроп­кай, пра якую ка­жа ге­рой: «Ва­кол яе я вы­вод­жу акруж­нас­ці ка­хан­ня і на­мот­ваю кру­гі ваўч­ком аб­са­лют­най ня­на­віс­ці».

Апроч ма­на­ло­га, у спек­так­лі ёсць яшчэ адзін важ­ны тэкс­та­вы склад­нік — наз­ва. «Goldkopf» пе­ра­кла­да­ец­ца з ня­мец­кай як за­ла­та­га­ло­вы, на­ра­джа­ю­чы ме­та­фа­ру пра звыш­ча­ла­ве­ка, звыш­ро­зум, якім, на дум­ку ства­раль­ні­каў, і з'яў­ля­ец­ца мас­так. Ад­нак та­кую ж наз­ву мае га­ра ў Гер­ма­ніі, і гэ­та па­ра­лель на­ра­джае яшчэ ад­ну ме­та­фа­ру фор­мы: га­ра — гэ­та трох­кут­нік. У сва­ёй твор­час­ці Шле­мер імк­нуў­ся ад­мо­віц­ца ад прад­мет­нас­ці і звяр­нуц­ца да стэ­рэа­мет­рыі па­чат­ко­вых фор­маў. Так што на­з­ва «Goldkopf», за якой сха­ва­на па­чат­ко­вая фор­ма трох­кут­ні­ка, над­звы­чай трап­ная для гіс­то­рыі пра мас­та­ка.

Фі­нал па­ста­ноў­кі — та­нец усіх ге­ро­яў (ха­рэа­гра­фія Анас­та­сіі Лап­цін­скай). І з ад­на­го бо­ку, гэ­та пра­цяг дак­лад­на­га жыц­ця­пі­су Ос­ка­ра Шле­ме­ра, які ў сва­ёй мас­тац­кай сту­дыі «Баў­ха­ус» ства­рыў тан­ца­валь­ную, а з дру­го­га — кліч­нік пас­ля кроп­кі ў гіс­то­рыі пра ка­хан­не і ня­на­вісць, сцвяр­джэн­не маг­чы­мас­ці той ідэ-а­льнай пра­сто­ры, дзе ўсё ство­ра­на з прос­тых фор­маў, по­шук якой ішоў пад­час спек­так­ля.

З'яў­лен­не «Goldkopf» на бе­ла­рус­кай сцэ­не ва­ж­нае не толь­кі як зва­рот да ма­ла асэн­са­ва­най плы­ні аван­гар­ду і твор­час­ці Ос­ка­ра Шле­ме­ра, але і як пра­цяг да­сле­да­ван­ня іра­цы­я­наль­на­га, пад­свя­до­мас­ці ў тэ­ат­раль­ным мас­тац­тве, рас­па­ча­ты Laboratory Fіgures Oskar Schlemmer у па­пя­рэд­ніх спек­так­лях. І каб пе­ра­даць дак­лад­нае ўра­жан­не, якое апа­ноў­вае та­бой пас­ля пра­гля­ду, я ха­чу за­кон­чыць гэ­ты пе­ра­на­сы­ча­ны тлу­ма­чэн­ня­мі тэкст сцвяр­джэн­нем: не ўсё вар­та і мож­на па­тлу­ма­чыць — на сцэ­не ўзні­кае неш­та, што мож­на толь­кі ад­чу­ваць.

Але­на Маль­чэў­ская

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».