Вы тут

У НЕБА ПЕХАТОЮ...


Сён­ня Ры­го­ру Ба­ра­ду­лі­ну споў­ні­ла­ся б 80 га­доў

Увесь гэ­ты год пас­ля сы­хо­ду ў веч­насць да­ра­го­га Ры­го­ра Іва­на­ві­ча ка­лей­да­ска­піч­ная па­мяць вяр­тае на­шы жыц­цё­выя і твор­чыя ста­сун­кі. А іх за со­рак ча­ты­ры га­ды сяб­роў­ства са­бра­ла­ся ці ма­ла...

...Вось яшчэ вась­мі­клас­ні­кам за­чыт­ва­ю­ся вер­ша­мі і хмя­лею ад паэ­тыч­ных тро­паў пер­шай вы­бра­най кні­гі паэ­та «Адам і Ева». Гэ­та сён­няш­нія ўжо вуч­ні не толь­кі чы­та­юць, але і ву­чаць на па­мяць верш «Баць­ку». А та­ды... Та­ды Ры­гор Іва­на­віч хо­дзіць яшчэ ў ма­ла­дых паэ­тах. Хоць і ство­ра­на ім бы­ла ўжо кла­сі­ка. Маю на ўва­зе са­мы вя­до­мы ба­ра­ду­лін­скі верш «Трэ­ба до­ма бы­ваць час­цей».

[caption id="attachment_72858" align="alignnone" width="600"]Вучні і настаўнікі Мядоцкай школы сустракаюць Рыгора Барадуліна. Вучні і настаўнікі Мядоцкай школы сустракаюць Рыгора Барадуліна.[/caption]

...Вось і мая са­мая пер­шая су­стрэ­ча з паэ­там. 1970 год. Рэ­дак­цыя ча­со­пі­са «По­лы­мя». Мне, сям­нац­ца­ці­га­до­ва­му юна­ку, трэ­ба да­мо­віц­ца з паэ­там на­конт ін­тэр­в'ю. Бо ў на­ша­га, адзі­на­га та­ды яшчэ ў Бе­ла­ру­сі, уні­вер­сі­тэ­та хут­ка бу­дзе паў­ве­ка­вы юбі­лей. У 50-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя тут, на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це, ву­чыў­ся Ры­гор Ба­ра­ду­лін. Ёсць за­ду­ма на­пі­саць аль­ма­нах «Пісь­мен­ні­кі і БДУ». Па­эт лёг­ка зга­джа­ец­ца, пры­зна­чае дзень су­стрэ­чы. А яшчэ час­туе смач­ны­мі ара­хі­са­вы­мі арэ­ха­мі, якія я каш­тую ці не пер­шы раз у жыц­ці. І ба­чу ўпер­шы­ню ра­зум­ныя і га­рэз­ныя, за­ду­мен­ныя і бліз­кія ба­ра­ду­лін­скія во­чы, якія як узы­шлі ў тым да­лё­кім го­дзе над ма­ім жыц­цём, так і за­ста­лі­ся на­заў­сё­ды. Гэ­та во­чы баць­кі, ста­рэй­ша­га сяб­ра, во­чы ра­зум­ні­ка і ве­се­лу­на, во­чы най­даб­рэй­ша­га на зям­лі ча­ла­ве­ка. Ці не та­му на зям­лі мне і сён­ня свет­ла?..

...Вось 24 лю­та­га 1975 го­да, 40-год­дзе паэ­та ў цес­ным па­кой­чы­ку на Рэс­пуб­лі­кан­скай. Ра­зам з Ула­дзі­мі­рам Ка­рат­ке­ві­чам, Ва­сі­лём Зу­ён­кам, Ван­ка­рэ­мам Ні­кі­фа­ро­ві­чам. І пер­шае маё він­ша­валь­нае сло­ва ў жыц­ці, ска­за­нае Ры­го­ру Ба­ра­ду­лі­ну. І па­кі­ну­тыя ў па­да­ру­нак вя­ліз­ны су­ве­нір­ны ало­вак і «На­ша Ні­ва» 1907 го­да вы­дан­ня.

...Вось 11 са­ка­ві­ка 1995 го­да. Па­эт ах­вот­на па­га­дзіў­ся пры­ехаць на свой 60-га­до­вы юбі­лей у Мёт­чу. Шко­ла на­ша ў той дзень над­та свя­точ­ная: пры­бра­ныя ў леп­шае вуч­ні, на­стаў­ні­кі, баць­кі, шмат­лі­кія гос­ці з су­сед­ніх школ. Стэн­ды, свя­точ­ныя вы­пус­кі га­зет, квет­кі і кні­гі, кні­гі, кні­гі... Пом­ніц­ца: та­ды мне прый­шло­ся на­пя­рэ­дад­ні аб'­ехаць ці не ўсе ба­ры­саў­скія, круп­скія, бя­рэ­зін­скія сель­скія і га­рад­скія кні­гар­ні і вы­ку­піць больш за сто асоб­ні­каў ба­ра­ду­лін­скіх кніг, каб пас­ля раз­даць іх у якас­ці па­да­рун­каў вуч­ням і на­стаў­ні­кам. І на­пры­кан­цы су­стрэ­чы Ры­гор Ба­ра­ду­лін больш за дзве га­дзі­ны пад­піс­ваў свае, як гэ­та ён лю­біў, раз­гор­ну­тыя аў­то­гра­фы іх шчас­лі­вым ула­даль­ні­кам.

У той вяс­но­вы дзень ён мно­га чы­таў вер­шаў. Пра­гу­чаў та­ды з вус­наў паэ­та, на маю дум­ку, леп­шы верш, на­пі­са­ны ў Мёт­чы, — «Мо­ва бе­ла­рус­кая»:

«...Ус­ка­лы­ха­ны,

Уз­га­да­ва­ны,

Та­бой да ско­ну

За­ка­ха­ны

У кож­ны гук

Ча­роў­ны,

Крэў­ны!

Мая кня­зёў­на

І ца­рэў­на,

З та­бой я

Ў свя­це,

Ў све­це,

Ў ха­це.

Бо ты ў мя­не

Ад­на,

Як ма­ці!

Мо­ва бе­ла­рус­кая!»

На­ступ­ны раз Ры­гор Ба­ра­ду­лін пры­ехаў у шко­лу во­сен­ню 2001 го­да са сва­ім ма­лод­шым сяб­рам, паэ­там-бар­дам, ко­ліш­нім ба­ры­саў­цам Але­сем Ка­моц­кім. Пес­ні, якія спя­ваў Алесь Ка­моц­кі на сло­вы Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на, і сён­ня лу­на­юць над на­шым Мя­доц­кім пра­свет­ле­ным кра­ем...

А вось той пом­ны жні­вень­скі дзень 2002 го­да, ка­лі вёў Ры­гор Іва­на­віч на ўшац­кія мо­гіл­кі да пу­гур­ка веч­на­га спа­чы­ну ма­ці Аку­лі­ны Анд­рэ­еў­ны мя­не, маю спа­да­рож­ні­цу жыц­ця Лю­боў і на­ша­га сы­на Ян­ку. Да асаб­лі­ва­га хва­ля­ван­ня і над­звы­чай­най уз­ру­ша­нас­ці да­лу­ча­ла­ся той «свя­тое штось­ці», што заў­сё­ды з'яў­ля­ла­ся твор­чай да­мі­нан­тай паэ­та. Ка­лі по­тым ад­да­ва­лі да­ні­ну па­ва­гі і лю­бо­ві ма­ці паэ­та, то воб­раз Аку­лі­ны Анд­рэ­еў­ны ў на­шым уяў­лен­ні ўсё больш на­бы­ваў зям­ное аб­ліч­ча. Рас­плы­ва­лі­ся ў ту­ма­не веч­нас­ці ідэа­льныя зна­чэн­ні воб­ра­за ма­ці паэ­та, а ўсё больш і больш па­чы­на­лі ба­чыц­ца зям­ныя, рэ­аль­ныя ры­сы ўшац­кай Аку­лі­ны Анд­рэ­еў­ны, той, якую ўжо сён­ня мы доб­ра ўяў­ля­ем па кні­зе ліс­та­ван­няў «Па­слаў бы та­бе ду­шу...» А Ры­гор Іва­на­віч тым ча­сам шчы­ра­ваў ва ўнут­ра­най аб­га­род­цы ма­гі­лы, да­кра­наў­ся вус­на­мі да гра­ніт­на­га ба­рэль­е­фа вы­явы ма­ці і рас­каз­ваў пра Ула­дзі­мі­ра Ла­бан­ка, ад­на­го з та­га­час­ных кі­раў­ні­коў дзяр­жа­вы, які да­па­ма­гаў у на­быц­ці і вы­ра­бе над­ма­гіль­на­га пом­ні­ка.

Бо­жа! Сот­ні та­кіх ім­гнен­няў, су­стрэч, тэ­ле­фа­на­ван­няў! І ні­ко­лі-ні­ко­лі ду­маць на­ват не ха­це­ла­ся, што ад­ной­чы больш не па­чу­еш род­ны, бліз­кі, та­кі свой го­лас.

Вест­ка пра смерць Ры­го­ра Іва­на­ві­ча з'я­ві­ла­ся не­ча­ка­на. У ня­дзе­лю 2 са­ка­ві­ка а сё­май га­дзі­не ве­ча­ра я пры­сеў да ма­ні­то­ра кам­п'ю­та­ра. А там... па­ве­дам­лен­не пра смерць паэ­та.

Не хо­чац­ца ве­рыць! Бо яшчэ толь­кі пяць дзён та­му, 24 лю­та­га 2014 года, я він­ша­ваў Ры­го­ра Іва­на­ві­ча з 79-год­дзем. Ён жы­ва і ах­вот­на дзя­ка­ваў. Ці­ка­віў­ся Ян­кам, спа­да­ры­няй Лю­бай, ін­шы­мі на­шы­мі ся­мей­ні­ка­мі. І га­ва­рыў, як мне зда­ло­ся, раз­бор­лі­ва, зра­зу­ме­ла. Бо за два ме­ся­цы да гэ­та­га, 29 снеж­ня 2013 го­да, ка­лі мы з Лю­бай бы­лі ў гас­цях у Ры­го­ра Іва­на­ві­ча і Ва­лян­ці­ны Мі­хай­лаў­ны, ён вы­гля­даў кры­ху сла­бым і цяж­ка­ва­тым. Але ў той жа час за­ста­ваў­ся са сва­ім ба­ра­ду­лін­скім гу­ма­рам. Усё не­каль­кі ра­зоў пе­ра­каз­ваў «са­лё­нае» ча­ты­рох­рад­коўе і пы­таў­ся, ці за­пом­ні­лі. Ды ку­ды там! Бо не зда­га­да­лі­ся за­пі­саць, а по­тым і прос­та за­бы­лі. А яшчэ коль­кі ра­зоў паў­та­рыў па­эт мною ўпер­шы­ню па­чу­тае з яго­ных вус­наў: «Ні­ча­гу­сень­кі». Праў­да, сло­ва гэ­тае я па­даю ў пе­ра­кла­дзе з «са­лё­най» яго ін­тэр­прэ­та­цыі. Прай­шло мо больш за дзве га­дзі­ны, мы за­збі­ра­лі­ся з гас­цей, па­кі­да­ю­чы толь­кі сту­дэн­та-ва­лан­цё­ра, ме­ды­ка, які па ўлас­най ах­во­це і са зго­ды паэ­та вось ужо коль­кі ме­ся­цаў да­па­ма­гаў Ры­го­ру Іва­на­ві­чу аб­лег­чыць усе хва­ро­бы. Ды тут раз­даў­ся зва­нок, і ў ква­тэ­ру Ба­ра­ду­лі­на зай­шлі са­мыя бліз­кія сяб­ры паэ­та. Бы­ла по­тым не­вя­лі­кая бя­се­да, з'я­ві­лі­ся сла­ву­тыя бы­каў­скія бік­лаж­ка са шка­лі­кам. І яшчэ мы фа­та­гра­фа­ва­лі­ся. Ужо сён­ня ўспа­мі­на­ец­ца ўзнік­лае та­ды прад­чу­ван­не не­ча­га ня­доб­ра­га ў хут­кай бу­ду­чы­ні. Але бла­гая дум­ка не­ўза­ба­ве згас­ла, і ўсім бы­ло па-ра­ней­ша­му доб­ра. Праз 63 дні Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на не ста­ла.

Але за­ста­лі­ся па­мяць, удзяч­насць, сло­вы, рад­кі, вер­шы, паэ­мы, ар­ты­ку­лы, кні­гі, ліс­ты і аў­то­гра­фы. За­ста­ла­ся не­па­рыў­ная по­вязь з паэ­там, ча­ла­ве­кам, ста­рэй­шым сяб­рам. Ён уся­го ся­бе ад­даў лю­бі­май Бе­ла­ру­сі і вяр­нуў­ся ў род­ную Ву­шач­чы­ну да сва­ёй да­ра­гой ма­ці Аку­лі­ны Анд­рэ­еў­ны. На­заўж­ды!

Ула­дзі­мір Лай­коў, на­стаў­нік

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.