Вы тут

Нашу «Мяцеліцу» выпрабуюць у Маскве


Уні­тар­нае прад­пры­ем­ства «Мас­гарт­ранс» пра­вя­дзе тэх­ніч­ныя і экс­плу­а­та­цый­ныя вы­пра­ба­ван­ні но­ва­га трох­сек­цый­на­га трам­вая «Мя­це­лі­ца», які быў вы­раб­ле­ны ў Бе­ла­ру­сі кам­па­ні­яй «Штад­лер Мінск». Ва­гон-пер­ша­пра­хо­дзец, што пры­быў у трам­вай­нае дэ­по імя Баў­ма­на, прой­дзе пра­вер­ку па клю­ча­вых па­ра­мет­рах бяс­пе­кі, на­дзей­нас­ці і зруч­нас­ці для па­са­жы­раў і ва­дзі­це­ляў.

24-54

Но­вы трам­вай мае ніз­кі ўзро­вень пад­ло­гі, аб­ста­ля­ва­ны сіс­тэ­ма­мі ін­фар­ма­ван­ня па­са­жы­раў, ка­ме­ра­мі ві­дэа­на­зі­ран­ня, сіс­тэ­май кан­ды­цы­я­на­ван­ня па­са­жыр­ска­га са­ло­на. Акра­мя гэ­та­га, ён пры­ста­са­ва­ны для пра­ез­ду ма­ла­ма­біль­ных па­са­жы­раў, як па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба кам­па­ніі.

«Мы пад­трым­лі­ва­ем вы­твор­цаў у іх імк­нен­ні ра­біць са­праў­ды якас­ны ру­хо­мы са­стаў, які ад­па­вя­даў бы па­трэ­бам жы­ха­роў Маск­вы, і з за­да­валь­нен­нем да­па­ма­га­ем ка­ле­гам з аб­кат­кай во­пыт­ных узо­раў. Вы­пра­ба­ван­ні но­ва­га ва­го­на ў ста­лі­цы Ра­сіі пра­цяг­нуц­ца амаль ча­ты­ры ме­ся­цы і ўклю­чаць у ся­бе як экс­плу­а­та­цыю без па­са­жы­раў, так і пра­цу на дзе­ю­чых марш­ру­тах. Па за­вяр­шэн­ні тэс­ціра­ван­ня мас­коў­скія спе­цы­я­ліс­ты да­дуць за­клю­чэн­не аб га­тоў­нас­ці но­ва­га трам­вая да пра­цы ва ўмо­вах ста­ліч­на­га ме­га­по­лі­са», — пра­ка­мен­та­ваў па­дзею ге­не­раль­ны ды­рэк­тар мас­коў­ска­га прад­пры­ем­ства Яў­ген Мі­хай­лаў.

Ды­рэк­тар ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Штад­лер Мінск» Фе­лі­чэ Ма­са­ра пад­крэс­ліў важ­насць тэс­таў трам­вая для кам­па­ніі, бо «Мя­це­лі­ца» бы­ла рас­пра­ца­ва­на спе­цы­яль­на для рын­ку кра­ін з шы­ро­кай ка­ля­і­най, та­му вод­гу­кі і рэ­ка­мен­да­цыі ад па­тэн­цый­на­га за­каз­чы­ка асаб­лі­ва каш­тоў­ныя для вы­твор­цаў.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Трох­ва­гон­ны трам­вай «Мя­це­лі­ца» з мак­сі­маль­на ніз­кай пад­ло­гай ад­роз­ні­ва­ец­ца вя­лі­кай па­са­жы­раў­мя­шчаль­нас­цю і па­ды­хо­дзіць для хут­кас­ных па­са­жыр­скіх марш­ру­таў як у го­ра­дзе, так і на рэ­гі­я­наль­ных лі­ні­ях. Ва­ры­янт з ад­ной ка­бі­най для ва­дзі­це­ля мес­ціць 70, а двух­ба­ко­вы — 60 мес­цаў для ся­дзен­ня, пры гэ­тым мак­сі­маль­ная хут­касць, якую раз­ві­ва­юць абедз­ве ма­ды­фі­ка­цыі, скла­дае 75 км/г. «Мя­це­лі­ца» аб­ста­ля­ва­на сіс­тэ­май ві­дэа- і аў­ды­ё­ін­фар­ма­ван­ня па­са­жы­раў, а так­са­ма ві­дэа­на­зі­ран­нем. Ма­дэль рас­пра­цоў­ва­ла­ся спе­цы­яль­на пад клі­ма­тыч­ныя ўмо­вы мэ­та­ва­га рын­ку — трам­вай пры­ста­са­ва­ны пад шы­ро­кі дыя­па­зон тэм­пе­ра­тур ад мі­нус 40 да плюс 40 гра­ду­саў і мо­жа з лёг­кас­цю вы­трым­лі­ваць су­ро­выя ўмо­вы на­двор'я. Кар­кас ку­за­ва трам­вая вы­раб­ле­ны з ніз­ка­ле­гі­ра­ва­най ста­лі і аба­бі­ты алю­мі­ні­е­вы­мі па­нэ­ля­мі, што па­вя­ліч­вае тэр­мін яго служ­бы і па­ляг­чае тэх­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не. Да­дат­ко­ва кан­струк­цыя ка­бі­ны кі­роў­цы ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням па бяс­пе­цы стан­дар­ту EN 15227, што па­мян­шае па­шко­джан­ні ў вы­пад­ку су­тык­нен­ня. Ця­леж­кі за­бяс­печ­ва­юць плаў­насць хо­ду, а так­са­ма аба­ро­ну ад зы­хо­ду з рэ­ек .

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.