Вы тут

Знайшоў сродкі на кватэру, знайдзі і на камуналку


У Ма­гі­лё­ве ўпер­шы­ню раз­гля­да­ла­ся су­до­вая спра­ва аб пры­му­шэн­ні ўлас­ні­ка ква­тэ­ры пра­даць сваё жыл­лё, каб за­пла­ціць даў­гі.

Да ўступ­лен­ня ў сі­лу но­ва­га Жыл­лё­ва­га ко­дэк­са ка­тэ­го­рыя ўлас­ні­каў бы­ла са­май не­пад­ступ­най, свед­чаць су­пра­цоў­ні­кі ЖКГ. Вы­се­ліць іх з пры­ват­най ква­тэ­ры бы­ло не­маг­чы­ма, і не­ка­то­рыя не пла­ці­лі за ка­му­наль­ныя па­слу­гі га­да­мі. Як вось гэ­тая «пер­шая лас­таў­ка». Толь­кі сё­ле­та над ма­гі­ляў­чан­кай, якая 3 га­ды жы­ла ў пры­ват­най ква­тэ­ры і не ду­ма­ла раз­ліч­вац­ца за па­слу­гі, на­віс­ла па­гро­за па­збаў­лен­ня гэ­та­га жыл­ля.

— На пер­шым па­ся­джэн­ні ўлас­ні­ца на­огул доў­га не маг­ла ўця­міць, ча­му яе вы­клі­ка­лі ў суд, — дзе­ліц­ца пад­ра­бяз­нас­ця­мі гэ­тай гіс­то­рыі на­чаль­нік РКЦ №5 На­тал­ля Шам­ба­ла­ва. — Маў­ляў, ква­тэ­ра яе аса­біс­тая, і ні­хто не мае пра­ва за­мах­вац­ца на яе. Але хут­ка зра­зу­ме­ла, што ка­лі яна не жа­дае аплач­ваць даў­гі за ка­му­нал­ку, суд мо­жа пры­му­сіць яе пра­даць не­ру­хо­масць, каб па­га­сіць іх.

Са­мае ці­ка­вае, што пас­ля та­го, як суд па­ста­віў кан­крэт­ныя тэр­мі­ны для лік­ві­да­цыі за­па­зы­ча­нас­ці, гро­шы ху­цень­ка знай­шлі­ся. Але пе­ня ў 7 міль­ё­наў руб­лёў яшчэ за­ста­ец­ца на сум­лен­ні жан­чы­ны. Ка­му­наль­ні­кі ма­юць на­мер пры­му­сіць яе за­пла­ціць і гэ­ты доўг. Па­куль жан­чы­на не пра­цуе, але суд па­ра­іў ёй пра­ца­ўлад­ка­вац­ца. І каб па­збег­нуць на­ступ­ных не­пры­ем­нас­цяў, ма­гі­ляў­чан­цы трэ­ба над гэ­тым сур'­ёз­на па­ду­маць.

Між тым у РКЦ №5 пад­рых­та­ва­лі да­ку­мен­ты ў суд яшчэ на 4 улас­ні­каў пры­ват­на­га жыл­ля, якія ўсё яшчэ іг­на­ру­юць па­тра­ба­ван­ні за­пла­ціць па раз­лі­ках.

— Ця­пер мы вы­сы­ла­ем улас­ні­кам па­пя­рэ­джан­ні, што іх ча­кае, ка­лі яны бу­дуць ад­маў­ляц­ца пла­ціць за ка­му­нал­ку, — па­ве­да­мі­ла на­чаль­нік служ­бы ка­му­наль­ных сіс­тэм і раз­лі­каў Ма­гі­лёў­ска­га ЦГІС Тац­ця­на Кор­шу­на­ва. — Іс­нуе ар­ты­кул 155 Жыл­лё­ва­га ко­дэк­са, які па­ві­нен вы­кон­ваць кож­ны, не­за­леж­на ад та­го, улас­нік ён або най­маль­нік ква­тэ­ры. Ні­хто не ве­дае, на якім эта­пе даў­жнік зра­зу­мее, на­коль­кі ўсё сур'­ёз­на. Але ж трэ­ба мець сум­лен­не. Дзяр­жа­ва і так дае ўсім ад­тэр­мі­ноў­ку да 25-га чыс­ла на­ступ­на­га ме­ся­ца. Тыя 3,3 міль­яр­да руб­лёў, якія ма­гі­ляў­ча­не за­па­зы­чы­лі за ка­му­нал­ку на 1 сту­дзе­ня, — вель­мі сур'­ёз­ная су­ма, каб яе іг­на­ра­ваць.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.