Вы тут

«Замарожаныя» рэсурсы


Гро­шы за­тра­ча­ны, але на эка­но­мі­ку не пра­цу­юць

 Хо­чац­ца як най­лепш, а атрым­лі­ва­ец­ца... 68 да­іль­ных уста­но­вак кош­там ка­ля 180 міль­яр­даў руб­лёў, якія прад­пры­ем­ства «Дзят­лаў­ская сель­гас­тэх­ні­ка» вы­ра­бі­ла для ма­лоч­на­та­вар­ных ферм, зна­хо­дзяц­ца на скла­дах, па­ве­да­мі­лі ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» ў Ка­мі­тэ­це дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

Гэ­тае аб­ста­ля­ван­не вы­раб­ля­ла­ся для рэс­пуб­лі­кан­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­ла­гра­сэр­віс» у 2012-2013 га­дах з бюд­жэт­най пад­трым­кай у рам­ках вы­ка­нан­ня ад­па­вед­на­га ўка­за кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Ад­нак яно па­куль не тра­пі­ла на сель­гас­прад­пры­ем­ствы, бо не га­то­вы да­іль­на-ма­лоч­ныя бло­кі. 31 уста­ноў­ка пры­зна­ча­ла­ся для Ві­цеб­скай воб­лас­ці, 4 — для Брэсц­кай і па ад­ной — для Мін­скай і Ма­гі­лёў­скай. Спа­жыў­цы яшчэ 31 уста­ноў­кі «Бе­ла­гра­сэр­ві­сам» не вы­зна­ча­ны. Зроб­ле­на, але па­куль не­вя­до­ма для ка­го.

Пры гэ­тым ка­ля 70% кам­плек­ту­ю­чых вы­ра­баў для ўста­но­вак — ім­парт­най вы­твор­час­ці. У вы­ні­ку фак­тыч­на «за­ма­ро­жа­ны­мі» ака­за­лі­ся знач­ныя ва­лют­ныя рэ­сур­сы, за­тра­ча­ныя на іх за­куп­ку. А за крэ­ды­ты, вя­до­ма ж, трэ­ба раз­ліч­вац­ца ў стро­га вы­зна­ча­ны час, ня­гле­дзя­чы на тое, што аб­ста­ля­ван­не зна­хо­дзіц­ца на скла­дах. Да­рэ­чы, па гэ­тай пры­чы­не «Дзят­лаў­ская сель­гас­тэх­ні­ка» па­куль не мо­жа ўзяц­ца за рэ­кан­струк­цыю сва­іх склад­скіх па­мяш­кан­няў.

Та­кім чы­нам, знач­ныя бюд­жэт­ныя срод­кі фак­тыч­на ідуць на аб­слу­гоў­ван­не крэ­ды­таў, за­тра­ча­ных на вы­твор­часць не­за­па­тра­ба­ва­на­га аб­ста­ля­ван­ня, што за­зна­чае Ка­мі­тэт дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.