Вы тут

Людзі будуць чытаць!


«...Хва­рэю, цяж­ка мне, але ра­зу­мею, што яшчэ не па­мру. Трэ­ба доў­га па­му­чыц­ца, каб за­слу­жыць смер­ці».

Апош­нім ча­сам ад­на са ста­рэй­шых бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ніц Лі­дзія Львоў­на Ара­бей пі­са­ла аб­раз­кі. Вось та­кія, ка­рот­кія (ці тро­хі даў­жэй­шыя), ча­сам смеш­ныя, ча­сам сум­ныя — муд­рыя. Пі­са­ла, як ды­ха­ла, прос­та, шчы­ра. Пі­са­ла, па­куль ды­ха­ла, бо апош­нія за­пі­сы да­та­ва­ны па­чат­кам-ся­рэ­дзі­най лю­та­га, а 20-га, на 90-м годзе жыцця...

Рэй Брэд­бе­ры пі­саў, што кож­ны па­ві­нен неш­та па­кі­нуць пас­ля ся­бе: сы­на, кні­гу аль­бо кар­ці­ну, па­бу­да­ва­ны дом ці хоць бы сця­ну, па­шы­тую та­бой па­ру ча­ра­ві­каў або сад, па­са­джа­ны тва­і­мі ру­ка­мі. Неш­та, да ча­го пры жыц­ці да­ты­ка­лі­ся твае паль­цы і ў чым пас­ля смер­ці зной­дзе пры­ту­лак твая ду­ша. Лю­дзі бу­дуць гля­дзець на дрэ­ва ці квет­ку, якое ты вы­рас­ціў, і ў гэ­тую хві­лі­ну ты бу­дзеш жы­вы.

Пас­ля смер­ці ша­ноў­най Лі­дзіі Львоў­ны за­ста­лі­ся шмат­лі­кія збор­ні­кі апо­вес­цяў і апа­вя­дан­няў «Ся­род но­чы», «Мне трэ­ба ехаць», «По­шу­кі ка­хан­ня», «Па­ла­са даж­джу», «Пе­ра­вал» ды ін­шыя, ра­ма­ны «Іск­ры ў па­пя­лі­шчы», «Су­зор'е Вя­лі­кай Мядз­ве­дзі­цы». Амаль 50 га­доў свай­го жыц­ця яна пры­свя­ці­ла вы­ву­чэн­ню жыц­ця і твор­час­ці Цёт­кі, пад­трым­лі­ва­ла сяб­роў­скія ад­но­сі­ны з Ва­сі­лём Бы­ка­вым, Іва­нам Ме­ле­жам, Ян­кам Бры­лём...

А па­чы­на­ла не­ка­лі з «па­са­ды» тэх­ніч­на­га сак­ра­та­ра ў ча­со­пі­се «Во­жык», літ­суп­ра­цоў­ні­цы ў га­зе­це «Чыр­во­ная зме­на»... Дзе­ся­ці­год­дзя­мі вы­піс­ва­ла «Звяз­ду».

Смут­ку­ем...

«Звяз­доў­цы»

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».