Вы тут

Падарункі чырвонаармейцам


У лю­тым 1928-га сем'і аба­рон­цаў Ай­чы­ны пла­на­ва­лі він­ша­ваць са­ла­ма­рэз­ка­мі і плу­га­мі

Пад­час пад­рых­тоў­кі да свят­ка­ван­ня дзя­ся­тай га­да­ві­ны Чыр­во­най Ар­міі 24 сту­дзе­ня 1928 года на­род­ны ка­мі­сар са­цы­яль­на­га за­бес­пя­чэн­ня Бе­ла­ру­сі на­кі­ра­ваў у Са­вет на­род­ных ка­мі­са­раў БССР дак­лад­ную за­піс­ку, якая і сён­ня за­хоў­ва­ец­ца ў ар­хі­ве. У ёй пра­па­ноў­ва­ла­ся ад­зна­чыць па­да­рун­ка­мі ін­ва­лі­даў гра­ма­дзян­скай вай­ны, чыр­во­ных пар­ты­за­наў і не­пра­ца­здоль­ных чле­наў сем'­яў за­бі­тых або без вес­так знік­лых сал­дат.

На­ват на­зы­ва­ла­ся су­ма — не менш чым на пяць ты­сяч руб­лёў. Удак­лад­ня­ла­ся, што ка­лі ча­ла­век жы­ве на вёс­цы, то па­да­ру­нак па­ві­нен ад­па­вя­даць па­трэ­бам гас­па­дар­ча­га жыц­ця.

— Да­лей у дак­лад­ной за­піс­цы ішоў пе­ра­лік сель­ска­гас­па­дар­чых пры­лад, бы­лі на­зва­ны цэ­ны на іх на­быц­цё, — рас­каз­вае гіс­то­рык Генадзь Баркун. — На кож­ную акру­гу, якіх на той час у Бе­ла­ру­сі бы­ло во­сем, мер­ка­ва­ла­ся на­быць па 40 са­ла­ма­рэ­зак і ба­рон, па 80 плу­гоў і па­пя­роч­ных пі­лаў, па 16 акуч­ні­каў і жа­лез­ных во­сяў, 32 па­ры бо­таў і 40 пар ча­ра­ві­каў, 24 па­лі­то. Уся­го на су­му 5 ты­сяч руб­лёў. Да­рэ­чы, са­май да­ра­гой пры­ла­дай бы­ла са­ла­ма­рэз­ка, якая каш­та­ва­ла 40 руб­лёў.

Але ні­чо­га не атры­ма­ла­ся. На­род­ны ка­мі­са­ры­ят фі­нан­саў рэс­пуб­лі­кі, ку­ды СНК БССР на­кі­ра­ваў дак­лад­ную за­піс­ку, якая заканчвалася словамі Нар­кам­фін не мо­жа зга­дзіц­ца на вод­пуск гэ­тых срод­каў».

Ад­нак ін­ва­лі­ды-ўдзель­ні­кі гра­ма­дзян­скай вай­ны ўсё ж та­кі ўра­дам бы­лі ад­зна­ча­ны, расказвае гісторык. Пры раз­мер­ка­ван­ні дзяр­жаў­най зя­мель­най ма­ё­мас­ці яны ў пер­шую чар­гу на­дзя­ля­лі­ся зям­лёй, се­на­жа­ця­мі, са­да­мі, ага­ро­да­мі.

— А 23 лю­та­га ва ўсіх цэнт­раль­ных га­зе­тах бы­ла зме­шча­на адоз­ва ЦК пар­тыі і Саўна­рко­ма БССР да ра­бо­ча-ся­лян­скай Чыр­во­най Ар­міі, у якой пра­слаў­ляў­ся ге­ра­іч­ны шлях ар­міі і вы­каз­ва­ла­ся ўпэў­не­насць у тым, што «сваю за­да­чу — аба­ро­ну на­ша­га мір­на­га гас­па­дар­ча­га бу­даў­ніц­тва — Чыр­во­ная Ар­мія ў кож­ную хві­лі­ну га­то­ва і мо­жа вы­ка­наць».

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.