Вы тут

Тэлевізары разумнеюць і… падслухоўваюць


У кам­па­ніі Samsung ад­рэ­ага­ва­лі на аб­ві­на­вач­ван­ні ў «ліч­ба­вым шпі­я­на­жы», па­ве­да­міў­шы, што га­ла­са­выя да­ныя ка­рыс­таль­ні­каў бу­дуць на­дзей­на за­шыф­роў­ваць.

«Ра­зум­ныя» тэ­ле­ві­за­ры Samsung ад­праў­ля­юць кан­фі­дэн­цый­ную ін­фар­ма­цыю ка­рыс­таль­ні­каў ін­шым ар­га­ні­за­цы­ям. Пра гэ­та па­пя­рэ­дзіў сам вы­твор­ца пры­лад, які аб­ста­ля­ваў іх функ­цы­яй рас­па­знан­ня го­ла­су.

У па­лі­ты­цы пры­ват­нас­ці Samsung для «ра­зум­ных» тэ­ле­ві­за­раў змя­шча­ец­ца па­пя­рэ­джан­не аб ад­праў­цы аса­біс­тай ін­фар­ма­цыі трэ­ця­му бо­ку, та­му кам­па­нія рэ­ка­мен­дуе ўстры­мац­ца ад та­го, каб рас­каз­ваць у пры­сут­нас­ці тэ­ле­ві­за­ра свае сак­рэ­ты. «Кам­па­нія Samsung мо­жа збі­раць, а ва­ша пры­ла­да мо­жа за­піс­ваць га­ла­са­выя ка­ман­ды і ад­па­вед­ныя тэкс­ты, каб мы маг­лі пра­па­на­ваць вам функ­цыі рас­па­знан­ня го­ла­су, а так­са­ма ацэнь­ваць і па­ляп­шаць іх ра­бо­ту. Май­це на ўва­зе: ка­лі сло­вы, якія вы­маў­ля­юц­ца ва­мі, уклю­ча­юць аса­біс­тую або кан­фі­дэн­цый­ную ін­фар­ма­цыю, гэ­тая ін­фар­ма­цыя бу­дзе ся­род звес­так, за­пі­са­ных і пе­ра­да­дзе­ных ін­шай ар­га­ні­за­цыі пры ва­шым вы­ка­ры­стан­ні рас­па­знан­ня го­ла­су», — га­во­рыц­ца ў да­ку­мен­це, які апіс­вае па­лі­ты­ку пры­ват­нас­ці Samsung. Па­пя­рэ­джан­не да­ты­чыць ма­дэ­ляў тэ­ле­ві­за­раў з функ­цы­яй га­ла­са­во­га кі­ра­ван­ня.

Член пра­ва­аба­рон­чай ар­га­ні­за­цыі «Electronіc Frontіer Foundatіon» Пар­кер Хі­гінс па­раў­наў гэ­тае па­пя­рэ­джан­не з фраг­мен­там тэкс­ту з ра­ма­на-ан­ты­ўто­піі «1984» Джор­джа Ору­э­ла, у якім для са­чэн­ня за людзь­мі вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца тэ­ле­ві­за­ры з убу­да­ва­ны­мі ка­ме­ра­мі, якія нель­га ад­клю­чыць. Яны на­зы­ва­лі­ся тэ­ле­кра­на­мі.

Зрэш­ты, прад­стаў­ні­кі Samsung за­яві­лі, што ўсе ра­зум­ныя тэ­ле­ві­за­ры вы­твор­час­ці кам­па­ніі шыф­ру­юць да­ныя, каб па­збег­нуць іх пе­ра­хо­пу. Ад­нак па­доб­ная па­лі­ты­ка мо­жа па­ру­шаць не­да­ты­каль­насць пры­ват­на­га жыц­ця, а кам­па­ніі, якія зай­ма­юц­ца па­доб­ным збо­рам ін­фар­ма­цыі пра ка­рыс­таль­ні­каў, ры­зы­ку­юць су­тык­нуц­ца з рос­там не­да­ве­ру з іх бо­ку, ад­зна­ча­юць мно­гія СМІ.

Падрыхтаваў Іван КУПАРВАС.

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.