Вы тут

Прыроду не падманеш, або Нараджай, пакуль не позна!


Уз­рост мае вя­лі­кае зна­чэн­не, ка­лі мы ка­жам пра дзе­та­на­ра­джэн­не.
І які­мі б вы­со­кі­мі ні бы­лі ме­ды­цын­скія тэх­на­ло­гіі, бія­ла­гіч­нае ста­рэн­не не ад­ме­ніш

Су­час­ныя муж­чы­ны і жан­чы­ны пе­ра­ка­на­ныя: мож­на спаз­ніц­ца атры­маць аду­ка­цыю ці за­ра­біць гро­шы, не па­спець па­бу­да­ваць ква­тэ­ру ці на­быць ма­шы­ну... А вось пра на­шчад­каў мож­на за­ду­мац­ца і ў 40. За мя­жой, маў­ляў, ні­хто за гэ­ту спра­ву на­огул не бя­рэц­ца, па­куль хоць бы 32 не споў­ні­ла­ся! Дзя­куй раз­віц­цю ме­ды­цы­ны, но­вым тэх­на­ло­гі­ям і гэ­та­му... як яго? ЭКА! Ста­тыс­ты­ка свед­чыць: пер­шы­нец у бе­ла­рус­кіх мам з'яў­ля­ец­ца га­доў у 28. Яшчэ пяць­дзя­сят га­доў та­му раз­мо­ва іш­ла пра 21-22 га­ды. 28 — яшчэ не та­кая і вя­лі­кая ад­тэр­мі­ноў­ка, але са­ма тэн­дэн­цыя пры­нес­ла ўжо ад­па­вед­ны ад­моў­ны вы­нік — рост вы­пад­каў бяс­плод­нас­ці.

По­кліч пры­ро­ды ста­біль­на прай­грае са­цы­яль­ным пра­ві­лам. І ад гэ­та­га прай­грае сам ча­ла­век. Та­му ка­ля 14 пра­цэн­таў шлюб­ных пар ма­юць ды­яг­наз «бяс­плод­насць» (у шэ­ра­гу раз­ві­тых кра­ін, ён, да­рэ­чы, яшчэ вы­шэй­шы) і як вы­нік, во­пыт яе ля­чэн­ня ця­гам мно­гіх га­доў, што ча­сам за­кан­чва­ец­ца поў­ным рас­ча­ра­ван­нем. А што ду­ма­юць пра ўсё гэ­та спе­цы­я­ліс­ты, якія дзень за днём пры­ма­юць шлюб­ныя па­ры з ад­сут­нас­цю доў­га­ча­ка­на­га за­чац­ця? За­гад­чы­ца кан­суль­та­тыў­на-ды­яг­нас­тыч­на­га ад­дзя­лен­ня (га­рад­скі цэнтр пла­на­ван­ня сям'і) Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га ра­дзіль­на­га до­ма №2 Жан­на РА­МАН­ЧУК тлу­ма­чыць, што ме­на­ві­та не ра­зу­ме­юць жан­чы­н

 24-47

Рэ­пра­дук­тыў­нае зда­роўе — гэ­та па сут­нас­ці, маг­чы­масць за­чаць дзі­ця. Мно­гія ду­ма­юць, што для за­чац­ця да­стат­ко­ва яй­цак­лет­кі са спер­ма­та­зо­і­да­мі. Кож­ны мяр­куе, што са­мае не­аб­ход­нае для за­чац­ця ў яго ёсць. І ў ней­кім сэн­се мае ра­цыю, хоць ні­ко­лі не ба­чыў тых спер­ма­та­зо­і­даў з яй­цак­лет­кай. Не ве­дае, у якім ста­не ўсё гэ­та ба­гац­це. Ці функ­цы­я­нуе, як на­ле­жыць? Ці мо­гуць дзве «фаб­ры­кі» — муж­чын­ская і жа­но­чая — вы­ра­біць ад­мыс­ло­ва якас­ны, зда­ро­вы «пра­дукт»? Усё ж та­кі ка­лі мы вя­дзём раз­мо­ву пра дзе­та­на­ра­джэн­не, нас ці­ка­віць вель­мі скла­да­ны пра­цэс, па­чы­на­ю­чы ад мо­ман­ту за­чац­ця да на­ра­джэн­ня дзі­ця­ці. Зі­го­та па­він­на стаць пло­дам, плод па­ві­нен нар­маль­на раз­ві­вац­ца і ўба­чыць свет аба­вяз­ко­ва ў тэр­мін, не ра­ней і не паз­ней! Усё гэ­та мо­жа ад­быц­ца пры над­та важ­най умо­ве: ка­лі на мо­мант за­чац­ця абедз­ве «фаб­ры­кі» бу­дуць як но­вень­кія! Па­тэн­цы­яль­ныя ма­ма з баць­кам па­він­ны быць зда­ро­вы­мі. Да­вай­це па­гля­дзім на вы­ні­кі ад­на­го апы­тан­ня бе­ла­рус­кіх муж­чын і жан­чын ва ўзрос­це 18-49 га­доў. Толь­кі па­ло­ва муж­чын лі­чыць ся­бе ў ста­не за­чаць дзі­ця, уся­го 38 пра­цэн­таў ацэнь­ва­юць сваё зда­роўе як доб­рае, кож­ны трэ­ці ве­дае, што ў яго ёсць хра­ніч­ныя за­хвор­ван­ні. Гэ­та вы­ні­кі не аб­сле­да­ван­няў, а, паў­та­ру­ся, апы­тан­не, та­му ў рэ­аль­нас­ці спра­ва мо­жа быць яшчэ гор­шай.

Ар­га­нізм — гэ­та ад­но цэ­лае. Та­му на­іў­на ду­маць, што ў муж­чы­ны з бран­хі­яль­най астмай хва­рэ­юць вы­ключ­на ор­га­ны ды­хан­ня. Ды ўвесь ён хра­ніч­на хво­ры! Не­да­хоп кіс­ла­ро­ду бу­дуць ад­чу­ваць не толь­кі лёг­кія, а кож­ны ор­ган і сіс­тэ­ма, у тым лі­ку рэ­пра­дук­тыў­ная, тыя ж спер­ма­та­зо­і­ды. Гэ­та ўсё з той «опе­ры», ка­лі ўрач аба­вяз­вае ця­жар­ную пра­ля­чыць ка­ры­ёз­ныя зу­бы. Бо ін­фек­цыя з па­шко­джа­на­га зу­ба бу­дзе «гу­ляць» па ўсім ар­га­ніз­ме, а зна­чыць, і па дзі­ця­чым, бо ні­што не пры­му­сіць яе «ся­дзець» вы­ключ­на ў зу­бе.

— А ка­лі ў жан­чы­ны хво­рыя ныр­кі, пе­чань або сэр­ца? Не­здар­ма іс­ну­юць про­ці­па­ка­зан­ні для ця­жар­нас­ці — з пэў­ны­мі па­та­ло­гі­я­мі не­маг­чы­ма вы­на­сіць дзі­ця, — тлу­ма­чыць Жан­на Вік­та­раў­на. — Ад­нак ёсць не та­кія ўжо цяж­кія ста­ны, пры якіх хво­рая жан­чы­на ця­жа­рае, ад­нак за­ха­ваць гэ­ту ця­жар­насць ёй да­па­ма­га­юць ме­ды­цын­скія тэх­на­ло­гіі і ро­ды ўрэш­це зда­ра­юц­ца заў­час­на. Ду­ма­е­це, гэ­та не ада­б'ец­ца на зда­роўі не­маў­ля­ці? У не­да­но­ша­най дзяў­чын­кі, на­прык­лад, не сфар­мі­ру­ец­ца на­леж­ная коль­касць і якасць фа­лі­ку­лаў (яй­цак­ле­так у акру­жэн­ні кле­так і злу­чаль­най ткан­кі)...

А вось і тая «печ», ад якой трэ­ба па­чы­наць та­нец. Дзяў­чын­ка па­він­на на­ра­дзіц­ца ў 38-40 тыд­няў і зда­ро­вай. Ме­сяч­ныя ў яе па­він­ны па­чац­ца ва ўзрос­це ка­ля 12 га­доў і па­сту­по­ва стаць рэ­гу­ляр­ны­мі. Да­лей пе­рад кож­най асо­бай жа­но­ча­га по­лу паў­стае за­да­ча фун­да­мен­таль­най важ­нас­ці: зра­зу­мець, што фі­зі­я­ла­гіч­ныя зме­ны не азна­ча­юць не­аб­ход­насць па­чат­ку па­ла­во­га жыц­ця. Каб не па­чаць так, што пе­ра­крэс­ліш са­бе ўвесь лёс.

— Пра­фе­сій­ны во­пыт пры­му­шае мя­не вы­ка­заць ад­на­знач­нае мер­ка­ван­не: па­чы­наць па­ла­вое жыц­цё (і хлоп­чы­кам, і дзяў­чын­кам) трэ­ба та­ды, ка­лі ў іх з'я­ві­лі­ся пла­ны ад­нос­на дзі­ця­ці. Па­ла­вое жыц­цё звя­за­на і з вы­со­кай ры­зы­кай ін­фі­цы­ра­ван­ня роз­ны­мі ін­фек­цы­я­мі, і з не­за­пла­на­ва­най ця­жар­нас­цю. Ка­лі мы ка­жам пра ця­жар­насць у 16 га­доў, то з пунк­ту гле­джан­ня гі­не­ка­ло­гіі гэ­та не так ужо і дрэн­на. Ад­нак ці мож­на га­ва­рыць пра ства­рэн­не паў­на­вар­тас­най сям'і ў та­кім уз­рос­це? Не ду­маю. Скід­ваць з ра­хун­ку са­цы­яль­ны ас­пект мы не мо­жам. Ідэа­льна ўзяць шлюб у 21-22 га­ды і ад­ра­зу спла­на­ваць ця­жар­насць. На­ра­дзі­це спа­чат­ку зда­ро­вае дзі­ця, а по­тым... атрым­лі­вай­це за­да­валь­нен­не ад сек­су­аль­на­га жыц­ця, пра­цяг­вай­це ву­чо­бу, бу­дуй­це кар'­е­ру і г.д. Рас­стаў­це пры­яры­тэ­ты. І та­ды не да­ве­да­е­це­ся пра ды­яг­наз бяс­плод­насць і не па­чу­е­це ад­ной­чы ад ура­ча: «Дзе вы бы­лі ра­ней?»

Дак­лад­най рэ­ка­мен­да­цыі ад­нос­на най­леп­ша­га ўзрос­ту для ця­жар­нас­ці і ро­даў не іс­нуе. Ёсць толь­кі па­жа­дан­не. На дум­ку гі­не­ко­ла­гаў, ап­ты­маль­ны час для ма­ця­рын­ства — 20-25 га­доў. Той факт, што і ў 38 вы ня­бла­га вы­гля­да­е­це, важ­ны, хут­чэй, для муж­чын­ска­га акру­жэн­ня. Ар­га­нізм мя­ня­ец­ца, ста­рэе, «псу­ец­ца», як бы там ні бы­ло. Ну, у ка­го фа­лі­кул аб'­ек­тыў­на бу­дзе най­леп­шым — у 20 або 30-га­до­вай? Пры­ро­дзе за­ўгод­на, каб ме­на­ві­та ў ма­ла­дым уз­рос­це рэ­пра­дук­тыў­ная функ­цыя бы­ла вы­ка­на­на. І за­вер­ша­на. Каб па­ча­ло­ся за­ка­на­мер­нае зга­сан­не.

Ка­лі год за го­дам ад­клад­ва­еш ця­жар­насць, то па­вы­ша­еш ры­зы­ку не атры­маць дзі­ця ні­ко­лі. Муж­чы­нам так­са­ма не бу­дзе ліш­нім ра­за­брац­ца са сва­і­мі жа­дан­ня­мі — сек­су­аль­нае за­да­валь­нен­не і ін­шыя «ра­дас­ці» жыц­ця або ўсё ж та­кі сям'я? Ка­лі ты за­ду­маў­ся пра на­шчад­каў, мо­жа, вар­та хоць на ней­кі час за­быц­ца на спірт­ное, ку­рэн­не і па­хо­ды на­ле­ва? Ну, хоць бы па­куль не ад­бу­дзец­ца сам мо­мант за­чац­ця. Вяр­нуц­ца да дрэн­ных звы­чак мож­на і пас­ля, а «пе­ра­ра­біць» дзі­ця нель­га...

— Чым ак­тыў­ней па­ла­вое жыц­цё, чым больш кан­так­таў, тым вы­шэй­шая ры­зы­ка атры­маць ін­фек­цыю, якая пе­рад­аец­ца па­ла­вым шля­хам. Па вя­лі­кім ра­хун­ку, не так і важ­на, што гэ­та бу­дзе за ін­фек­цыя —
урэ­аплаз­ма, хла­мі­дыя ці што-не­будзь яшчэ. Які след па­кі­не яна пас­ля ся­бе — вось пы­тан­не. Зда­ро­вая жан­чы­на — не стэ­рыль­ная, у ёй жы­вуць роз­ныя бак­тэ­рыі. Ка­лі «доб­рыя» пе­ра­ма­га­юць «злых», за­хоў­ва­ец­ца зда­ро­вы ба­ланс. Ад­нак ка­лі ад­ной­чы ў па­ла­выя шля­хі трап­ляе вель­мі шмат мік­ро­баў, то яны псу­юць кіс­лае ася­род­дзе, не­аб­ход­нае для са­ма­ачы­шчэн­ня, і яно ста­но­віц­ца шчо­лач­ным, у якім «доб­рыя» мік­ро­бы хут­ка гі­нуць, а «дрэн­ныя» хут­ка мно­жац­ца.

Ка­го ні спы­ні на ву­лі­цы, лю­бы ска­жа, што сён­ня «ўсё ле­чыц­ца». І ўрач спра­буе нас ля­чыць з да­па­мо­гай, на­прык­лад, ан­ты­бак­тэ­ры­яль­ных срод­каў. Ад­нак ці маг­чы­ма пра­лі­чыць дак­лад­ны вы­нік гэ­та­га ля­чэн­ня? Мы глы­та­ем таб­лет­ку, якая пра­хо­дзіць па страў­ні­ка­ва-кі­шач­ным трак­це і з то­кам кры­ві раз­но­сіц­ца па ўсім ар­га­ніз­ме. Зра­зу­ме­ла, што ад­ны ор­га­ны атры­ма­юць боль­шую коль­касць прэ­па­ра­та, дру­гія — мен­шую, а не­ка­то­рым да­ста­нец­ца мі­зер. У той жа мат­цы (па­ме­рам 4 на 5 см) — без­ліч драб­нют­кіх са­су­даў. Ці тра­піць у кож­ны з іх наш прэ­па­рат? А ці дой­дзе ён да ма­тач­най тру­бы дыя­мет­рам ка­ля 2-3 мм?

— За­па­лен­чы пра­цэс пра­яў­ля­ец­ца ацё­кам, які ў вы­ні­ку ля­чэн­ня ці без яго пе­ра­тва­ра­ец­ца ў ру­бец, спай­ку... Жан­чы­на па­чы­нае ўскла­даць над­зеі на ла­па­рас­ка­піч­нае ўмя­шан­не. Ад­нак ці мож­на абя­цаць ёй, што ў вы­ні­ку гэ­тай пра­цэ­ду­ры ма­тач­ная тру­ба ста­не та­кой, як бы­ла не­ка­лі? А па­куль жан­чы­на зма­га­ла­ся са спай­ка­мі, у яе знік­ла аву­ля­цыя. Та­му што па­куль ін­фек­цыя бы­ла ў ар­га­ніз­ме (а маг­чы­ма, як мы ра­зу­ме­ем, яна і пас­ля ля­чэн­ня цал­кам яго не па­кі­ну­ла), бак­тэ­рыі на­ра­бі­лі но­вых праб­лем — з ма­тач­най тру­бы на­кі­ра­ва­лі­ся і ў яеч­нік, дзе па­ча­лі па­шкодж­ваць фа­лі­ку­лы. І вось ужо блі­жэй да 30 га­доў гэ­та бу­дзе та­кі фа­лі­кул, што і для штуч­на­га аплад­нен­ня не па­ды­дзе...

...Дзве хво­рыя «фаб­ры­кі» пры­хо­дзяць ад­ной­чы ў цэнтр пла­на­ван­ня сям'і і про­сяць: «Зра­бі­це што-не­будзь». Ме­ды­цы­на ста­ра­ец­ца. Ад­нак пры ўсім ста­ран­ні...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».