Вы тут

Моцны старт сезона Станюты


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра дра­ма­тыч­ную пе­ра­мо­гу «зуб­раў», чар­го­вы пос­пех Мак­сі­ма Гус­ці­ка на эта­пе Куб­ка све­ту па фрыс­тай­ле і са­пер­ніц­тва Алі­ны Та­лай з Юлі­яй Не­сця­рэн­ка на чэм­пі­я­на­це Бе­ла­ру­сі па лёг­кай ат­ле­ты­цы.

1. Ха­кей­нае «Ды­на­ма-Мінск» спы­ні­ла шас­ці­мат­ча­вую прой­грыш­ную се­рыю, пе­рай­граў­шы рыж­скіх ад­на­клуб­ні­каў — 1:0. Пе­ра­мож­ную шай­бу за 11 се­кунд да фі­наль­най сі­рэ­ны за­кі­нуў Ра­ян Вес­ке.

«Гуль­ня атры­ма­ла­ся доб­рай, — ад­зна­чыў пас­ля па­ядын­ку га­лоў­ны трэ­нер мінск­ага «Ды­на­ма» Лю­ба­мір ПО­КА­ВІЧ. — На па­чат­ку ў са­пер­ні­ка бы­ло больш мо­ман­таў, пас­ля сі­ту­а­цыя змя­ні­ла­ся, але і та­ды ры­жа­не па­гра­жа­лі нам увесь час. Ду­маю не толь­кі мы нер­ва­ва­лі­ся, але і ўсе, хто на­зі­раў за гуль­нёй. Гэ­та быў хут­кі ха­кей з абод­вух ба­коў. Гуль­цы бла­ка­ва­лі шмат­лі­кія кід­кі і ра­бі­лі ўсё маг­чы­мае для пе­ра­мо­гі. Вый­шла так, што мы да­маг­лі­ся яе ў са­мым кан­цы».

Ужо сён­ня «зуб­ры» згу­ля­юць су­праць мас­коў­скіх ды­на­маў­цаў.

2. На эта­пе Куб­ка све­ту па лыж­най акра­ба­ты­цы ў Маск­ве Мак­сім Гус­цік дру­гі раз у се­зо­не ўзняў­ся на п'дэс­тал. Бе­ла­рус­кі фрыс­тай­ліст на­браў 120,36 ба­ла і за­няў трэ­цяе мес­ца. На­га­да­ем: ме­сяц та­му Гус­цік стаў брон­за­вым пры­зё­рам чэм­пі­я­на­ту све­ту па фрыс­тай­ле і снаў­бор­дзе, які прай­шоў у аў­стрый­скім Край­шбер­гу.

3. Бе­ла­рус­кі май­стар ма­лой ра­кет­кі Ула­дзі­мір Са­мсонаў стаў пе­ра­мож­цам ад­кры­та­га пер­шын­ства Ка­та­ра па на­столь­ным тэ­ні­се. У фі­на­ле наш спарт­смен упэў­не­на пе­рай­граў шос­тую ра­кет­ку све­ту Дзміт­рыя Аў­ча­ро­ва з Гер­ма­ніі — 4:1 (11-9, 11-8, 15-13, 6-11, 11-9).

4. Алі­на Та­лай паў­та­ры­ла ўлас­ны рэ­корд, пра­бег­шы на чэм­пі­я­на­це Бе­ла­ру­сі па лёг­кай ат­ле­ты­цы 60 мет­раў з бар'­е­ра­мі за 7,88 сек. Гэ­ты вы­нік апош­нія не­каль­кі ме­ся­цаў быў рэ­кор­дам се­зо­на, па­куль аме­ры­кан­ка Шэ­ры­ка Не­лвіс на тур­ні­ры ў Бір­мен­ге­ме не па­леп­шы­ла яго на 0,01 сек.

Ад­зна­чым так­са­ма, што на пер­шын­стве кра­і­ны Та­лай так­са­ма вы­сту­па­ла ў бе­гу: у мі­ні-спрын­це ўра­джэн­ка Ор­шы на 0,07 сек. апя­рэ­дзі­ла... алім­пій­скую чэм­пі­ён­ку Афі­наў Юлію Не­сця­рэн­ку!

5. На пер­шым эта­пе Гран-пры ў се­зо­не Ме­лі­ці­на Станю­та за­ва­я­ва­ла «брон­зу» ў шмат­бор'і. Акра­мя гэ­та­га, бе­ла­рус­кая гра­цыя зда­бы­ла тры ўзна­га­ро­ды ў асоб­ных ві­дах — «зо­ла­та» ў прак­ты­ка­ван­ні з бу­ла­ва­мі і два «се­раб­ра» ў прак­ты­ка­ван­нях з мя­чом і аб­ру­чом. Пе­ра­мож­цай мас­коў­ска­га эта­пу ста­ла ра­сі­ян­ка Мар­га­ры­та Ма­мун.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.