Вы тут

Дзве Кармы Гомельшчыны, або Вялікдзень у новым храме?


Прак­тыч­на пры ўез­дзе ў рай­цэнтр, на вы­со­кім уз­гор­ку, аду­сюль ві­даць цаг­ля­ныя ру­і­ны ста­рой царк­вы, афі­цый­на пры­зна­най пом­ні­кам ар­хі­тэк­ту­ры. Ма­ла што за­ста­ло­ся ад хра­ма, які па­чаў бу­да­вац­ца на гэ­тым мес­цы пры­клад­на ў 1830 го­дзе як уні­яц­кі.

[caption id="attachment_72781" align="alignnone" width="600"]Іе­рэй Ві­таль Лях­но­віч. Іе­рэй Ві­таль Лях­но­віч.[/caption]

Між ін­шым, у ар­хіў­ных да­ку­мен­тах згад­ва­ец­ца, што ў Кар­ме царк­ва іс­на­ва­ла яшчэ ў XVІІІ ста­год­дзі. Гіс­то­ры­кі га­во­раць, што яна бы­ла ўзве­дзе­на на срод­кі Мі­ха­і­ла Бы­коў­ска­га, ад­стаў­но­га штабс-ка­пі­та­на лейб-гвар­дыі, яко­му ка­лісь­ці на­ле­жа­ла гэ­тае мяс­тэч­ка. Пас­ля за­ду­шэн­ня поль­ска­га паў­стан­ня на Бе­ла­ру­сі ў 1831 го­дзе царк­ву да­бу­доў­ва­лі ўжо пра­ва­слаў­ныя і асвя­ці­лі яе ў го­нар свя­то­га Мі­ка­лая Цу­да­твор­цы.

У XX ста­год­дзі храм на­па­ткаў тра­ды­цый­ны для куль­та­вых па­бу­доў лёс. Царк­ва бы­ла за­чы­не­на для вер­ні­каў у 1920-х га­дах. У 30-я ў бу­дын­ку раз­мя­шчаў­ся Дом куль­ту­ры. У кан­цы 40-х га­доў ён быў пе­ра­аб­ста­ля­ва­ны пад пя­кар­ню, якая зга­рэ­ла на па­чат­ку 60-х га­доў. З ча­сам па­бу­до­ва бы­ла прак­тыч­на цал­кам раз­бу­ра­на.

Ад­нак ду­хоў­нае жыц­цё ў Кар­ме ўсё ж пра­цяг­ва­ла­ся. На служ­бы пра­ва­слаў­ныя вер­ні­кі доў­гі час ха­дзі­лі пеш­шу ў вёс­ку Крыўск су­сед­ня­га Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­на. Там ма­лі­лі­ся ў не­вя­ліч­кай царк­ве на мо­гіл­ках. Мес­ца, між тым, так­са­ма ці­ка­вае. У той час ту­ды час­та пры­яз­джа­ла і Ма­не­фа Го­мель­ская (Ско­пі­ча­ва), ця­пер ка­на­ні­за­ва­ная свя­тая.

На­ма­ган­ні і ма­літ­вы вер­ні­каў урэш­це спры­я­лі та­му, што ў 1991 го­дзе пра­ва­слаў­ны пры­ход у Кар­ме быў ад­ро­джа­ны. Ад­нак служ­бы і да­гэ­туль пра­хо­дзяць у пры­ста­са­ва­ным па­мяш­кан­ні. Тым ча­сам бу­даў­ніц­тва но­ва­га кар­мян­ска­га хра­ма на­рэш­це па­ды­хо­дзіць да за­вяр­шэн­ня.

На­ста­я­цель, іе­рэй Ві­таль Лях­но­віч, рас­каз­вае, што но­вая царк­ва бу­ду­ец­ца на ах­вя­ра­ван­ні жы­ха­роў Кар­мян­ска­га ра­ё­на. Шэсць га­доў та­му бы­ло асве­ча­на мес­ца і за­кла­дзе­ны фун­да­мент. А вось ця­пер ужо не толь­кі сце­ны ўзве­дзе­ны, але і ўнут­ра­ныя ра­бо­ты ак­тыў­на ру­ха­юц­ца да фі­на­лу.

— Ка­лі но­вую царк­ву да­бу­ду­ем, па­мяш­кан­не ма­лель­на­га до­ма ад­да­дзім для пра­вя­дзен­ня за­ня­ткаў у ня­дзель­най шко­ле, — га­во­раць пры­ха­джа­не.

[caption id="attachment_72782" align="alignnone" width="600"]Но­вы храм у го­нар св. Мі­ка­лая Цу­да­твор­ца ў Кар­ме. Но­вы храм у го­нар св. Мі­ка­лая Цу­да­твор­ца ў Кар­ме.[/caption]

Да­рэ­чы, не­каль­кі га­доў за­пар срод­кі ад су­бот­ні­ка жы­ха­ры пе­ра­вод­зяць ме­на­ві­та на ра­ху­нак хра­ма.

Не­ча­ка­на і свя­ты­ні тут з'яў­ля­юц­ца. Ай­цец Ві­таль рас­каз­вае, што ад­ной­чы на служ­бу пры­еха­лі зда­лёк лю­дзі. За­блы­та­лі­ся: еха­лі ў тую Кар­му, што ў Доб­руш­скім ра­ё­не, а пры­еха­лі ў рай­цэнтр пад та­кой жа наз­вай:

— Але ж на служ­бу за­ста­лі­ся. Ім тут спа­да­ба­ла­ся. Па іх за­ка­зе для нас на­пі­са­лі аб­раз Іа­а­на Кар­мян­ска­га. А праз два ме­ся­ца яны пры­еха­лі зноў з па­да­рун­кам. Пры­вез­лі нам іко­ну Мі­ка­лая Цу­да­твор­ца, вы­ка­на­ную пад за­каз у вель­мі ці­ка­вай і скла­да­най тэх­ні­цы — з не­вя­ліч­кіх ка­мень­чы­каў...

На­ста­я­цель рас­каз­вае, што вя­лі­кі ўнё­сак ро­бяць пры­ват­ныя ах­вя­ра­валь­ні­кі. Адзін з іх, на­прык­лад, ня­даў­на ку­піў вок­ны для хра­ма. Ён жа за­ка­заў вя­ліз­ныя ўва­ход­ныя дзве­ры. І хоць ра­бо­ты на­пе­ра­дзе яшчэ вель­мі мно­га, жы­ха­ры Кар­мы ма­раць, што ўжо сё­ле­та зва­ны па­клі­чуць іх ад­зна­чаць Вя­лік­дзень у но­вым хра­ме Мі­ка­лая Цу­да­твор­ца.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.
Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.