Вы тут

На лыжах — у вясну


У Га­рад­ку ўпер­шы­ню прай­шло аб­лас­ное спар­тыў­на-мас­тац­кае свя­та «Ві­цеб­ская лыж­ня-2015».

Спа­бор­ніц­твы лыж­ні­каў з ка­ман­даў прад­пры­ем­стваў, ар­га­ні­за­цый, на­ву­чаль­ных уста­ноў ад­бы­лі­ся на лы­жа­ро­лер­най тра­се, якая зна­хо­дзіц­ца ва ўро­чы­шчы «Ве­раб'­ё­вы го­ры». Ле­тась яна атры­ма­ла но­вае жыц­цё. Так­са­ма бы­ла зроб­ле­на рэ­кан­струк­цыя ва ўсім комп­лек­се Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га цэнт­ра алім­пій­ска­га рэ­зер­ву па зі­мо­вых ві­дах спор­ту. Ва ўтуль­ным га­тэ­лі тут ад­на­ча­со­ва мо­гуць спы­ніц­ца 75 спарт­сме­наў. Ка­лі ўсе за­пла­на­ва­ныя ра­бо­ты за­вер­шаць, у Га­рад­ку мож­на бу­дзе пра­во­дзіць спа­бор­ніц­твы між­на­род­на­га ўзроў­ню. Гэ­та ад­зна­чы­лі і экс­пер­ты з фе­дэ­ра­цыі лыж­на­га спор­ту.

24-38

Уні­каль­насць гэ­тай тра­сы ў тым, што Га­ра­док зна­хо­дзіц­ца на поў­на­чы Бе­ла­ру­сі, снег тут вы­па­дае ра­ней і тры­ма­ец­ца да ся­рэ­дзі­ны кра­са­ві­ка.

У ка­манд­най эс­та­фе­це бра­лі ўдзел як муж­чы­ны, так і жан­чы­ны. Ад­бы­лі­ся і ін­ды­ві­ду­аль­ныя гон­кі. Ся­род лыж­ні­каў бы­лі кі­раў­ні­кі ўла­ды ра­ён­на­га і аб­лас­но­га ўзроў­няў.

Пад­час спар­тыў­на­га свя­та ўсе ах­вот­ныя маг­лі стаць мар­жа­мі, узяць удзел у спа­бор­ніц­твах па фут­бо­ле, пе­ра­цяг­ван­ні ка­на­та, арм­рэс­лін­гу, гі­ра­вым спор­це...

24-40

Вель­мі ці­ка­ва бы­ло ўба­чыць ля­лек Мас­ле­ніц з роз­ных рэ­гі­ё­наў Ві­цеб­шчы­ны, па­слу­хаць са­ма­дзей­ных ар­тыс­таў, якія вы­кон­ва­лі на­род­ныя пес­ні. Бы­лі ар­га­ні­за­ва­ны май­стар-кла­сы, пра­вя­лі кон­курс скульп­тур са сне­гу...

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Фо­та Аляк­сея СПАТ­КАЯ.

Га­ра­док — Ві­цебск

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.