Вы тут

Вазьмі інтэрв'ю ў дзеда


І атрымай за гэта прыз!

Гіс­то­рыя на­ро­да скла­да­ец­ца з гіс­то­рый асоб­ных сем'­яў. Ме­на­ві­та та­му Бе­ла­рус­кі ар­хіў вус­най гіс­то­рыі вы­ра­шыў зла­дзіць кон­курс ві­дэа­ін­тэр­в'ю «Па­мяць на­ро­да». Яго ідэя ў тым, каб за­ці­ка­віць ма­ла­дых лю­дзей лё­са­мі сва­іх род­ных, сва­я­коў і зна­ё­мых ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня.

Для ўдзе­лу ў кон­кур­се не­аб­ход­на пра­вес­ці раз­мо­ву з ча­ла­ве­кам ста­ла­га ве­ку, за­пі­саць яго ўспа­мі­ны на ві­дэа. Са­мыя ці­ка­выя з іх да­слаць аль­бо пе­ра­даць ар­га­ні­за­та­рам кон­кур­су. Не­за­леж­нае жу­ры і га­ла­са­ван­не вы­зна­чаць трох пе­ра­мож­цаў, якія атры­ма­юць вы­дат­ныя пры­зы: за пер­шае мес­ца — ві­дэа­ка­ме­ру з флэш-па­мяц­цю, за дру­гое — су­час­ны план­шэт, за трэ­цяе — на­бор ці­ка­вых кніг.

Ар­га­ні­за­та­ры кон­кур­су мо­гуць да­па­маг­чы з ман­та­жом ві­дэа, ка­лі, на­прык­лад, трэ­ба вы­ра­заць са­мы ці­ка­вы мо­мант з доў­га­га ві­дэа­за­пі­су.

Кож­нае ві­дэа па­він­на мець ін­фар­ма­цыю пра за­піс, так зва­ны паш­парт вус­на­гіс­та­рыч­на­га ўспа­мі­ну — звест­кі пра га­лоў­на­га ге­роя ві­дэа­ін­тэр­в'ю, ва­ша­га свед­ку ча­су: яго імя, проз­ві­шча, імя па баць­ку, мес­ца і да­ту на­ра­джэн­ня, мес­ца пра­жы­ван­ня пад­час зга­да­ных па­дзей (ка­лі пра гэ­та не рас­каз­ва­ец­ца ў ін­тэр­в'ю). Так­са­ма трэ­ба па­зна­чыць да­ту і мес­ца за­пі­су ві­дэа, імя і проз­ві­шча аў­та­ра ро­лі­ка, кан­такт­ныя звест­кі — тэ­ле­фон, элект­рон­ную пош­ту. Гэ­тую ін­фар­ма­цыю мож­на пры­ма­ца­ваць у тэкс­та­вым фай­ле ў элект­рон­ным па­ве­дам­лен­ні або агу­чыць пад­час ві­дэа­за­пі­су.

Дыс­кі з за­пі­са­мі мож­на да­слаць па по­шце на ад­рас Мінск, вул. Кар­ла Лібх­нех­та, 112, па­мяш­кан­не 1/Н (РМГА «СЭТ»), ін­дэкс 220036. Або пе­ра­даць за­піс праз су­пра­цоў­ні­каў Сту­дэнц­ка­га эт­на­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва ў лю­бым аб­лас­ным го­ра­дзе, па­пя­рэд­не да­мо­віў­шы­ся па тэ­ле­фо­не +375292423722. Мож­на да­слаць ві­дэа і на элект­рон­ную пош­ту
pamіac.naroda@gmaіl.com або за­пам­па­ваць на
http://dropmefіles.com ці лю­бы ін­шы фай­ла­аб­мен­нік, ад­аслаў­шы спа­сыл­ку для спам­поў­ван­ня і не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю пра за­піс. Апош­ні дзень пры­ёму ві­дэа­ін­тэр­в'ю — 15 кра­са­ві­ка.

Ду­ма­ец­ца, гэ­та са­праў­ды доб­рая на­го­да для та­го, каб па­чаць ства­раць ар­хіў сва­ёй сям'і, каб не толь­кі па­зма­гац­ца за пе­ра­мо­гу ў кон­кур­се, але і каб за­на­та­ваць для сва­іх дзя­цей, як і чым жы­лі іх ба­бу­лі і дзя­ду­лі.

Ні­на ШЧА­РБА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».