Вы тут

Галоўныя складнікі стабільнасці дзяржавы


Адзін­ства, да­вер на­ро­да да ор­га­наў ула­ды і ўпар­тая пра­ца

Учо­ра Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўру­чыў па­го­ны вы­шэй­ша­му афі­цэр­ска­му са­ста­ву, як па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што ў Бе­ла­ру­сі тра­ды­цый­на свят­ку­ец­ца да­та 23 лю­та­га, па­коль­кі яна на пра­ця­гу мно­гіх дзе­ся­ці­год­дзяў яд­нае не толь­кі ва­ен­на­слу­жа­чых кра­і­ны, але і ўсё гра­мад­ства, ува­саб­ляе рат­ны подз­віг мно­гіх па­ка­лен­няў аба­рон­цаў Ра­дзі­мы.

На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, па­мяць пра гэ­ты подз­віг — бяс­спрэч­ная каш­тоў­насць бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. «Каш­тоў­насць, якая, як бы цяж­ка нам ні бы­ло за га­ды на­шай най­ноў­шай гіс­то­рыі, ні­ко­лі не пад­ля­га­ла су­мнен­ню на­ша­га гра­мад­ства і на­ша­га на­ро­да. Так, бы­лі ў нас асоб­ныя пра­па­но­вы па змя­нен­ні гэ­та­га свя­та, пра­па­ноў­ва­лі ад­зна­чаць яго ў су­вя­зі з роз­ны­мі па­дзея­мі, але мы год­на, і не толь­кі ў гэ­тым пла­не, вы­тры­ма­лі ўсе вы­пра­ба­ван­ні. Мы не ста­лі руй­на­ваць пом­ні­кі, змя­няць наз­вы ву­ліц (па­чы­на­лі, але свое­ча­со­ва аб­ду­ма­лі­ся і пе­ра­ста­лі), змя­няць свае спрад­веч­ныя сім­ва­лы, з які­мі бы­ла па­бу­да­ва­на на­ша Бе­ла­русь і ство­ра­ны асно­вы не­за­леж­нас­ці і су­ве­рэ­ні­тэ­ту, не ста­лі пе­рай­мя­ноў­ваць на­шы свя­ты. Праз не­вя­лі­кі пе­ры­яд най­ноў­шай гіс­то­рыі мы ўба­чы­лі, што зра­бі­лі пра­віль­на. І сён­ня ні­вод­ны з на­шых ру­хаў нель­га рас­кры­ты­ка­ваць», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Як лі­чыць Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, у за­ха­ван­ні гэ­тых каш­тоў­нас­цей і за­бес­пя­чэн­ні мір­най пра­цы лю­дзей вя­лі­кую ро­лю ады­гры­ва­юць Уз­бро­е­ныя Сі­лы і пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны. «Яны з'яў­ля­юц­ца год­ны­мі на­след­ні­ка­мі во­і­наў-пе­ра­мож­цаў. Свед­чан­не та­го — іх вы­со­кі аў­та­ры­тэт у гра­мад­стве, усе­на­род­ная па­ва­га да лю­дзей, якія пры­свя­ці­лі сваё жыц­цё слу­жэн­ню Ай­чы­не», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«На­пе­ра­дзе ў нас шэ­раг най­важ­ней­шых за­дач, якія да­вя­дзец­ца вы­ра­шаць у ня­прос­тай эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі і скла­да­най між­на­род­най аб­ста­ноў­цы. Як бы ні бы­ло гэ­та до­ра­га, нам трэ­ба ра­зам: рус­кім, бе­ла­ру­сам і ўкра­ін­цам — у год 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі год­на ад­зна­чыць яе ў мі­ры і зго­дзе», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні не­аб­ход­на пра­вес­ці юбі­лей­ныя ме­ра­пры­ем­ствы і ўнут­ры кра­і­ны. «Па­ка­заць уся­му све­ту, што Вя­лі­кая Пе­ра­мо­га — гэ­та наш на­цы­я­наль­ны зда­бы­так. І вы­ні­кі Дру­гой су­свет­най, Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны не мо­гуць быць не тое што фаль­сі­фі­ка­ва­ны, а рэ­ві­за­ва­ны. Мы не мо­жам ка­му б там ні бы­ло да­зво­ліць пры­мен­шыць зна­чэн­не гэ­тай пе­ра­мо­гі, пе­ра­гле­дзець уклад бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў раз­гром фа­шыз­му», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

«У год 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі на нас ус­кла­да­ец­ца асаб­лі­вая ад­каз­насць за за­бес­пя­чэн­не на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі кра­і­ны ва ўсіх яе сфе­рах», — да­даў бе­ла­рус­кі лі­дар. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу, што най­важ­ней­шым ме­ра­пры­ем­ствам апе­ра­тыў­най пад­рых­тоў­кі Уз­бро­е­ных Сіл ста­не ву­чэн­не «Шчыт Са­ю­за — 2015», якое прой­дзе ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, на тэ­ры­то­рыі асноў­на­га ва­ен­на­га са­юз­ні­ка. «У нас на­пе­ра­дзе най­важ­ней­шая па­лі­тыч­ная кам­па­нія. Яна па­він­на прай­сці ар­га­ні­за­ва­на і спа­кой­на. Нель­га да­пус­ціць лю­бой не­кант­ра­лю­е­май сі­ту­а­цыі ў кра­і­не і дэ­ста­бі­лі­за­цыі аб­ста­ноў­кі. І гэ­та за­ле­жыць, перш за ўсё, ад нас, ва­ен­ных», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Адзін­ства на­ша­га на­ро­да, да­вер прос­тых гра­ма­дзян да ор­га­наў ула­ды і ўпар­тая пра­ца — га­лоў­ныя склад­ні­кі ста­біль­нас­ці дзяр­жа­вы, і на­ша за­да­ча не пад­вес­ці лю­дзей, якія нам да­вя­ра­юць, за­бяс­пе­чыць ім маг­чы­масць мір­на пра­ца­ваць, га­да­ваць дзя­цей, ра­біць на­ша жыц­цё больш шчас­лі­вым і па­ляп­шаць яго», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Бе­ла­рус­кі на­род да­вя­рае сва­ёй ар­міі, упэў­не­ны ў на­дзей­нас­ці сіс­тэ­мы на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі. І гэ­ты вы­со­кі да­вер мы з ва­мі, не­су­мнен­на, апраў­да­ем», — упэў­не­ны бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўру­чыў ге­не­раль­скія па­го­ны вы­шэй­ша­му афі­цэр­ска­му са­ста­ву. Прэ­зі­дэнт асаб­лі­ва пад­крэс­ліў, што атры­маць іх у Бе­ла­ру­сі ця­пер не так прос­та. Ён на­га­даў, што ў свой час за­па­тра­ба­ваў знач­на ска­ра­ціць коль­касць ге­не­раль­скіх па­сад як ва Уз­бро­е­ных Сі­лах, так і ў пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах. «Та­му, са­праў­ды, най­вя­лік­шае да­сяг­нен­не, най­вя­лік­шая пра­ца — стаць ге­не­ра­лам у не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі», — лі­чыць Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад імя бе­ла­рус­ка­га на­ро­да вы­ка­заў удзяч­насць ва­ен­на­слу­жа­чым за рат­ную пра­цу, муж­насць і са­ма­ад­да­насць і па­жа­даў ім шчас­ця, зда­роўя і пос­пе­хаў у служ­бе на ка­рысць Ра­дзі­мы.

У Дзень аба­рон­цаў Ай­чы­ны і Уз­бро­е­ных Сіл Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі так­са­ма ўсклаў вя­нок да ма­ну­мен­та Пе­ра­мо­гі ў Мін­ску.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.