Вы тут

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы можа адбыцца 3 сакавіка


Пы­тан­ні, уклю­ча­ныя ў па­ра­дак дня ма­ю­ча­га ад­быц­ца па­ся­джэн­ня, аб­мяр­коў­ва­лі­ся на су­стрэ­чы Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з дзярж­сак­ра­та­ром Са­юз­най дзяр­жа­вы Ры­го­рам Ра­по­там, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Праз час я ста­ноў­ча ацэнь­ваю той факт, што мы ўсё ж та­кі пе­ра­нес­лі па­ся­джэн­не Вы­шэй­ша­га дзярж­са­ве­та Са­юз­най дзяр­жа­вы (ра­ней яго пла­на­ва­ла­ся пра­вес­ці ў кан­цы 2014 го­да. — За­ўва­га БЕЛ­ТА).
У нас ця­пер больш сва­бод­на­га ча­су, каб пад­рых­та­ваць па­ра­дак дня і вяр­нуц­ца да аб­мер­ка­ван­ня вель­мі вост­рых і важ­ных пы­тан­няў, якія нам трэ­ба сён­ня вы­ра­шаць у эка­но­мі­цы, па­лі­ты­цы, дып­ла­ма­тыі ра­зам з Ра­сі­яй», — ска­заў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­пра­сіў Ры­го­ра Ра­по­ту вы­ка­заць свой пункт гле­джан­ня на пы­тан­ні, якія пла­ну­ец­ца аб­мер­ка­ваць на па­ся­джэн­ні. «Ве­даю, вы вель­мі шмат пра­вя­лі пе­ра­га­во­раў з ра­сій­скі­мі і бе­ла­рус­кі­мі служ­бо­вы­мі асо­ба­мі па па­стаў­ках пра­дук­цыі, та­ва­раў, тэх­ні­кі, па фі­нан­са­вых праб­ле­мах, якія сён­ня ўзнік­лі. Пра­цэс па не­ка­то­рых на­прам­ках — сур'­ёз­ны», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

У сваю чар­гу Ры­гор Ра­по­та пад­крэс­ліў, што фар­маль­на па­ра­дак дня за­ста­ец­ца той жа, але за апош­ні час ад­бы­ло­ся шмат па­дзей, якія да­юць маг­чы­масць уз­няць шэ­раг вост­рых, важ­ных пы­тан­няў двух­ба­ко­вых ад­но­сін у яго ж рам­ках.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.