Вы тут

На доўгатэрміновую перспектыву


Ства­рыць да­рож­ную кар­ту для бе­ла­рус­ка-ін­дый­скіх ад­но­сі­наў пра­па­на­ваў Мі­ха­іл МЯС­НІ­КО­ВІЧ, стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі. Пра гэ­та вя­ла­ся га­вор­ка пад­час яго су­стрэ­чы з Па­слом Ін­дыі ў Бе­ла­ру­сі Ма­но­джам Ку­ма­рам БХАР­ЦІ.

— Кі­раў­нік на­шай дзяр­жа­вы Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка з за­да­во­ле­нас­цю ўспры­няў га­тоў­насць ва­ша­га Прэ­зі­дэн­та на­ве­даць Бе­ла­русь, — па­ве­да­міў стар­шы­ня верх­няй па­ла­ты ў па­чат­ку су­стрэ­чы. — На­ша кра­і­на га­то­ва па­чаць пад­рых­тоў­ку да пры­ёму вы­со­ка­га гос­ця.

Удзель­ні­кі су­стрэ­чы аб­мер­ка­ва­лі стан бе­ла­рус­ка-ін­дый­скіх ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных ста­сун­каў, гу­ма­ні­тар­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, ін­вес­ты­цый­най па­лі­ты­кі.

— Ха­це­ла­ся б удак­лад­ніць усе пы­тан­ні, звя­за­ныя з пла­ну­е­мым па­ся­джэн­нем бе­ла­рус­ка-ін­дый­скай ка­мі­сіі, — ад­зна­чыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — Бе­ла­рус­кі бок вель­мі за­ці­каў­ле­ны ў па­шы­рэн­ні ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га і ін­шых ві­даў су­пра­цоў­ніц­тва з ва­шай вя­лі­кай кра­і­най.

Сё­мае па­ся­джэн­не бе­ла­рус­ка-ін­дый­скай між­ура­да­вай ка­мі­сіі па су­пра­цоў­ніц­тве ў эка­но­мі­цы, ганд­лі, пра­мыс­ло­вас­ці, на­ву­цы, тэх­на­ло­гі­ях і куль­ту­ры пла­ну­ец­ца на 18-19 са­ка­ві­ка бя­гу­ча­га го­да. Як за­ўва­жыў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі, з улі­кам за­пла­на­ва­на­га на ле­та ві­зі­ту Прэ­зі­дэн­та Ін­дыі ў на­шу кра­і­ну парадак па­ся­джэн­ня між­ура­да­вай ка­мі­сіі бу­дзе да­стат­ко­ва шы­ро­кім.

— Маг­чы­ма, мае сэнс на­ват вый­сці на да­рож­ную кар­ту — да­ку­мент з доў­га­тэр­мі­но­вай пра­гра­май на­шых двух­ба­ко­вых ста­сун­каў, — упэў­не­ны Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — Вы­ка­нан­не пры­ня­та­га ра­ней комп­лекс­на­га пла­на фак­тыч­на за­вяр­ша­ец­ца ў 2015 го­дзе, та­му ўжо мож­на ка­заць пра ся­рэд­не- і доў­га­тэр­мі­но­вую перс­пек­ты­ву раз­віц­ця ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва па­між на­шы­мі кра­і­на­мі.

На дум­ку кі­раў­ні­ка верх­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та, у да­рож­най кар­це знай­шлі б ад­люст­ра­ван­не на­ступ­ныя пы­тан­ні: па­лі­тыч­ныя кан­так­ты, ві­зі­ты, уза­ем­ная пад­трым­ка на між­на­род­ным уз­роў­ні, удзел у Ру­ху не­да­лу­чэн­ня, пар­ла­менц­кія кан­так­ты.

— Ак­ту­аль­най з'яў­ля­ец­ца пра­ца над да­мо­вай аб зо­не сва­бод­на­га ганд­лю па­між ЕА­ЭС і Ін­ды­яй, — ад­зна­чыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — Год та­му мною бы­ла іні­цы­я­ва­на гэ­тая пра­ца з Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сі­яй, ду­маю, што ў най­блі­жэй­шы час ад­бу­дуц­ца ад­па­вед­ныя су­стрэ­чы, дзе бу­дуць аб­мер­ка­ва­ны не­аб­ход­ныя для гэ­та­га па­ды­хо­ды. Да та­го ж нам трэ­ба яшчэ раз пра­вес­ці «рэ­ві­зію» і па­гля­дзець на вуз­кія мес­цы, якія пе­ра­шка­джа­юць раз­віц­цю двух­ба­ко­ва­га ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. Тра­ды­цый­ныя фор­мы ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў пэў­най сту­пе­ні вы­чар­па­лі ся­бе, та­му мы маг­лі б аб­мер­ка­ваць пы­тан­ні ўза­ем­ных прэ­фе­рэн­цый для ак­ты­ві­за­цыі ганд­лю.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.