Вы тут

Пачатак добрага дыялогу


На­ша кра­і­на га­то­ва пры­клас­ці мак­сі­мум на­ма­ган­няў для рэа­лі­за­цыі пра­ек­та су­пра­цоў­ніц­тва на пра­сто­ры ад Лі­са­бо­на да Ула­дзі­вас­то­ка

Аб гэ­тым Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­явіў на су­стрэ­чы з на­мес­ні­кам ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра Еў­ра­пей­скай служ­бы знеш­ніх дзе­ян­няў Хель­гай Ма­ры­яй Шмід, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Спа­дзя­ю­ся, гэ­та па­ча­так на­ша­га доб­ра­га дыя­ло­гу з Еў­ра­пей­скім са­юзам, хоць мы апош­нім ча­сам ня­ма­ла га­во­рым пра ад­но­сі­ны ЕС і Бе­ла­ру­сі. Ду­маю, што гэ­та рэч па­трэб­ная, гэ­та рух у пра­віль­ным на­прам­ку. Пры­нам­сі, ад­но­сі­ны па­між Бе­ла­рус­сю і Еў­ра­пей­скім са­юзам сён­ня не та­кія ту­ман­ныя, як ра­ней», — за­явіў Прэ­зі­дэнт, пад­крэс­ліў­шы, што Бе­ла­русь га­то­ва да вы­бу­доў­ван­ня ад­но­сі­наў з ЕС на раў­на­праў­най не­дыс­кры­мі­на­цый­най асно­ве.

«З пры­чы­ны апош­ніх па­дзей у Еў­ро­пе вы ра­зу­ме­е­це, што Бе­ла­русь — гэ­та ад­на з кра­ін, ад­но са звё­наў, якое мо­жа ады­граць важ­ную ро­лю ў вы­бу­доў­ван­ні бяс­печ­най Еў­ро­пы. Зга­дзі­це­ся, што пе­рад пы­тан­ня­мі вай­ны і мі­ру ўсе ас­тат­нія прос­та гас­нуць. У гэ­тых ад­но­сі­нах кра­і­на, якая зна­хо­дзіц­ца ў геа­гра­фіч­ным цэнт­ры Еў­ро­пы, не мо­жа не быць знач­най і не ўплы­ваць на гэ­тыя пы­тан­ні», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

«Не та­кой да­лё­кай перс­пек­ты­вай мо­жа стаць на­ша су­пра­цоў­ніц­тва ў рам­ках фор­му­лы «ад Лі­са­бо­на да Ула­дзі­вас­то­ка». Доб­рая бы­ла б перс­пек­ты­ва. Бе­ла­русь як кра­і­на, якая ця­пер стар­шын­ствуе ў Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­ю­зе, га­то­ва зра­біць мак­сі­мум для та­го, каб ха­ця б на­блі­зіц­ца да рэа­лі­за­цыі гэ­та­га пра­ек­та. Ду­маю, мы мо­жам па­чаць сур'­ёз­ны дыя­лог па вы­бу­доў­ван­ні та­кіх ад­но­сін», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Бе­ла­рус­кі лі­дар вы­ка­заў так­са­ма сваё мер­ка­ван­не ад­нос­на ўза­е­ма­дзе­ян­ня кра­ін у фар­ма­це «Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства», удзель­ні­цай яко­га з'яў­ля­ец­ца Бе­ла­русь. Па­вод­ле слоў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, Бе­ла­русь пры­ня­ла ра­шэн­не аб удзе­ле ў пра­гра­ме, спа­дзе­ю­чы­ся, што гэ­та да­па­мо­жа звя­заць Ус­ход і За­хад: «Так і па­він­на быць. Апош­нія па­дзеі свед­чаць пра тое, што мы не па­він­ны ства­раць да­дат­ко­выя раз­дзя­ляль­ныя лі­ніі. І тым больш «Ус­ход­няе парт­нёр­ства» па­він­на склей­ваць і аб'­яд­ноў­ваць кра­і­ны, а не раз'­яд­ноў­ваць іх. Трэ­ба шу­каць агуль­ныя па­ды­хо­ды ў рам­ках «Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства» і аб'­яд­ноў­ваць гэ­тыя дзяр­жа­вы. Яны яшчэ вель­мі спат­рэ­бяц­ца Еў­ра­пей­ска­му са­ю­зу, Еў­ро­пе і ўсёй пла­не­це ў цэ­лым».

Хель­га Ма­рыя Шмід у сваю чар­гу так­са­ма зга­дзі­ла­ся, што «Ус­ход­няе парт­нёр­ства» не па­він­на ства­раць у Еў­ро­пе но­выя раз­дзя­ляль­ныя лі­ніі. Яна ад­зна­чы­ла ро­лю на­шай кра­і­ны ў вы­ра­шэн­ні ўкра­ін­ска­га кан­флік­ту: «Мы вель­мі ўдзяч­ны вам за ўсё тое, што вы ро­бі­це для вы­ра­шэн­ня вель­мі скла­да­на­га кры­зі­су ў на­шым рэ­гі­ё­не». На­мес­нік ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра Еў­ра­пей­скай служ­бы знеш­ніх дзе­ян­няў так­са­ма пад­крэс­лі­ла, што Еў­ра­пей­скі са­юз ха­цеў бы вы­бу­доў­ваць доб­рыя ад­но­сі­ны з Бе­ла­рус­сю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».