Вы тут

«Макавы» бізнес у гаражы


Су­пра­цоў­ні­кі пад­раз­дзя­лен­няў нар­ка­кант­ро­лю Пар­ты­зан­ска­га РУ­УС, УУС Мі­набл­вы­кан­ка­ма, ГУ­УС пры сі­ла­вой пад­трым­цы бай­цоў спец­пад­раз­дзя­лен­ня «Ал­маз» у га­ра­жы па ста­ліч­най ву­лі­цы Ці­мі­ра­зе­ва кан­фіс­ка­ва­лі 327 кі­ла­гра­маў ма­ку.

— Гас­па­да­ром пар­тыі быў 36-га­до­вы ра­ней не су­дзі­мы мін­ча­нін. На­сен­не ма­ку муж­чы­на за­хоў­ваў для да­лей­шай рэа­лі­за­цыі, част­ка яго ўжо бы­ла ад­па­вед­ным чы­нам рас­фа­са­ва­на для спа­жыў­цоў, — рас­ка­за­ла прэс-афі­цэр Пар­ты­зан­ска­га РУ­УС г. Мін­ска На­тал­ля Га­ну­се­віч. — Як па­тлу­ма­чыў сам за­тры­ма­ны, на­сен­не ён на­быў на рын­ку «Жда­но­ві­чы». За­раз гэ­тая ін­фар­ма­цыя пра­вя­ра­ец­ца. Кан­фіс­ка­ва­ны мак на­кі­ра­ва­ны на экс­пер­ты­зу. Ка­лі пад­час яе бу­дзе вы­яў­ле­на ма­ка­вая са­лом­ка, у да­чы­нен­ні да муж­чы­ны бу­дзе за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва. Па­куль муж­чы­не па­гра­жае ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць — штраф да 70 ба­за­вых ве­лі­чынь.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.