Вы тут

І ўрачам, і пацыентам


Баль­ні­ца №2 го­ра­да Ма­ла­дзеч­на ў ве­рас­ні 2014 го­да ад­чы­ні­ла­ся пас­ля ка­пі­таль­на­га ра­мон­та. Аб­на­ві­ла­ся ўсё: сце­ны, пад­ло­га, столь, за­куп­ле­на но­вая мэб­ля і, што са­мае га­лоў­нае і для ўра­чоў, і для па­цы­ен­таў, — з'я­ві­ла­ся но­вае аб­ста­ля­ван­не.

[caption id="attachment_73085" align="alignnone" width="600"]buzhan-3303 Апа­рат для ды­яг­нос­ты­кі ор­га­наў верх­ніх ад­дзе­лаў стра­ва­валь­на­га трак­ту.
Урач-эн­да­ска­піст На­тал­ля Кар­жу­е­ва з па­цы­ен­там.[/caption]

Ігар Са­ла­губ, на­мес­нік га­лоў­на­га ўра­ча па ме­ды­цын­скай час­ці цэнт­раль­най ра­ён­най баль­ні­цы Ма­ла­дзеч­на, пра­цуе там з 1990 го­да. Па­чы­наў ён ура­чом-траў­ма­то­ла­гам, у свой час зай­маў па­са­ду га­лоў­на­га ўра­ча па­лі­клі­ні­кі №1 го­ра­да Ма­ла­дзеч­на.

— За апош­ні год мы сур'­ёз­на аснас­ці­лі на­шу баль­ні­цу аб­ста­ля­ван­нем, — ад­зна­чыў Ігар Са­ла­губ. — Так, у па­раў­на­нні з ін­шы­мі га­да­мі мы атры­ма­лі да­стат­ко­ва шмат но­вых апа­ра­таў, у пры­ват­нас­ці, эн­да­ска­піч­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

У дру­гой баль­ні­цы раз­мя­шча­юц­ца тры тэ­ра­пеў­тыч­ныя ад­дзя­лен­ні: гаст­ра­эн­тэ­ра­ла­гіч­нае і не­ўра­ла­гіч­нае — кожнае на 40 лож­каў, і пуль­ма­на­ла­гіч­нае на 60.

— Раней баль­ні­ца бы­ла ў вель­мі дрэн­ным ста­не, — рас­ка­за­ла
Тац­ця­на Таў­гень, за­гад­чы­ца гаст­ра­эн­тэ­ра­ла­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня. — Пас­ля ра­мон­ту бу­ды­нак аб­на­віў­ся, з'я­ві­лі­ся но­выя ўста­ноў­кі, у пры­ват­нас­ці, зон­ды для фіб­ра­гаст­ра­ду­а­дэ­нас­ка­піі, за­раз ча­ка­ем но­вы рэнт­ген-апа­рат. Так­са­ма баль­ні­ца асна­шча­на кам­п'ю­тар­на-та­маг­ра­фіч­ным апа­ра­там, і ў цэ­лым у нас доб­рая служ­ба функ­цы­я­наль­ных ды­яг­нос­таў: ёсць апа­ра­ты для ФГДС, ка­ла­нас­ка­піі, апа­рат уль­тра­гу­ка­во­га да­сле­да­ван­ня. Мы ма­ем ла­ба­ра­то­рыю, дзе ро­бім асноў­ныя ана­лі­зы, не­аб­ход­ныя для на­шых па­цы­ен­таў. Ёсць доб­ры фі­зі­я­тэ­ра­пеў­тыч­ны ка­бі­нет.

На­талля Кар­жу­е­ва, урач-эн­да­ска­піст, якая пра­цуе ў гэ­тай баль­ні­цы ўжо больш за 30 га­доў, вель­мі ра­да, што ў яе з'я­ві­ла­ся цу­доў­ная маг­чы­масць па­пра­ца­ваць з су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем.

— Апа­ра­ты да­юць маг­чы­масць дак­лад­на ды­яг­нас­та­ваць за­хвор­ван­не. Та­му лі­чу, што нам па­шан­ца­ва­ла. Па-пер­шае, мне са­мой, як эн­да­ска­піс­ту, бо пра­ца звя­за­на з на­груз­кай на во­чы, а з но­вы­мі апа­ра­та­мі гэ­тая на­груз­ка зні­жа­ец­ца. Па-дру­гое, но­вы эн­да­скоп ле­пей пе­ра­но­сіц­ца па­цы­ен­та­мі.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».