Вы тут

Дождж — біятлону не перашкода


У апош­ні дзень чэм­пі­я­на­ту све­ту па бія­тло­не ся­род юна­коў і юні­ё­раў на­двор'е ў Раў­бі­чах ста­ла даждж­лі­вым, не­пры­ем­ным. «На­пэў­на, яно пла­ча аб тым, што чэм­пі­я­нат за­вяр­ша­ец­ца», — па­жар­та­ваў адзін з вы­на­ход­лі­вых ва­лан­цё­раў.

25-29

Ка­му-ка­му, а ўдзель­ні­цам юні­ёр­скай эс­та­фе­ты жар­та­ваць ха­це­ла­ся ў апош­нюю чар­гу. Сне­гу на тра­се бы­ло шмат, але пад даж­джом і лы­жа­мі спарт­сме­нак ён пе­ра­тва­рыў­ся ў ме­сі­ва.

— На тра­се фі­зіч­на бы­ло больш скла­да­на, чым у па­пя­рэд­ніх гон­ках, — пры­зна­ла­ся ра­сі­ян­ка Уль­я­на Кай­ша­ва. — Пры­хо­дзі­ла­ся аб­са­лют­на інакш пра­ца­ваць: час­цей і вы­шэй па­ды­маць но­гі, ра­біць больш шы­ро­кія кро­кі. Ра­ней бег­лі па пад­ма­ро­жа­най тра­се, а сён­ня яна рас­та­ла.

Але на­двор'е не ста­ла непераадольнай пе­ра­шко­дай для бія­тла­ніс­таў. На­шы ўсход­нія су­сед­кі ста­лі дру­гі­мі, на пер­шым мес­цы — дзяў­ча­ты з Фран­цыі (на фота), а на трэ­цім апы­ну­ла­ся збор­ная Гер­ма­ніі. Да­рэ­чы, ня­мец­кіх бія­тла­ніс­так ад­роз­ні­ва­ла ад ін­шых яшчэ ад­на ві­зу­аль­на пры­ваб­ная рэч. Пе­рад стар­там ім на шчо­ках на­ма­ля­ва­лі не­вя­ліч­кія сэр­цай­кі і ска­ро­ча­ную наз­ву кра­і­ны: GER. Як ака­за­ла­ся, па­доб­ная ідэя на­ле­жыць док­та­ру збор­най Ка­та­ры­не Плю­ме, якая і за­ня­ла­ся ажыц­цяў­лен­нем за­ду­ма­на­га. Гэ­тым дзяў­чат­кі ха­це­лі па­ка­заць, што яны — ад­на ка­ман­да, яны — гэ­та сі­ла. Бу­дзем лі­чыць, што за­ду­ма бы­ла рэа­лі­за­ва­на. Нем­кі апы­ну­лі­ся на п'е­дэс­та­ле, а гэ­та так­са­ма пе­ра­мо­га.

Што ты­чыц­ца гас­па­дынь, бе­ла­рус­кі (Яў­ге­нія Якаў­ле­ва, На­стас­ся Ку­нец, Тац­ця­на Тры­фа­на­ва) з 18 удзель­ні­каў апы­ну­лі­ся на 9-м рад­ку.

— Ча­го нам не ха­пі­ла, каб вы­сту­піць лепш? — за­да­ец­ца пы­тан­нем На­стас­ся Ку­нец, якая вы­сту­па­ла на дру­гім эта­пе эс­та­фе­ты. — Хут­ка­сці ў страль­бе, упэў­не­нас­ці, якая па­він­на бы­ла быць. Але яна з ча­сам прый­дзе. Уз­ро­вень чэм­пі­я­на­ту быў да­во­лі сур'­ёз­ны. Мы імк­ну­лі­ся па­ка­заць усё, на што здоль­ныя.

— Чым та­бе за­пом­ні­ла­ся пер­шын­ство?

— Пад­трым­кай ба­лель­шчы­каў. Дзя­кую ўсім. За нас вель­мі доб­ра «хва­рэ­лі».

Што да на­шых хлоп­цаў (Алег Літ­він­скі, Мак­сім Ва­ра­бей, Яў­ген Лі­пай, Вік­тар Крыў­ко), яны вы­сту­пі­лі на­ват лепш за дзяў­чат і за­ня­лі да­во­лі вы­со­кае вы­ні­ко­вае 5-е мес­ца. І гэ­та пры тым, што Мак­сім Ва­ра­бей атры­маў эс­та­фе­ту 12-м, а пе­ра­даў яе Яў­ге­ну Лі­паю 6-м! Вік­то­рыю свят­ка­ва­лі ра­сі­я­не, дру­гое мес­ца — у нар­веж­цаў, а трэ­цяе — у прад­стаў­ні­коў Фран­цы­і.

У гэ­тым ба­га­тым на пры­ем­ныя эмо­цыі чэм­пі­я­на­це па­стаў­ле­на тлус­тая кроп­ка. Як ма­ла­дыя спарт­сме­ны, так ад­ноў­ле­ны спарт­комп­лекс «Раў­бі­чы» вы­тры­ма­лі са­праўд­ны эк­за­мен на тры­ва­ласць. І ўсе, з кім атры­ма­ла­ся па­раз­маў­ляць, да­лі ар­га­ні­за­цыі спа­бор­ніц­тваў, тра­се, пад­трым­цы гле­да­чоў вы­со­кую ацэн­ку. Спа­дзя­ём­ся, прый­дзе пэў­ны час і мы ўсе зноў су­стрэ­нем­ся тут, але на спа­бор­ніц­твах вы­шэй­ша­га ран­гу.

Вік­тар МАЙ­ГУ­РАЎ, ві­цэ-прэ­зі­дэнт Між­на­род­на­га са­ю­за бія­тла­ніс­таў:

— Апош­ні раз у «Раў­бі­чах» я быў больш за 10 га­доў та­му. За гэ­ты час спарт­комп­лекс, без­умоў­на, змя­ніў­ся. Як мне вя­до­ма, рэ­кан­струк­цыю пра­вя­лі за год — гэ­та рэ­корд­на ка­рот­кі тэр­мін. Тра­сы ста­лі шы­рэй­шыя. Ня­гле­дзя­чы на не­ба­га­тую на снег зі­му, яны ад­па­вя­да­юць са­ма­му вы­со­ка­му ўзроў­ню. З'я­ві­ла­ся асвят­лен­не, якое да­зва­ляе пра­во­дзіць спа­бор­ніц­твы на­ват у вя­чэр­ні час. Па­бу­да­ва­лі цу­доў­ны цір, дзе спарт­сме­ны мо­гуць рых­та­вац­ца ў лю­бы пе­ры­яд го­да. Комп­лекс стаў мак­сі­маль­на кам­форт­ным для спарт­сме­наў і трэ­не­раў. Кож­ны дзень на гон­ках пры­сут­ні­ча­ла шмат ба­лель­шчы­каў. І гэ­та пры­ем­на, бо не на ўсіх эта­пах Куб­ка све­ту бы­вае дастаткова гле­да­чоў.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

 Фота БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.