Вы тут

Сярэдні заробак — каля 6 млн рублёў


А рэ­аль­ны да­ход ра­бот­ні­каў за год зні­зіў­ся на 3,5%

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та, на­мі­наль­ная на­лі­ча­ная ся­рэд­няя за­ра­бот­ная пла­та сё­ле­та ў сту­дзе­ні скла­ла 6 млн 23,2 ты­ся­чы руб­лёў і па­мен­шы­ла­ся ў па­раў­на­нні са снеж­нем 2014 го­да на 11,5% (або на 782,8 ты­ся­чы руб­лёў).

Рэ­аль­ная за­ра­бот­ная пла­та (раз­лі­ча­ная з улі­кам рос­ту спа­жы­вец­кіх цэ­наў на та­ва­ры і па­слу­гі) сё­ле­та ў сту­дзе­ні ў па­раў­на­нні са сту­дзе­нем 2014-га па­мен­шы­ла­ся на 3,5%.

Са­мыя вя­лі­кія ся­рэд­нія за­роб­кі ў па­ме­ры 10 млн 967 ты­сяч руб­лёў у мі­ну­лым ме­ся­цы атрым­лі­ва­лі ра­бот­ні­кі фі­нан­са­вых струк­тур, а так­са­ма ў сек­та­ры на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў —
7 млн 328 ты­сяч руб­лёў. Ра­зам з тым, у сту­дзе­ні ў пра­мыс­ло­вас­ці ся­рэд­няя за­ра­бот­ная пла­та скла­ла 6 млн 256,1 ты­ся­чы, у бу­даў­ніц­тве — 7 млн 22,6 ты­ся­чы, у сель­скай і ляс­ной гас­па­дар­цы —
4 млн 462,7 ты­ся­чы, у сфе­ры аду­ка­цыі — 4 млн 439,3 ты­ся­чы
руб­лёў. За­ра­бот­ная пла­та ра­бот­ні­каў ахо­вы зда­роўя ў пер­шы ме­сяц го­да скла­ла 4 млн 997,1 ты­ся­чы руб­лёў.

Ана­ліз ды­на­мі­кі змя­нен­ня рэ­аль­ных за­роб­каў свед­чыць аб тым, што за мі­ну­лы год да­хо­ды ра­бот­ні­каў па­мен­шы­лі­ся най­больш у сфе­ры вы­твор­час­ці аў­та­ма­бі­ляў, пры­чэ­паў і паў­пры­чэ­паў (мі­нус 22,2%), а так­са­ма ў струк­ту­ры арэн­ды ма­шын і аб­ста­ля­ван­ня (мі­нус 24,9%). З дру­го­га бо­ку, за гэ­ты час амаль на 30% па­вя­лі­чы­лі­ся за­роб­кі ра­бот­ні­каў, дзей­насць якіх звя­за­на з вы­лі­чаль­най тэх­ні­кай. Уво­гу­ле, ме­на­ві­та пра­гра­міс­ты з'яў­ля­юц­ца без­умоў­ны­мі лі­да­ра­мі па за­роб­ках, бо іх ся­рэд­ні да­ход у сту­дзе­ні склаў на­ват больш за 23 млн руб­лёў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.