Вы тут

Вярнуў у банк лішнія мільёны


Учо­ра мы па­ве­дам­ля­лі пра вы­шук муж­чы­ны, яко­му ка­сір ад­на­го з мін­скіх бан­каў пад­час ва­лют­на-аб­мен­най апе­ра­цыі па­мыл­ко­ва вы­да­ла за­мест 5 міль­ё­наў, 50 міль­ё­наў руб­лёў.

У ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма па­ве­да­мі­лі, што ад­ра­зу пас­ля та­го, як пра гэ­ты вы­па­дак у СМІ і се­ці­ве бы­ла рас­паў­сю­джа­на ін­фар­ма­цыя ра­зам з ві­дэа муж­чы­ны, у мі­лі­цыю па­сту­пі­ла не­каль­кі па­ве­дам­лен­няў ад гра­ма­дзян, якія па­зна­лі гэ­та­га ча­ла­ве­ка. А не­ўза­ба­ве па­тэ­ле­фа­на­ваў і ён сам — кі­раў­нік ад­ной з мін­скіх фірм.

Па­вод­ле яго слоў, у той дзень ён пра­во­дзіў не­каль­кі гра­шо­вых апе­ра­цый, звя­за­ных з да­стат­ко­ва буй­ны­мі су­ма­мі. Пры здзяйс­нен­ні аб­ме­ну ва­лю­ты на руб­лі, як і пас­ля яго, гро­шы не пе­ра­ліч­ваў, мяр­ку­ю­чы, што ка­сір усё вы­да­ла пра­віль­на. Пра тое, што ра­бот­нік бан­ка па­мы­лі­ла­ся, да­ве­даў­ся толь­кі ад зна­ё­мых, якія ўба­чы­лі ў се­ці­ве ро­лік пра вы­шук клі­ен­та. Біз­нес­мен сцвяр­джае, што ў яго не бы­ло на­ме­ру здзейс­ніць неш­та про­ці­праў­нае, а су­ма не з'яў­ля­ец­ца на­столь­кі іс­тот­най, каб пад­ман­ваць не­ка­га ці ўво­дзіць у зман. Гро­шы — 45 міль­ё­наў руб­лёў — гра­ма­дзя­нін вяр­нуў. Прад­стаў­ні­кі бан­ка прэ­тэн­зій у яго ад­рас не вы­ка­за­лі. А кі­раў­ніц­тва Мас­коў­ска­га РУ­УС ста­лі­цы вы­каз­вае па­дзя­ку прад­стаў­ні­кам СМІ і ін­тэр­нэт-пар­та­лаў за ўва­гу да мі­лі­цэй­скай ін­фар­ма­цыі, а так­са­ма ак­тыў­ным гра­ма­дзя­нам, якія ад­рэ­ага­ва­лі на яе.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.